https://bel.sputnik.by/20230418/smanyan-prapanavala-pamyanyats-ulana-kara-murzu--gershkavcha-na-asanzha-1074515409.html
Сіманьян прапанавала памяняць Уілана, Кара-Мурзу і Гершкавіча на Асанжа
Сіманьян прапанавала памяняць Уілана, Кара-Мурзу і Гершкавіча на Асанжа
Sputnik Беларусь
Па меркаванні галоўнага рэдактара RT і Sputnik, Злучаныя Штаты не аддадуць заснавальніка WikiLeaks менш, чым за траіх. 18.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-18T12:25+0300
2023-04-18T12:25+0300
2023-04-18T12:25+0300
rt
sputnik
маргарыта сіманьян
медыягрупа "россия сегодня"
расія
зша
грамадства
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103678/85/1036788562_0:0:2725:1534_1920x0_80_0_0_6584bb52b95aa83b8de886d06243eb9f.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Абмяняўшы Джуліяна Аснажа на амерыканца, асуджанага ў РФ за шпіянаж, і двух журналістаў, можна выратаваць адно карыснае жыццё коштам трох шкодных, заявіла галоўны рэдактар RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян у сваім Telegram-канале.Пра каго ідзе гаворка?Пол Уілан – былы марпех ЗША, якога ў Расіі ў 2020 годзе асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. Амерыканец наведваў РФ больш за 10 гадоў. У выніку яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ.Па даных следства, Уілан хацеў купіць інфармацыю аб супрацоўніках аднаго з падраздзяленняў службы эканамічнай бяспекі ФСБ.Эван Гершкавіч – гэта таксама грамадзянін ЗША, які працаваў на амерыканскія СМІ. Ён нашчадак эмігрантаў СССР і валодае рускай мовай. Некалькі год працаваў у постсавецкіх краінах у якасці карэспандэнта заходніх выданняў. У сакавіку 2023 года яго затрымалі ў Екацярынбурзе, абвінаваціўшы ў шпіянажы.Уладзімір Кара-Мурза-малодшы – расійскі апазіцыйны палітык і журналіст. 17 красавіка 2023 года Масгарсуд прыгаварыў яго да 25 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду. Раней Кара-Мурза быў прызнаны іншаагентам.Крымінальную справу ў дачыненні да яго распачалі пасля таго, як ён выступіў у парламенце Арызоны (штат ЗША) і абвясціў "заведама лжывую інфармацыю аб выкарыстанні УС РФ для бамбардзіровак жылых раёнаў, радзільных дамоў, бальніц і школ" ва Украіне.Бацька Кара-Мурзы – вядомы ў мінулым расійскі тэлежурналіст Уладзімір Кара-Мурза (памёр у 2019 годзе). Працаваў на НТБ і іншых цэнтральных каналах РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103678/85/1036788562_106:0:2629:1892_1920x0_80_0_0_29c0403303d9c9438589e5b467496219.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
rt, sputnik, маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", расія, зша, грамадства, палітыка, навіны
rt, sputnik, маргарыта сіманьян, медыягрупа "россия сегодня", расія, зша, грамадства, палітыка, навіны
Сіманьян прапанавала памяняць Уілана, Кара-Мурзу і Гершкавіча на Асанжа
Па меркаванні галоўнага рэдактара RT і Sputnik, Злучаныя Штаты не аддадуць заснавальніка WikiLeaks менш, чым за траіх.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Абмяняўшы Джуліяна Аснажа на амерыканца, асуджанага ў РФ за шпіянаж, і двух журналістаў, можна выратаваць адно карыснае жыццё коштам трох шкодных, заявіла галоўны рэдактар RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян у сваім Telegram-канале.
"Памяняйце Уілана, Кара-Мурзу і Гершкавіча на Асанжа. Менш, чым за траіх, яны яго не аддадуць. Выратуйце адно карыснае жыццё коштам трох шкодных", - напісала Сіманьян.
Пол Уілан – былы марпех ЗША, якога ў Расіі ў 2020 годзе асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. Амерыканец наведваў РФ больш за 10 гадоў. У выніку яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ.
Па даных следства, Уілан хацеў купіць інфармацыю аб супрацоўніках аднаго з падраздзяленняў службы эканамічнай бяспекі ФСБ.
Эван Гершкавіч – гэта таксама грамадзянін ЗША, які працаваў на амерыканскія СМІ. Ён нашчадак эмігрантаў СССР і валодае рускай мовай. Некалькі год працаваў у постсавецкіх краінах у якасці карэспандэнта заходніх выданняў. У сакавіку 2023 года яго затрымалі ў Екацярынбурзе, абвінаваціўшы ў шпіянажы.
Уладзімір Кара-Мурза-малодшы – расійскі апазіцыйны палітык і журналіст. 17 красавіка 2023 года Масгарсуд прыгаварыў яго да 25 гадоў пазбаўлення волі за дзяржаўную здраду. Раней Кара-Мурза быў прызнаны іншаагентам.
Крымінальную справу ў дачыненні да яго распачалі пасля таго, як ён выступіў у парламенце Арызоны (штат ЗША) і абвясціў "заведама лжывую інфармацыю аб выкарыстанні УС РФ для бамбардзіровак жылых раёнаў, радзільных дамоў, бальніц і школ" ва Украіне.
Бацька Кара-Мурзы – вядомы ў мінулым расійскі тэлежурналіст Уладзімір Кара-Мурза (памёр у 2019 годзе). Працаваў на НТБ і іншых цэнтральных каналах РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"