"Чырвона яечка ды гуляць вяліць!", або Традыцыі Вялікадня
19:07 13.04.2023 (абноўлена: 19:25 13.04.2023)
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДэкаратыўныя велікодныя яйкі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская нагадвае, як неабходна рыхтавацца да Уваскрэсення Хрыстова, і дзеліцца сакрэтам, навошта трэба дарыць асвячонае яйка на Вялікдзень.
Нарэшце прычакалі святое Вяліканне! Сёлета гэта ўрачыстае, прыгожае свята праваслаўныя вернікі і тыя, хто проста любіць гэту старажытную традыцыю, адзначаюць 16 красавіка.
Адкуль пайшлі Вялікдзень і "пасха"
Вялікдзень – веснавое свята старажытных славян у гонар жыватворнага і цеплатворнага Сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён палявых работ". Адсюль і яго назва. У гэты ж час хрысціянская царква адзначае радаснае і светлае свята – Уваскрэсенне Хрыстова, якое яшчэ называюць "Пасхай", што ў перакладзе азначае "выратаванне ад бяды".
© Sputnik / Тарас Литвиненко / Перайсці ў медыябанкПраваслаўная царква адзначае радаснае і светлае свята – Уваскрэсенне Хрыстова
Праваслаўная царква адзначае радаснае і светлае свята – Уваскрэсенне Хрыстова
© Sputnik / Тарас Литвиненко
/ "Пасха", ці па-народнаму "Паска", як і Каляды, сямейная ўрачыстасць, калі прысутнасць ўсіх членаў сям’і за святочным сталом дапамагае здабыць кожнаму паасобку поспех і дабрабыт у бягучым годзе. У гэта хочацца верыць, і таму, каб свята было яшчэ даражэйшае сэрцу, ёсць сэнс прымаць удзел у традыцыйных прыгатаваннях.
Вядома ж цяперашнім часам большасць велікодных завядзёнак, якіх свята прытрымлівалася калісьці не толькі вёска, адышлі ў мінулае. Ніхто не паліць вогнішча з суботы на нядзелю, не збіраюцца агулам разам, каб патанцаваць, не цалуюцца на вуліцах з сустрэчнымі знаёмымі, не сустракаюць на досвітку "гульню сонца", не "валочацца" па суседзях з песнямі, просячы яйка, не фарбуюць яйкі сотнямі, каб дзяліцца імі з усімі і, на жаль, рэдка ездзяць у госці да далёкіх сваякоў. Ды ўсё ж жаданне годна адсвяткаваць Вялічка, Вяліканне, Вялікдзень, Паску жыве і сёння.
© Sputnik / Альфред МикусБольшасць велікодных завядзёнак, якіх калісьці прытрымліваліся продкі, адышлі ў мінулае
Большасць велікодных завядзёнак, якіх калісьці прытрымліваліся продкі, адышлі ў мінулае
© Sputnik / Альфред Микус
Як рыхтуюцца да свята
Каб сустрэць вялікае свята як належыць, напрацягу амаль усяго тыдня ідзе падрыхтоўка святочных страў.
Многія з гаспадынь самі фарбуюць яйкі, пякуць булкі і бабы, гатуюць тварожную "пасху" адмысловай формы, або робяць клінковы сыр, гатуюць іншыя разнастайныя святочныя прысмакі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВелікодныя булкі
Велікодныя булкі
© Sputnik / Виктор Толочко
У гаспадарцы ўсё вычышчаецца, вымываюць хату, мяняюць пасцельную бялізну, рыхтуюць да свята чыстую адзежу.
Сімвалам адраджэння, пачатку жыцця "з чыстага ліста" лічыцца традыцыя дзецям і сабе купляць, або шыць што-небудзь новае з адзення. Аб тым, што гэта важна, нагадваюць радкі з народнай песні:
"Вялічка нанова,
А я без абновы".
У Чысты чацвер да ўсходу сонца ўся сям’я павінна вымыцца ў лазні, як кажуць "абмыць грэшныя плоці", каб мець моцнае здароў’е да новага Вялікадня. У гэты дзень фарбуюць яйкі і робяць гэта не толькі для таго, каб не перагрузіць працай суботні дзень, а таму, што чацвярговыя яйкі, як і чацвярговая соль, мелі асаблівае значэнне. Продкі лічылі, што яйкі, знесеныя ў чацвер і з’едзеныя ў нядзелю на Вялікдзень, абараняюць ад усялякай немачы. Праўда цяпер падобнае яйка цяжка атрымаць, і таму яно яшчэ больш каштоўнае.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВелікодныя яйкі
Велікодныя яйкі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
А яшчэ асвячоным у царкве яйкам мыюцца. Вось як калісьці гэта адбывалася. Вяртаючыся з царквы пасля "ўсяночнай", гаспадыня даставала з кошыка асвячонае яйка і клала ў паўмісак з вадой, у які часам кідала срэбны або залаты пярсцёнак. Кожны, перш чым сесці за стол, павінен быў абмыць гэтым яйкам твар: лоб, вочы, шчокі, вусны. Гэта рабілі для таго, каб быць здаровымі, чырвонашчокімі і моцнымі, як шкарлупіна яйка, а золата і срэбра быццам бы павялічвалі паспяховасць гэтых дзеянняў.
