https://bel.sputnik.by/20230413/tatarstan-zadavoleny-pratsay-belaruskkh-darozhnka--mnkhana-1074338051.html
Татарстан задаволены працай беларускіх дарожнікаў – Мініханаў
Татарстан задаволены працай беларускіх дарожнікаў – Мініханаў
Sputnik Беларусь
Сумесная работа над інфраструктурнымі праектамі адыгрывае важную ролю ў павелічэнні аб’ёму паслуг ва ўзаемным тавараабароце. 13.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-13T12:14+0300
2023-04-13T12:14+0300
2023-04-13T12:14+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
татарстан
рустам мініханаў
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103701/90/1037019090_0:0:1801:1014_1920x0_80_0_0_c7bc38f480f2d7e07ec67f2d6e5be8fb.jpg
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Наперадзе ў Татарстана доўгая гісторыя супрацоўніцтва з беларускім бокам пры рэалізацыі праектаў будаўніцтва дарог, заявіў кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў Мініханава, зараз у Расіі ідзе вельмі актыўнае дарожнае будаўніцтва. Адзін з такіх буйных праектаў – гэта траса М12. У гэтым годзе яна ўжо павінна быць уведзена ў эксплуатацыю.Таксама плануецца да рэалізацыі вялікі інфраструктурны праект, згодна з якім плануецца злучыць трасы М5, М7 і М12."У гэтым праекце рэспубліка Татарстан актыўна ўдзельнічае. Там дзве федэральныя трасы і адна наша", - удакладніў кіраўнік расійскага рэгіёна.Рустам Мініханаў расказаў, што, калі ўлады рэспублікі сталі ацэньваць аб’ём работ па праекце: "Мы зразумелі, што ў нас сіл не хапае. Звярнуліся да лепшых дарожнікаў Беларусі"."Мы да іх звярнуліся і яны вельмі аператыўна разгарнуліся. У мінулым годзе яны пачалі ўжо работу. У гэтым годзе мы плануем вялікі аб’ём работ. Мы вельмі задаволены нашымі партнёрамі", - адзначыў кіраўнік Татарстана.У завяршэнне Рустам Мініханаў выказаў упэўненасць, што ў рэспублікі наперадзе доўгая гісторыя паспяховага супрацоўніцтва з Беларуссю ў гэтай сферы."Мы вельмі ўдзячны нашым калегам з Беларусі", - падсумаваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
татарстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103701/90/1037019090_0:0:1601:1200_1920x0_80_0_0_662f9ece968bbab0de03497396ca7e17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, татарстан, рустам мініханаў, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, татарстан, рустам мініханаў, эканоміка, навіны
Татарстан задаволены працай беларускіх дарожнікаў – Мініханаў
Сумесная работа над інфраструктурнымі праектамі адыгрывае важную ролю ў павелічэнні аб’ёму паслуг ва ўзаемным тавараабароце.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Наперадзе ў Татарстана доўгая гісторыя супрацоўніцтва з беларускім бокам пры рэалізацыі праектаў будаўніцтва дарог, заявіў кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Мініханава, зараз у Расіі ідзе вельмі актыўнае дарожнае будаўніцтва. Адзін з такіх буйных праектаў – гэта траса М12. У гэтым годзе яна ўжо павінна быць уведзена ў эксплуатацыю.
Таксама плануецца да рэалізацыі вялікі інфраструктурны праект, згодна з якім плануецца злучыць трасы М5, М7 і М12.
"У гэтым праекце рэспубліка Татарстан актыўна ўдзельнічае. Там дзве федэральныя трасы і адна наша", - удакладніў кіраўнік расійскага рэгіёна.
Рустам Мініханаў расказаў, што, калі ўлады рэспублікі сталі ацэньваць аб’ём работ па праекце: "Мы зразумелі, што ў нас сіл не хапае. Звярнуліся да лепшых дарожнікаў Беларусі".
"Мы да іх звярнуліся і яны вельмі аператыўна разгарнуліся. У мінулым годзе яны пачалі ўжо работу. У гэтым годзе мы плануем вялікі аб’ём работ. Мы вельмі задаволены нашымі партнёрамі", - адзначыў кіраўнік Татарстана.
У завяршэнне Рустам Мініханаў выказаў упэўненасць, што ў рэспублікі наперадзе доўгая гісторыя паспяховага супрацоўніцтва з Беларуссю ў гэтай сферы.
"Мы вельмі ўдзячны нашым калегам з Беларусі", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"