Лукашэнка разлічвае на новы ўзровень сувязей Беларусі і Зімбабвэ

© AP / пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2023
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі лічыць "фундаментальнай вяхой" яго сустрэчу з Мнангагвай у гэтым годзе, падчас якой удалося дасягнуць шэрага сур’ёзных дамоўленасцей.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.
Лукашэнка падкрэсліў, што Зімбабвэ дастаткова дынамічна развіваецца ў эканамічным плане, расце дабрабыт насельніцтва нават у няпростых умовах знешняга націску, якому гэтая краіна супрацьстаіць.
Прэзідэнт асабліва адзначыў курс Беларусі і Зімбабвэ на збліжэнне. Для гэтага было падпісана пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Мінскам і Харарэ, адкрыта дыпмісія Зімбабвэ ў беларускай сталіцы.
Паводле слоў Лукашэнкі, "фундаментальнай вяхой" з’яўляецца яго сустрэча з Мнангагвай у гэтым годзе, падчас якой удалося дасягнуць дамоўленасцей у сферах прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту, здабычы карысных выкапняў, аховы здароўя і адукацыі.
"Упэўнены ў іх (дамоўленасцей - Sputnik) паспяховай рэалізацыі і вывадзе беларуска-зімбабвійскіх сувязей на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мнангагве выдатнага здароўя і даўгалецця, а народу Зімбабвэ – міру і працвітання.

Важныя візіты

Нагадаем, з 30 студзеня па 1 лютага гэтага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ.
Падчас першага дзяржаўнага візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну адбыліся яго перагаворы з лідарам Зімбабвэ. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кааперацыйных сувязей. Беларуская дэлегацыя падпісала шэраг важных двухбаковых дагавораў і пагадненняў.
Пазней у сакавіку ў Мінск прыбыў з афіцыйным візітам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава.
А ў красавіку беларускую сталіцу наведала і Аксілія Мнангагва, жонка зімбабвійскага лідара. Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з беларускім прэзідэнтам, на гэтай сустрэчы бакі вызначылі асноўныя кірункі гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Таксама адбылася яе сустрэча з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Алейнікам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Першая лэдзі Зімбабвэ: Лукашэнка не толькі бацька, але і маці для краіны – відэа
Беларусь гатова не проста абменьвацца таварамі з Зімбабвэ – Лукашэнка
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў
Стужка навiн
0