https://bel.sputnik.by/20230410/maskva-vayshla--top-10-garado-svetu-pa-kolkasts-mlyardera--forbes-1074186950.html
Масква ўвайшла ў топ-10 гарадоў свету па колькасці мільярдэраў – Forbes
Масква ўвайшла ў топ-10 гарадоў свету па колькасці мільярдэраў – Forbes
Sputnik Беларусь
Амерыканскае выданне працягвае публікаваць фінансавыя рэйтынгі, якія датычацца багаццяў найбагацейшых людзей свету. 10.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-10T09:20+0300
2023-04-10T09:20+0300
2023-04-10T09:26+0300
масква
фінансы
грамадства
навіны
расія
forbes
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103072/40/1030724031_0:0:3160:1779_1920x0_80_0_0_e04d72ea5656ad5057a5dd0ba2f0385d.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Расійская сталіца ўвайшла ў дзесятку гарадоў свету па колькасці мільярдэраў па версіі выдання Forbes.Амерыканскі часопіс апублікаваў спісак дзесятка гарадоў свету, складзены па колькасці мільярдэраў, якія пражываюць у іх.Масква ў гэтым годзе паднялася на адну пазіцыю, і зараз займае шостае месца: у мегаполісе пражывае 61 мільярдэр, што на 8 чалавек больш, чым у 2022 годзе.Па даных выдання, багацце 61 мільярдэра складае 307 млрд долараў, і гэта на 92 млрд долараў больш за мінулы год.Самым багатым масквічом аказаўся прэзідэнт горна-металургічнай кампаніі "Норильский никель", прадпрымальнік Уладзімір Патанін з маёмасцю ў 23,7 млрд долараў ЗША.У лік самых заможных жыхароў сталіцы таксама ўвайшлі старшыня савета дырэктараў інвестыцыйнай карпарацыі АЕОН Раман Трацэнка (3,2 млрд долараў), старшыня савета дырэктараў АТ "Объединенная металлургическая компания" Анатоль Сядых (1,8 млрд долараў) і прадпрымальнік Дзмітрый Пумпянскі (1,7 млрд долараў).Па даных Расстата, у Маскве пражывае больш за 13 мільёнаў чалавек – гэта самы населены з Еўрапейскіх гарадоў.Хто на першым месцыПа падліках Forbes, першае месца па колькасці заможных людзей заняў Нью-Йорк, насельніцтва якога складае каля 5,8 мільёнаў. Там пражывае 101 мільярдэр, агульная сума іх капіталаў – 616,8 млрд долараў.Самы багаты з іх – прадпрымальнік Майкл Блумберг з маёмасцю ў 94,5 млрд долараў.У рэйтынг выдання таксама ўвайшлі: Ганконг, Пекін, Шанхай, Шэньчжэнь, Сінгапур і Дэлі. Замыкае дзесятку лідараў Сан-Францыска з 37 мільярдэрамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103072/40/1030724031_360:0:3091:2048_1920x0_80_0_0_cf97ed0e266298365c49e64d7b728755.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
масква, фінансы, грамадства, навіны , расія, forbes, эканоміка
масква, фінансы, грамадства, навіны , расія, forbes, эканоміка
Масква ўвайшла ў топ-10 гарадоў свету па колькасці мільярдэраў – Forbes
09:20 10.04.2023 (абноўлена: 09:26 10.04.2023) Амерыканскае выданне працягвае публікаваць фінансавыя рэйтынгі, якія датычацца багаццяў найбагацейшых людзей свету.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Расійская сталіца ўвайшла ў дзесятку гарадоў свету па колькасці мільярдэраў па версіі выдання Forbes.
Амерыканскі часопіс апублікаваў спісак дзесятка гарадоў свету, складзены па колькасці мільярдэраў, якія пражываюць у іх.
Масква ў гэтым годзе паднялася на адну пазіцыю, і зараз займае шостае месца: у мегаполісе пражывае 61 мільярдэр, што на 8 чалавек больш, чым у 2022 годзе.
Па даных выдання, багацце 61 мільярдэра складае 307 млрд долараў, і гэта на 92 млрд долараў больш за мінулы год.
Самым багатым масквічом аказаўся прэзідэнт горна-металургічнай кампаніі "Норильский никель", прадпрымальнік Уладзімір Патанін з маёмасцю ў 23,7 млрд долараў ЗША.
У лік самых заможных жыхароў сталіцы таксама ўвайшлі старшыня савета дырэктараў інвестыцыйнай карпарацыі АЕОН Раман Трацэнка (3,2 млрд долараў), старшыня савета дырэктараў АТ "Объединенная металлургическая компания" Анатоль Сядых (1,8 млрд долараў) і прадпрымальнік Дзмітрый Пумпянскі (1,7 млрд долараў).
Па даных Расстата, у Маскве пражывае больш за 13 мільёнаў чалавек – гэта самы населены з Еўрапейскіх гарадоў.
Па падліках Forbes, першае месца па колькасці заможных людзей заняў Нью-Йорк, насельніцтва якога складае каля 5,8 мільёнаў. Там пражывае 101 мільярдэр, агульная сума іх капіталаў – 616,8 млрд долараў.
Самы багаты з іх – прадпрымальнік Майкл Блумберг з маёмасцю ў 94,5 млрд долараў.
У рэйтынг выдання таксама ўвайшлі: Ганконг, Пекін, Шанхай, Шэньчжэнь, Сінгапур і Дэлі. Замыкае дзесятку лідараў Сан-Францыска з 37 мільярдэрамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мігрантаў збіраюцца прыцягваць для развіцця беларускай эканомікі