https://bel.sputnik.by/20230414/erasayuz-ne-batstsa-zdymu-ktaya--barel-1074365929.html
Еўрасаюз не баіцца ўздыму Кітая – Барэль
Еўрасаюз не баіцца ўздыму Кітая – Барэль
Sputnik Беларусь
Месяц таму ў Кітаі прайшлі выбары – на трэці тэрмін быў выбраны дзеючы кіраўнік дзяржавы Сі Цзіньпін. 14.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-14T09:41+0300
2023-04-14T09:41+0300
2023-04-14T09:41+0300
кітай
кнр
у свеце
жазэп барэль
еўрасаюз
сі цзіньпін
палітыка
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/06/1064445856_0:0:1871:1052_1920x0_80_0_0_2cc06dc0001c1f7b6dc69fc4c216a098.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. ЕС не баіцца ўздыму Кітая, такую заяву зрабіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль. Ён таксама заклікаў Пекін узяць на сябе больш адказнасці – у тым ліку за мір і бяспеку.Дыпламат мяркуе, што ўвесь свет павінен супрацьстаяць надзвычайнай кліматычнай сітуацыі, а таксама наступствам пандэміі COVID-19. На думку Барэля, Пекін павінен узяць на сябе больш адказнасці, у тым ліку за мір і бяспеку.Ён адзначыў, што Кітай і Еўрасаюз маюць трывалыя эканамічныя адносіны, аднак зараз атрымаўся дысбаланс, які трэба зменшыць. Паводле слоў Барэля, ЕС зацікаўлены ў захаванні адкрытай сістэмы і гатоў да мер для абароны ад несправядлівых дзеянняў.Пры гэтым кіраўнік дыпламатыі ЕС прызнаўся, што Еўрасаюз празмерна залежыць ад Кітая ў некаторых відах сыравіны, у прыватнасці, кобальту, марганцу і магнію. Аднак ён мяркуе, што ў выпадку, калі жыццёва важныя інтарэсы знаходзяцца пад пагрозай, ЕС зможа хутка пазбавіцца залежнасці.Акрамя таго, паводле слоў Барэля, у Еўрасаюза і Кітая ёсць "глыбокія і сур’ёзныя" рознагалоссі па тэме праў чалавека.Тайвань і УкраінаУзгадаў ён і кітайска-тайваньскія адносіны. Барэль запэўніў, што Еўрасаюз па-ранейшаму прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая" і не бачыць прычын у ёй сумнявацца."Аднак любыя спробы змяніць статус-кво з дапамогай сілы будуць непрымальныя", - асабліва адзначыў дыпламат.Таксама кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі заявіў, што Еўрасаюзу будзе надзвычай цяжка, ці нават немагчыма, падтрымліваць даверныя адносіны з КНР у выпадку, калі вырашыць Пекін не спрыяць пошуку палітычнага рашэння ўкраінскага канфлікту.Раней адмяніўся запланаваны візіт Барэля ў Кітай, прычынай стаў станоўчы тэст дыпламата на каронавірус.Упершыню ў гісторыіНагадаем, што ў сакавіку ў КНР адбыліся выбары кіраўніка дзяржавы. Краіну зноў узначаліў Сі Цзіньпін, якому ў чэрвені споўніцца 70 гадоў. За ўсю гісторыю Кітайскай народнай рэспублікі гэта першы выпадак, калі старшыня краіны выбіраецца на трэці тэрмін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
кітай
кнр
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/06/1064445856_0:0:1649:1237_1920x0_80_0_0_f16c0482866b78e3fb71f1f42e099d47.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кітай, кнр, у свеце, жазэп барэль , еўрасаюз, сі цзіньпін, палітыка, бяспека, навіны
кітай, кнр, у свеце, жазэп барэль , еўрасаюз, сі цзіньпін, палітыка, бяспека, навіны
Еўрасаюз не баіцца ўздыму Кітая – Барэль
Месяц таму ў Кітаі прайшлі выбары – на трэці тэрмін быў выбраны дзеючы кіраўнік дзяржавы Сі Цзіньпін.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. ЕС не баіцца ўздыму Кітая, такую заяву зрабіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль. Ён таксама заклікаў Пекін узяць на сябе больш адказнасці – у тым ліку за мір і бяспеку.
"Мы не баімся ўздыму Кітая. Аднак, мы ведаем, што гісторыя заўтрашняга свету таксама будзе залежаць ад таго, як Кітай выкарыстоўвае сваю моц", - паведаміў Барэль у сваім блогу.
Дыпламат мяркуе, што ўвесь свет павінен супрацьстаяць надзвычайнай кліматычнай сітуацыі, а таксама наступствам пандэміі COVID-19. На думку Барэля, Пекін павінен узяць на сябе больш адказнасці, у тым ліку за мір і бяспеку.
Ён адзначыў, што Кітай і Еўрасаюз маюць трывалыя эканамічныя адносіны, аднак зараз атрымаўся дысбаланс, які трэба зменшыць. Паводле слоў Барэля, ЕС зацікаўлены ў захаванні адкрытай сістэмы і гатоў да мер для абароны ад несправядлівых дзеянняў.
Пры гэтым кіраўнік дыпламатыі ЕС прызнаўся, што Еўрасаюз празмерна залежыць ад Кітая ў некаторых відах сыравіны, у прыватнасці, кобальту, марганцу і магнію. Аднак ён мяркуе, што ў выпадку, калі жыццёва важныя інтарэсы знаходзяцца пад пагрозай, ЕС зможа хутка пазбавіцца залежнасці.
Акрамя таго, паводле слоў Барэля, у Еўрасаюза і Кітая ёсць "глыбокія і сур’ёзныя" рознагалоссі па тэме праў чалавека.
Узгадаў ён і кітайска-тайваньскія адносіны. Барэль запэўніў, што Еўрасаюз па-ранейшаму прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая" і не бачыць прычын у ёй сумнявацца.
"Аднак любыя спробы змяніць статус-кво з дапамогай сілы будуць непрымальныя", - асабліва адзначыў дыпламат.
Таксама кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі заявіў, што Еўрасаюзу будзе надзвычай цяжка, ці нават немагчыма, падтрымліваць даверныя адносіны з КНР у выпадку, калі вырашыць Пекін не спрыяць пошуку палітычнага рашэння
ўкраінскага канфлікту.
Раней адмяніўся запланаваны візіт Барэля ў Кітай, прычынай стаў станоўчы тэст дыпламата на каронавірус.
Нагадаем, што ў сакавіку ў КНР адбыліся выбары кіраўніка дзяржавы. Краіну зноў узначаліў Сі Цзіньпін, якому ў чэрвені споўніцца 70 гадоў. За ўсю гісторыю Кітайскай народнай рэспублікі гэта першы выпадак, калі старшыня краіны выбіраецца на трэці тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінск растлумачыў кіраўніку дыпламатыі ЕС,
што пагражае бяспецы ЕўропыЗахарава
знайшла ў словах Барэля аб абароне свабоды СМІ адценні неадэкватнасці
Армія Кітая гатова супрацоўнічаць з Узброенымі Сіламі РФ – Мінабароны КНР