https://bel.sputnik.by/20230414/ekspert-prakamentsrava-magchymae-razmyashchenne-syaz-u-belarus-1074410140.html
Эксперт пракаменціраваў магчымае размяшчэнне СЯЗ у Беларусі
Эксперт пракаменціраваў магчымае размяшчэнне СЯЗ у Беларусі
Sputnik Беларусь
Сенатар Уладзімір Чыжоў лічыць, што стратэгічную ядзерную зброю не варта звязваць са спецаперацыяй РФ ва Украіне. 14.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-14T17:18+0300
2023-04-14T17:18+0300
2023-04-14T17:18+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
расія
украіна
беларусь
бяспека
савет федэрацыі
навіны
ната
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/15/1070348010_0:0:1690:950_1920x0_80_0_0_4bb49d350e7cfcb4af56280e77fb9210.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Стратэгічная ядзерная зброя прызначана не для спецаперацыі, заявіў першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Уладзімір Чыжоў на прэс-канферэнцыі ў міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия cегодня", адказваючы на пытанне Sputnik Беларусь.Раней міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што пры неабходнасці ў рэспубліцы з’явіцца стратэгічная ядзерная зброя. Ён нагадаў, што прынята рашэнне аб размяшчэнні тактычнай зброі."У нас падрыхтавана тэхніка – гэта самалёты, якія могуць несці ядзерныя боепрыпасы. У нас падрыхтаваны лётчыкі. Мы атрымалі сучасны комплекс "Искандер", які можа прымяняць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі", - сказаў міністр.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што інфраструктура для ядзернай зброі ў рэспубліцы захавана.Новая канцэпцыя РФЧыжоў таксама адзначыў, што ў новай канцэпцыі знешняй палітыкі ўпершыню сказана, што РФ – гэта дзяржава-цывілізацыя."Гэта значыць, што Расія не прадугледжвае далучэнне да каго б там ні было або да чаго б там ні было. Расія заўсёды была самадастатковай", - растлумачыў Уладзімір Чыжоў."Гэтыя правілы пішуць канкрэтныя людзі ў канкрэтных краінах. Гэтыя правілы па азначэнні не могуць карыстацца і не карыстаюцца падтрымкай усёй сусветнай супольнасці", - дадаў сенатар.Падобныя заявы гучаць і з беларускага боку."Не трэба адчуваць ілюзій. Мы зараз станем мішэнню. Так, мы былі з часоў Беларускай ваеннай акругі гэтай мішэнню для НАТА. Пастаянна вялася супраць нас разведка… Проста зараз гэта яшчэ больш актывізавалася", - заявіў у пятніцу, 14 красавіка, міністр абароны Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
украіна
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/15/1070348010_0:0:1440:1080_1920x0_80_0_0_bbedff58aafbe4603421aeca8dc68b7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, расія, украіна, беларусь, бяспека, савет федэрацыі, навіны , ната, захад, зша
ядзерная зброя, расія, украіна, беларусь, бяспека, савет федэрацыі, навіны , ната, захад, зша
Эксперт пракаменціраваў магчымае размяшчэнне СЯЗ у Беларусі
Сенатар Уладзімір Чыжоў лічыць, што стратэгічную ядзерную зброю не варта звязваць са спецаперацыяй РФ ва Украіне.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Стратэгічная ядзерная зброя прызначана не для спецаперацыі, заявіў першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Уладзімір Чыжоў на прэс-канферэнцыі ў міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия cегодня", адказваючы на пытанне Sputnik Беларусь.
"Разважаць на гэтую тэму ў кантэксце СВА, думаю, было б некарэктна", - адзначыў Чыжоў.
Раней міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што пры неабходнасці ў рэспубліцы з’явіцца стратэгічная ядзерная зброя. Ён нагадаў, што прынята рашэнне аб размяшчэнні тактычнай зброі.
"У нас падрыхтавана тэхніка – гэта самалёты, якія могуць несці ядзерныя боепрыпасы. У нас падрыхтаваны лётчыкі. Мы атрымалі сучасны комплекс "Искандер", які можа прымяняць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі", - сказаў міністр.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што інфраструктура для ядзернай зброі ў рэспубліцы захавана.
Чыжоў таксама адзначыў, што ў новай канцэпцыі знешняй палітыкі ўпершыню сказана, што РФ – гэта дзяржава-цывілізацыя.
"Гэта значыць, што Расія не прадугледжвае далучэнне да каго б там ні было або да чаго б там ні было. Расія заўсёды была самадастатковай", - растлумачыў Уладзімір Чыжоў.
Ён падкрэсліў, што гэта не значыць, што знешняя палітыка РФ абавязкова накіравана супраць некага. Але ў Расіі фактычна ёсць ворагі, у тым ліку НАТА. Апаненты адкрыта гавораць, што бачаць у РФ пагрозу іх светапарадку, заснаванаму на іх правілах.
"Гэтыя правілы пішуць канкрэтныя людзі ў канкрэтных краінах. Гэтыя правілы па азначэнні не могуць карыстацца і не карыстаюцца падтрымкай усёй сусветнай супольнасці", - дадаў сенатар.
Падобныя заявы гучаць і з беларускага боку.
"Не трэба адчуваць ілюзій. Мы зараз станем мішэнню. Так, мы былі з часоў Беларускай ваеннай акругі гэтай мішэнню для НАТА. Пастаянна вялася супраць нас разведка… Проста зараз гэта яшчэ больш актывізавалася", - заявіў у пятніцу, 14 красавіка, міністр абароны Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусы
прайшлі падрыхтоўку на Су-25, здольных несці ядзерныя зарады – відэа