https://bel.sputnik.by/20230410/u-eaes-raskazal-ab-ukaranenn-sstemy-vyklku-ekstranykh-sluzhba-pry-dtz-1074206764.html
У ЕАЭС расказалі аб укараненні сістэмы выкліку экстраных службаў пры ДТЗ
У ЕАЭС расказалі аб укараненні сістэмы выкліку экстраных службаў пры ДТЗ
Краіны саюза паслядоўна ідуць па шляху павышэння патрабаванняў да аўтатранспартных сродкаў, пераходзяць на новыя экалагічныя класы і новыя сістэмы. 10.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-10T15:11+0300
2023-04-10T15:11+0300
2023-04-10T15:11+0300
еаэс
еэк
дтз
аўто
грамадства
меркаванне
эканоміка
тэхнічны рэгламент
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0a/1074205827_0:65:3072:1793_1920x0_80_0_0_e3953f6ecf978a8637b3cac1beb5c7f5.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Краіны ЕАЭС працягваюць абмяркоўваць, якім чынам у саюзе будзе ўкараняцца сістэма выкліку на месца аварыі экстранных службаў, паведаміў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.Паводле яго слоў, тэхнічным рэгламентам, які найбольш абмяркоўваецца, стаў дакумент, які датычыцца аўтамабільных транспартных сродкаў."Гэта звязана не толькі з тым, што гэты від прадукцыі распаўсюджаны, а з тым, што гэтая галіна і гэтая сфера аказалася самай уразлівай і найбольш пацярпелай у рамках прыняцця цэлага шэрага рашэнняў, якія звязаны з сучаснымі эканамічнымі ўмовамі", - растлумачыў Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Астана – Бішкек – Ерэван на тэму: "Забеспячэнне бяспекі прадукцыі на адзіным рынку ЕАЭС"Як адзначыў міністр, краіны ЕАЭС з году ў год паслядоўна ідуць па шляху павышэння патрабаванняў да аўтатранспартных сродкаў, пераходзяць на новыя экалагічныя класы і новыя сістэмы ў адпаведнасці з намечанымі раней планамі.Паводле яго слоў, больш за ўсё цяжкасцей адчулі галіны аўтамабілебудавання Беларусі і Расіі. Усе гэтыя праблемы былі сфармуліраваны і на пляцоўцы ЕЭК выпрацаваны адзіныя ўзгодненыя падыходы.Назаранка таксама паведаміў, што тэмай, якая найбольш абмяркоўваецца сярод аўтамабілебудаўнікоў і імпарцёраў гэтай прадукцыі ў краінах саюза, стала сістэма выкліку на месца аварыі ў аўтаматычным рэжыме экстраных службаў."Мы былі на стадыі паўнацэннага пераходу да выкарыстання гэтых сістэм, але вельмі шмат было зваротаў, некаторыя краіны прасілі яе не ўстанаўліваць або не ўстанаўліваць з дааснашчэннем. Таму ЕЭК стала пляцоўкай, дзе ўсе зацікаўленыя пастаянна абмяркоўваюць гэтае пытанне. І сёння ўжо дзейнічае шэраг рашэнняў, якія распісваюць тэрміны, камплектацыю і іншыя крокі", - распавёў ён.Міністр лічыць, што выгада пляцоўкі ЕЭК відавочна, бо на яе базе краіны абмяркоўваюць, што можна ўкараніць, а што не.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0a/1074205827_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_a624d64679a46abe4b8f8b35a0f84905.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
еаэс, еэк, дтз, аўто, грамадства, меркаванне, эканоміка, тэхнічны рэгламент, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
еаэс, еэк, дтз, аўто, грамадства, меркаванне, эканоміка, тэхнічны рэгламент, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
У ЕАЭС расказалі аб укараненні сістэмы выкліку экстраных службаў пры ДТЗ
Краіны саюза паслядоўна ідуць па шляху павышэння патрабаванняў да аўтатранспартных сродкаў, пераходзяць на новыя экалагічныя класы і новыя сістэмы.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Краіны ЕАЭС працягваюць абмяркоўваць, якім чынам у саюзе будзе ўкараняцца сістэма выкліку на месца аварыі экстранных службаў, паведаміў міністр па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Паводле яго слоў, тэхнічным рэгламентам, які найбольш абмяркоўваецца, стаў дакумент, які датычыцца аўтамабільных транспартных сродкаў.
"Гэта звязана не толькі з тым, што гэты від прадукцыі распаўсюджаны, а з тым, што гэтая галіна і гэтая сфера аказалася самай уразлівай і найбольш пацярпелай у рамках прыняцця цэлага шэрага рашэнняў, якія звязаны з сучаснымі эканамічнымі ўмовамі", - растлумачыў Назаранка падчас відэамоста Масква – Мінск – Астана – Бішкек – Ерэван на тэму: "Забеспячэнне бяспекі прадукцыі на адзіным рынку ЕАЭС"
Як адзначыў міністр, краіны ЕАЭС з году ў год паслядоўна ідуць па шляху павышэння патрабаванняў да аўтатранспартных сродкаў, пераходзяць на новыя экалагічныя класы і новыя сістэмы ў адпаведнасці з намечанымі раней планамі.
"Але калі нашы галіны аўтамабілебудавання аказаліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, спатрэбілася карэкціроўка стратэгіі, і ўсе краіны ЕАЭС сфармуліравалі свае праблемы, якія ёсць у гэтай галіне. А ў кожнай краіны яны свае", - сказаў прадстаўнік ЕЭК.
Паводле яго слоў, больш за ўсё цяжкасцей адчулі галіны аўтамабілебудавання Беларусі і Расіі. Усе гэтыя праблемы былі сфармуліраваны і на пляцоўцы ЕЭК выпрацаваны адзіныя ўзгодненыя падыходы.
Назаранка таксама паведаміў, што тэмай, якая найбольш абмяркоўваецца сярод аўтамабілебудаўнікоў і імпарцёраў гэтай прадукцыі ў краінах саюза, стала сістэма выкліку на месца аварыі ў аўтаматычным рэжыме экстраных службаў.
"Мы былі на стадыі паўнацэннага пераходу да выкарыстання гэтых сістэм, але вельмі шмат было зваротаў, некаторыя краіны прасілі яе не ўстанаўліваць або не ўстанаўліваць з дааснашчэннем. Таму ЕЭК стала пляцоўкай, дзе ўсе зацікаўленыя пастаянна абмяркоўваюць гэтае пытанне. І сёння ўжо дзейнічае шэраг рашэнняў, якія распісваюць тэрміны, камплектацыю і іншыя крокі", - распавёў ён.
Міністр лічыць, што выгада пляцоўкі ЕЭК відавочна, бо на яе базе краіны абмяркоўваюць, што можна ўкараніць, а што не.
"Важна разумець, што на чале гэтага працэсу трэба не проста забяспечыць вытворчасць транспартных сродкаў, а гарантаваць бяспеку гэтай прадукцыі", - падкрэсліў прадстаўнік камісіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь