https://bel.sputnik.by/20230412/ukrana-perakrutsla-sutnasts-terytaryyalnay-abarony--valfovch-1074295350.html
Украіна перакруціла сутнасць тэрытарыяльнай абароны – Вальфовіч
Украіна перакруціла сутнасць тэрытарыяльнай абароны – Вальфовіч
Sputnik Беларусь
Тэрытарыяльнай абаронай у Беларусі пачалі займацца з пачатку 2000-х. 12.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-12T12:44+0300
2023-04-12T12:44+0300
2023-04-12T12:44+0300
бяспека
савет бяспекі беларусі
аляксандр вальфовіч
апалчэнне
народ
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0c/1074284223_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_1292b3238767620688a128e12d967ea1.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Суседнія з Беларуссю краіны пайшлі па шляху рэспублікі ў пытаннях стварэння тэраабароны, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт Sputnik.Праверка баявой гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці праводзіцца з 20 сакавіка. "Партызаны" увесь гэты час аднаўлялі свае ваенныя навыкі і вучыліся ахоўваць важныя аб’екты жыццезабеспячэння.Дзяржсакратар звярнуў увагу, што тэрытарыяльнай абаронай у Беларусі пачалі займацца з пачатку 2000-х."Пройдзены вялікі прамежак часу, адпрацаваны ўсе пытанні арганізацыі і планавання, прымянення, удасканалення тэраабароны. Мы ступілі далёка наперад па гэтым шляху, і па нашым шляху пайшлі суседнія краіны. Тая ж Польшча, краіны Прыбалтыкі зразумелі, што тэрытарыяльная абарона – гэта неабходны элемент абароны дзяржавы", - сказаў Вальфовіч.Ён таксама адзначыў, што Украіна перакруціла сутнасць тэрытарыяльнай абароны: яе падраздзяленні пераўтвораны ў нацыяналістычныя фарміраванні.Што такое тэраабарона?Войскі тэрытарыяльнай абароны з’явіліся ў Беларусі ў пачатку 2000-х і зараз з’яўляюцца адным з эфектыўных спосабаў павысіць магчымасці дзяржавы ў галіне ваеннай бяспекі. Сябе яны часта завуць "партызанамі".Тэрытарыяльная абарона не ўваходзіць у склад Узброеных сіл, гэта, хутчэй, дапамога для вайскоўцаў. Начальнікамі зон (усяго іх сем – па колькасці абласцей плюс Мінск) тэрытарыяльнай абароны з’яўляюцца кіраўнікі аблвыканкамаў і старшыня Мінгарвыканкама.У задачы "партызан" уваходзіць абарона пэўных участкаў і аб’ектаў на сваёй малой Радзіме.Мабілізуюць тэрытарыялаў у выпадку ваеннай пагрозы або развязвання агрэсіі супраць краіны. У мірны час прызываюць былых запаснікаў толькі на вучэнні, каб навыкі не губляліся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0c/1074284223_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_09a41ac35a29876bfc1a14bbe00cf564.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, апалчэнне, народ, у беларусі, беларусь, навіны
бяспека, савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, апалчэнне, народ, у беларусі, беларусь, навіны
Украіна перакруціла сутнасць тэрытарыяльнай абароны – Вальфовіч
Тэрытарыяльнай абаронай у Беларусі пачалі займацца з пачатку 2000-х.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Суседнія з Беларуссю краіны пайшлі па шляху рэспублікі ў пытаннях стварэння тэраабароны, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Праверка баявой гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці праводзіцца з 20 сакавіка. "Партызаны" увесь гэты час аднаўлялі свае ваенныя навыкі і вучыліся ахоўваць важныя аб’екты жыццезабеспячэння.
Дзяржсакратар звярнуў увагу, што тэрытарыяльнай абаронай у Беларусі пачалі займацца з пачатку 2000-х.
"Пройдзены вялікі прамежак часу, адпрацаваны ўсе пытанні арганізацыі і планавання, прымянення, удасканалення тэраабароны. Мы ступілі далёка наперад па гэтым шляху, і па нашым шляху пайшлі суседнія краіны. Тая ж Польшча, краіны Прыбалтыкі зразумелі, што тэрытарыяльная абарона – гэта неабходны элемент абароны дзяржавы", - сказаў Вальфовіч.
Ён таксама адзначыў, што Украіна перакруціла сутнасць тэрытарыяльнай абароны: яе падраздзяленні пераўтвораны ў нацыяналістычныя фарміраванні.
"Не для абароны свайго насельніцтва, а для марадзёрства, грабяжу – пытанняў, звязаных не з абаронай насельніцтва. У Беларусі ж гэта (тэраабарона - Sputnik) мае ўсенародны характар", - дадаў дзяржсакратар.
Войскі тэрытарыяльнай абароны з’явіліся ў Беларусі ў пачатку 2000-х і зараз з’яўляюцца адным з эфектыўных спосабаў павысіць магчымасці дзяржавы ў галіне ваеннай бяспекі. Сябе яны часта завуць "партызанамі".
Тэрытарыяльная абарона не ўваходзіць у склад Узброеных сіл, гэта, хутчэй, дапамога для вайскоўцаў. Начальнікамі зон (усяго іх сем – па колькасці абласцей плюс Мінск) тэрытарыяльнай абароны з’яўляюцца кіраўнікі аблвыканкамаў і старшыня Мінгарвыканкама.
У задачы "партызан" уваходзіць абарона пэўных участкаў і аб’ектаў на сваёй малой Радзіме.
Мабілізуюць тэрытарыялаў у выпадку ваеннай пагрозы або развязвання агрэсіі супраць краіны. У мірны час прызываюць былых запаснікаў толькі на вучэнні, каб навыкі не губляліся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"