У падарунак – яйка
Традыцыя абменьвацца фарбаванымі яйкамі на Вялікдзень вядома многім. Згодна з павер’ем, чым больш падчас свята ты падарыў і атрымаў у дар фарбаваных яек, тым шчаслівейшым будзе жыццё ў гэтым годзе. Пагадзіцеся, што атрымаць у падарунак фарбаванае яйка вельмі прыемна, тым больш, калі яно па-мастацку аздоблена.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВелікодныя яйкі, распісаныя воскам
Велікодныя яйкі, распісаныя воскам
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
У наш час мастацтвам аздаблення яек валодаюць адмысловыя майстры. Яны імкнуцца захаваць і перадаць праз майстар-класы такія народныя тэхнікі роспісу яек як крашанкі, крапанкі, драпанкі і пісанкі.
Калісьці ўпрыгожваць яйкі было звычайнай справай для кожнай сялянкі, якая часта стварала сапраўдныя шэдэўры народнага мастацтва. Набыць падобныя яйкі няцяжка ў народных майстроў на выставах-кірмашах ці ў сувенірнай краме.
© Sputnik / Альфред МикусРаспісванне велікодных яек
Распісванне велікодных яек
© Sputnik / Альфред Микус
І велікодная паштоўка
Ёсць і яшчэ адзін прыемны сімвал свята і гэта – велікодная паштоўка!
Вялікдзень – светлае свята. Таму ў перадсвяточныя дні хрысціяне просяць прабачэння, жадаюць шчасця адзін аднаму, дзеляцца навіной, што "Хрыстос Уваскрос!". Калісьці ва ўсім гэтым дапамагала велікодная паштоўка, якая нароўне з каляднай яшчэ ў пачатку ХХ стагодзя была ў лідарах па ліку перасылкі і ў Еўропе, і ў Расіі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВелікодная паштоўка з Вены
Велікодная паштоўка з Вены
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Сюжэты гэтых паштовак былі самыя разнастайныя. На паштоўках можна было пабачыць і першыя аўтамабілі, і веласіпед, і паветраныя шары, а таксама некаторыя віды спорту.
У Беларусі з ХІХ і да пачатку ХХ стагоддзя ў хаджэнні былі еўрапейскія, часцей з надпісамі на польскай мове, і расійскія адкрытыя лісты. Шмат паштовак суправаджалася цікавымі рускамоўнымі надпісамі, накшталт такіх:
"Весна идёт полна чудес –
Христос Воскрес! Христос Воскрес!"
"Курица Федорка
Да петух Егорка
С праздником поздравляют,
Счастья желают!"
"В будни поработаем –
В праздник погуляем"
"Поскорей домой добраться
Да сесть с милым разговляться"
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВелікодная паштоўка
Велікодная паштоўка
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
"Поцелуй в уста
Ради праздника Христа"
"Целуй в уста,
Теперь нет поста"
"Долго было дожидаться,
Чтоб при всех поцеловаться!"
На паштоўках пісалі як звыклыя пажаданні з віншаваннямі, так і індывідуальныя. Напрыклад, на адкрытым лісце 1904 года кавалер піша паненцы:
"Поздравляя не желал бы Вам скользких путей, как жизненных, так и тротуарных!"
А вось што датычыцца беларускіх велікодных паштовак, то яны сталі з’яўляцца толькі ў пачатку 1990-х. Вось некалькі прыкладаў віншавальных надпісаў на іх:
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПаштоўка з Вялікаднем, 90-ыя гады
Паштоўка з Вялікаднем, 90-ыя гады
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
"Хрыстос,
Сын Божы ўваскрос!"
"Са святым Вялічкам!"
"Чырвона яечка
Ды гуляць вяліць!"
"Хрыстос Уваскрос! З Вялікаднём!"
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВелікодная паштоўка, 1992 год
Велікодная паштоўка, 1992 год
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Цяпер жа, з развіццём глабальнай сеткі, лістуюцца ў асноўным у інтэрнэце або віншуюць са святам па тэлефоне. Але ж якое задавальненне: адчыніць паштовую скрыню, а там – сапраўднае папяровае віншаванне! – далей трымаць у руках паштоўку, паставіць яе на бачным месцы, каб пасля пакласці ў альбом ды праз гады раз-пораз браць ў рукі і ўзгадваць з хваляваннем той час, калі атрымаў гэты мілы сэрцу кавалачак паперы.
Дарагія сябры, міру вам і дабра! З Вялікаднем! Хрыстос Уваскрос!
Таксама на Sputnik:
Вялікдзень у лясным храме: як сустрэлі Уваскрэшанне Хрыстова ў Пінску - фота
Перадвелікодны тыдзень: праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста
Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць Вялікдзень