Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін наведаў штабы груповак войск "Днепр" і "Восток"

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2023
Падпісацца
Гэта першае наведванне прэзідэнтам РФ Херсонскай вобласці і Луганскай народнай рэспублікі. У папярэдні раз Пуцін быў з паездкай у новых рэгіёнах РФ 19 сакавіка, калі ён прыехаў у Марыупаль.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін наведаў штаб групоўкі войск "Днепр" на херсонскім напрамку, паведамілі ў аўторак у прэс-службе расійскага лідара.
Удакладняецца, што ў штабе ён заслухаў даклады камандуючага ПДВ генерал-палкоўніка Міхаіла Цяплінскага, камандуючага групоўкай войск "Днепр" генерал-палкоўніка Алега Макарэвіча і іншых военачальнікаў.
Акрамя таго, расійскі лідар павіншаваў вайскоўцаў з Вялікаднем і перадаў ім у дар копію абраза, які належаў, як асабліва адзначыў Уладзімір Пуцін, "аднаму з найбольш паспяховых міністраў абароны Расійскай імперыі".
Гэта першае наведванне прэзідэнтам РФ Херсонскай вобласці.
Потым адбылося першае наведванне Луганскай народнай рэспублікі: кіраўнік дзяржавы наведаў штаб Нацыянальнай гвардыі "Восток", заслухаў даклады аб становішчы на ​​гэтым напрамку.
Як удакладнілі ў Крамлі, паездкі кіраўніка дзяржавы ў Херсонскую вобласць і ЛНР, а таксама нарады ў штабах "Днепр" і "Восток" загадзя не рыхтаваліся.
У папярэдні раз Пуцін быў з паездкай у новых рэгіёнах РФ 19 сакавіка, калі ён прыбыў у Марыупаль на верталёце.
Ён аб’ехаў некалькі раёнаў горада, сам знаходзячыся за рулём. Агледзеў некаторыя аб’екты, паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі ў мікрараёне "Невский", адна з сямей запрасіла яго да сябе дадому – і Уладзімір Пуцін запрашэнне прыняў.
Акрамя таго, расійскі лідар заслухаў даклад віцэ-прэм’ера Марата Хуснуліна аб тым, як ідуць будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў горадзе і наваколлі.
Тады ж Пуцін наведаў і Растоў-на-Доне, дзе правёў нараду і заслухаў даклады военачальнікаў у штабе спецыяльнай ваеннай аперацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Расійскія лётчыкі знішчылі штурмавікоў УСУ на Красналіманскім кірунку
Выбухі снарадаў – гэта норма: што гавораць і пра што мараць дзеці Данбаса
Валодзін: Украіна – гэта палігон для ЗША і НАТА
Стужка навiн
0