https://bel.sputnik.by/20230417/sudan-vystup-suprats-mzhnarodnaga-myashannya--stuatsyyu--krane-1074489390.html
Судан выступіў супраць міжнароднага ўмяшання ў сітуацыю ў краіне
Судан выступіў супраць міжнароднага ўмяшання ў сітуацыю ў краіне
Sputnik Беларусь
Афіцыйныя ўлады заявілі, што прызнаюць Сілы хуткага рэагавання мяцежнікамі і не будуць весці з імі перагаворы. 17.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-17T16:51+0300
2023-04-17T16:51+0300
2023-04-17T16:51+0300
судан
у свеце
бяспека
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047965258_0:46:3001:1734_1920x0_80_0_0_986400f64a79449b755be2be2363f92b.jpg
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Знешнепалітычнае ведамства Судана падзякавала краінам, якія прапанавалі сваю дапамогу ва ўрэгуляванні сітуацыі ў рэспубліцы, але выступіла супраць міжнароднага ўмяшання, вынікае з заявы суданскага МЗС.Там таксама адзначана, што Судан выказвае сваю ўдзячнасць міжнароднай супольнасці за намаганні, якія былі прыкладзены для дапамогі ва ўрэгуляванні сітуацыі ў краіне.Што адбываецца ў СуданеНекаторы час таму Сілы хуткага рэагавання ўступілі ва ўзброенае супрацьстаянне з рэгулярнай арміяй Судана. Баі з прымяненнем цяжкай тэхнікі паміж спецназам і арміяй пракаціліся хваляй па розных рэгіёнах краіны.Кіраўнік пераходнага суверэннага савета Судана і галоўнакамандуючы арміяй Абдэль Фатах Бурхан падпісаў указ аб расфарміраванні Сіл хуткага рэагавання.Унутрыпалітычны і ваенны крызіс выкліканы сутыкненнем інтарэсаў кіраўніка пераходнага суверэннага савета Судана з яго намеснікам Мухамедам Хамданам Дагала, які і камандуе спецназам.Афіцыйныя ўлады прызналі Сілы хуткага рэагавання мяцежнікамі і заявілі, што не будуць весці з імі перагаворы.Масква заклікае бакі баявых дзеянняў да стрыманасці і спынення агню, пра гэта гаварылася ў апублікаваным у суботу паведамленні МЗС РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
судан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/17/1047965258_67:0:2734:2000_1920x0_80_0_0_bfda1d1e3dd740ef653e63c35c15626e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
судан, у свеце, бяспека, палітыка, грамадства
судан, у свеце, бяспека, палітыка, грамадства
Судан выступіў супраць міжнароднага ўмяшання ў сітуацыю ў краіне
Афіцыйныя ўлады заявілі, што прызнаюць Сілы хуткага рэагавання мяцежнікамі і не будуць весці з імі перагаворы.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Знешнепалітычнае ведамства Судана падзякавала краінам, якія прапанавалі сваю дапамогу ва ўрэгуляванні сітуацыі ў рэспубліцы, але выступіла супраць міжнароднага ўмяшання, вынікае з заявы суданскага МЗС.
"Хацеў (МЗС) падкрэсліць, што гэта пытанне з’яўляецца ўнутранай справай, якую трэба пакінуць на меркаванне суданцаў для дасягнення неабходнага паміж імі ўрэгулявання, без міжнароднага ўмяшання", - сказана ў паведамленні.
Там таксама адзначана, што Судан выказвае сваю ўдзячнасць міжнароднай супольнасці за намаганні, якія былі прыкладзены для дапамогі ва ўрэгуляванні сітуацыі ў краіне.
Некаторы час таму Сілы хуткага рэагавання ўступілі ва ўзброенае супрацьстаянне з рэгулярнай арміяй Судана. Баі з прымяненнем цяжкай тэхнікі паміж спецназам і арміяй пракаціліся хваляй па розных рэгіёнах краіны.
Кіраўнік пераходнага суверэннага савета Судана і галоўнакамандуючы арміяй Абдэль Фатах Бурхан падпісаў указ аб расфарміраванні Сіл хуткага рэагавання.
Унутрыпалітычны і ваенны крызіс выкліканы сутыкненнем інтарэсаў кіраўніка пераходнага суверэннага савета Судана з яго намеснікам Мухамедам Хамданам Дагала, які і камандуе спецназам.
Афіцыйныя ўлады прызналі Сілы хуткага рэагавання мяцежнікамі і заявілі, што не будуць весці з імі перагаворы.
Масква заклікае бакі баявых дзеянняў да стрыманасці і спынення агню, пра гэта гаварылася ў апублікаваным у суботу паведамленні МЗС РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"