Сабака на балконе і курыца на даху: як жывёлы ратуюцца ад паводкі – фота
Сабака на балконе і курыца на даху: як жывёлы ратуюцца ад паводкі – фота
Sputnik Беларусь
Работнікі ТВВОД у Гомелі за выхадныя прынялі больш за 200 заявак ад жыхароў мікрараёна Манастырак, які апынуўся ў паводкавай пастцы. Сярод шматлікіх просьбаў... 10.04.2023, Sputnik Беларусь
Хтосьці паспеў эвакуіраваць жыўнасць да прыходу вялікай вады самастойна, а камусьці спатрэбілася дапамога ратавальнікаў на водах. У гэтыя выхадныя, да прыкладу, працаўнікі ТВВОД эвакуіравалі на лодцы 25 індакачак. Месца іх утрымання было затоплена больш чым на метр.І ўсё ж большасць жывёл разам з гаспадарамі прыстасоўваюцца да жыцця ў асяроддзі вялікай вады. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія вынаходлівыя бываюць хатнія гадаванцы ў экстрэмальных умовах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Работнікі ТВВОД у Гомелі за выхадныя прынялі больш за 200 заявак ад жыхароў мікрараёна Манастырак, які апынуўся ў паводкавай пастцы. Сярод шматлікіх просьбаў рознага характару – перавозка жывёл.
Хтосьці паспеў эвакуіраваць жыўнасць да прыходу вялікай вады самастойна, а камусьці спатрэбілася дапамога ратавальнікаў на водах. У гэтыя выхадныя, да прыкладу, працаўнікі ТВВОД эвакуіравалі на лодцы 25 індакачак. Месца іх утрымання было затоплена больш чым на метр.
І ўсё ж большасць жывёл разам з гаспадарамі прыстасоўваюцца да жыцця ў асяроддзі вялікай вады. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія вынаходлівыя бываюць хатнія гадаванцы ў экстрэмальных умовах.
Паводка застала знянацку земнаводных. Яны неахвотна прачынаюцца пасля зімовай спячкі і шукаюць прытулак на загародзе, паколькі іх норы затоплены, а з вадасцёкавых труб хвошча вада.
Паводка застала знянацку земнаводных. Яны неахвотна прачынаюцца пасля зімовай спячкі і шукаюць прытулак на загародзе, паколькі іх норы затоплены, а з вадасцёкавых труб хвошча вада.
У шматпакутным Манастырку рака Сож размыла дамбу, якую спешна падсыпалі пяском, але не ўсюды. Інспектаваць выклікалася варона, якая бесперашкодна пераадолела пясчаны насып праз недабудаванае месца. Такім жа спосабам да людзей у агароды патрапіла вялікая вада.