https://bel.sputnik.by/20230410/rf-u-vypadku-napadzennya-abaronts-belarus-yak-ulasnuyu-terytoryyu--lukashenka-1074203946.html
РФ у выпадку нападзення абароніць Беларусь як уласную тэрыторыю – Лукашэнка
РФ у выпадку нападзення абароніць Беларусь як уласную тэрыторыю – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе на беларускай тэрыторыі была разгорнута рэгіянальная групоўка войск Саюзнай дзяржавы, якая займаецца пытаннямі баявога зладжвання і... 10.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-10T13:36+0300
2023-04-10T13:36+0300
2023-04-10T13:36+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
аляксандр лукашэнка
сяргей шайгу
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066183485_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_21b287a45ba295f47fec400176c6ad3a.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Беларусі патрэбны гарантыі Расіі па забеспячэнні бяспекі ў выпадку нападзення, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас рабочай сустрэчы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.Паводле яго слоў, пасля перагавораў у Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў Мінск прыедзе кіраўнік абароннага ведамства РФ, каб абмеркаваць пытанні бяспекі.Гэта праблематыка ўзнімалася ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Папярэдне, пытанні бяспекі абмяркоўваліся з прэзідэнтам Расіі.Лукашэнка нагадаў, што заходнія краіны не выконваюць Будапешцкі мемарандум, паводле якога яны давалі гарантыі бяспекі рэспубліцы за вывад ядзернай зброі.На яго думку, гэтае пагадненне давала і гарантыі ў сферы эканамічнай бяспекі. Але пра гэта нельга казаць зараз, улічваючы ўвядзенне абмежавальных мер супраць Мінска і Масквы. Таму гэтая сітуацыя таксама абмяркоўвалася з кіраўніком расійскай дзяржавы.Беларускі лідар расказаў, што па ўсіх пытаннях атрымаў падтрымку з боку Уладзіміра Пуціна, які ў сваю чаргу сказаў, што "нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі"."Увогуле гэта гучала на перагаворах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбны гарантыі бяспекі. Нам ад нашай брацкай Расіі патрэбны поўныя гарантыі бяспекі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066183485_195:0:2926:2048_1920x0_80_0_0_cc0e7c46c0e53747effd7d99b25a949a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, аляксандр лукашэнка, сяргей шайгу, бяспека, палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, аляксандр лукашэнка, сяргей шайгу, бяспека, палітыка
РФ у выпадку нападзення абароніць Беларусь як уласную тэрыторыю – Лукашэнка
У мінулым годзе на беларускай тэрыторыі была разгорнута рэгіянальная групоўка войск Саюзнай дзяржавы, якая займаецца пытаннямі баявога зладжвання і гарантаваннем бяспекі дзвюх краін.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Беларусі патрэбны гарантыі Расіі па забеспячэнні бяспекі ў выпадку нападзення, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас рабочай сустрэчы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.
Паводле яго слоў, пасля перагавораў у Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў Мінск прыедзе кіраўнік абароннага ведамства РФ, каб абмеркаваць пытанні бяспекі.
Гэта праблематыка ўзнімалася ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Папярэдне, пытанні бяспекі абмяркоўваліся з прэзідэнтам Расіі.
Лукашэнка нагадаў, што заходнія краіны не выконваюць Будапешцкі мемарандум, паводле якога яны давалі гарантыі бяспекі рэспубліцы за вывад ядзернай зброі.
"Дзесьці пасля 1994-га года, вядомага Будапешцкага мемарандума, дзе кляліся ўсе заходнія дзяржавы і Расія даць поўную бяспеку Казахстану, Украіне і Беларусі. Натуральна, вы ведаеце, што заходнія дзяржавы растапталі ўсе гэтыя дагаворы, дамовы і заявы, і ніякай бяспекі няма", - паскардзіўся ён.
На яго думку, гэтае пагадненне давала і гарантыі ў сферы эканамічнай бяспекі. Але пра гэта нельга казаць зараз, улічваючы ўвядзенне абмежавальных мер супраць Мінска і Масквы. Таму гэтая сітуацыя таксама абмяркоўвалася з кіраўніком расійскай дзяржавы.
Беларускі лідар расказаў, што па ўсіх пытаннях атрымаў падтрымку з боку Уладзіміра Пуціна, які ў сваю чаргу сказаў, што "нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі".
"Увогуле гэта гучала на перагаворах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбны гарантыі бяспекі. Нам ад нашай брацкай Расіі патрэбны поўныя гарантыі бяспекі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь