https://bel.sputnik.by/20230419/mokryya--smeshnyya-pershae-kupanne-gomelskkh-lebedzya-paslya-zmy--fota-1074632466.html
Мокрыя і смешныя: першае купанне гомельскіх лебедзяў пасля зімы – фота
Мокрыя і смешныя: першае купанне гомельскіх лебедзяў пасля зімы – фота
Sputnik Беларусь
У цэнтральны парк Гомеля вярнуліся лебедзі. Перш за ўсё пачалі адмывацца, прычым вельмі пацешна і фотагенічна. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адны прыгажуны... 19.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-19T17:57+0300
2023-04-19T17:57+0300
2023-04-19T18:00+0300
фота
фота
фотастужка
лебедзі
прырода
прырода беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/13/1074592447_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_f2435eca19bc45450085a9e135a1116f.jpg
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/13/1074592447_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_a18b04b4290d3cbe9531ef51927d9fd6.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фота, фотастужка, лебедзі, прырода, прырода беларусі, фото
фота, фотастужка, лебедзі, прырода, прырода беларусі, фото
Мокрыя і смешныя: першае купанне гомельскіх лебедзяў пасля зімы – фота 17:57 19.04.2023 (абноўлена: 18:00 19.04.2023 ) У цэнтральны парк Гомеля вярнуліся лебедзі. Перш за ўсё пачалі адмывацца, прычым вельмі пацешна і фотагенічна. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адны прыгажуны ходзяць гогалем, а іншыя спраўляюць аквадыскатэку.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Так і жадаецца сказаць: "Панікоўскі, кіньце гусака!", а дакладней лебедзя. Вось так беражліва на ручках птушку адносяць да сажалкі пасля зімовых канікул.
Так і жадаецца сказаць: "Панікоўскі, кіньце гусака!", а дакладней лебедзя. Вось так беражліва на ручках птушку адносяць да сажалкі пасля зімовых канікул.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Відаць, што лебедзі добра перанеслі зімоўку. Яшчэ б! Бо жылі мясцовыя птушыныя знакамітасці ў камфартабельных апартаментах: у кожнай пары было сваё невялікае памяшканне. За птушкамі даглядаў спецыяльны рабочы, а за здароўем сачыў ветурач.
Відаць, што лебедзі добра перанеслі зімоўку. Яшчэ б! Бо жылі мясцовыя птушыныя знакамітасці ў камфартабельных апартаментах: у кожнай пары было сваё невялікае памяшканне. За птушкамі даглядаў спецыяльны рабочы, а за здароўем сачыў ветурач.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Гомельскія лебедзі чародамі не жывуць. Супрацоўнікі парку гавораць, што самцы не церпяць канкурэнцыі і аддаюць перавагу жыць са сваёй царэўнай-лебеддзю асобна ад усіх. Таму кожную пару адгарадзілі спецыяльнай сеткай.
Гомельскія лебедзі чародамі не жывуць. Супрацоўнікі парку гавораць, што самцы не церпяць канкурэнцыі і аддаюць перавагу жыць са сваёй царэўнай-лебеддзю асобна ад усіх. Таму кожную пару адгарадзілі спецыяльнай сеткай.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Паказваюць нораў і дзве самкі-адзіночкі. Пару сабе не знайшлі, сяброўкамі не сталі, так і жывуць на асобных участках сажалкі ў чаканні залётнікаў.
Паказваюць нораў і дзве самкі-адзіночкі. Пару сабе не знайшлі, сяброўкамі не сталі, так і жывуць на асобных участках сажалкі ў чаканні залётнікаў.
© Sputnik / Татьяна Федоренко А ў гэтай пары ўсё склалася. Узаемаадносіны такія цёплыя, што чорная лебедзь можа сабе дазволіць выйсці з вады не пры парадзе і прашыпець.
А ў гэтай пары ўсё склалася. Узаемаадносіны такія цёплыя, што чорная лебедзь можа сабе дазволіць выйсці з вады не пры парадзе і прашыпець.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Лебедзь чысціць свае белыя пёркі. Праз дзень-другі адмыецца і будзе сапраўдны прыгажун.
Лебедзь чысціць свае белыя пёркі. Праз дзень-другі адмыецца і будзе сапраўдны прыгажун.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Іншыя акунуліся пару разоў у вадзіцу і ходзяць зараз гогалем.
Іншыя акунуліся пару разоў у вадзіцу і ходзяць зараз гогалем.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Пасля зімы лебедзі непаваротлівыя, выкочваюцца з вады нібы цюлені.
Пасля зімы лебедзі непаваротлівыя, выкочваюцца з вады нібы цюлені.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Курыца нібыта лічыцца нашчадкам дыназаўраў. Дык вось лебедзі з гэтым могуць паспрачацца. Вы толькі паглядзіце на гэтыя кіпцюры!
Курыца нібыта лічыцца нашчадкам дыназаўраў. Дык вось лебедзі з гэтым могуць паспрачацца. Вы толькі паглядзіце на гэтыя кіпцюры!
© Sputnik / Татьяна Федоренко Супрацоўнікі палацава-паркавага ансамбля пераканаўча просяць не карміць лебедзяў хлебам, нават таблічкі ўстанавілі, але гамяльчане і турысты ўсё роўна ўмудраюцца накарміць забароненай ежай.
Супрацоўнікі палацава-паркавага ансамбля пераканаўча просяць не карміць лебедзяў хлебам, нават таблічкі ўстанавілі, але гамяльчане і турысты ўсё роўна ўмудраюцца накарміць забароненай ежай.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Калі хочаце парадаваць птушку, то прыносьце моркву. Гэта для іх сапраўдны ласунак.
Калі хочаце парадаваць птушку, то прыносьце моркву. Гэта для іх сапраўдны ласунак.
© Sputnik / Татьяна Федоренко У штодзённым рацыёне лебедзяў збожжа, ім напаўняюць кармушкі ля вадаёма. Дробную рыбу і ракавінкі птушкі здабываюць самі.
У штодзённым рацыёне лебедзяў збожжа, ім напаўняюць кармушкі ля вадаёма. Дробную рыбу і ракавінкі птушкі здабываюць самі.
© Sputnik / Татьяна Федоренко З выгляду – паўстраус-паўгусь, а на самай справе – лебедзь.
З выгляду – паўстраус-паўгусь, а на самай справе – лебедзь.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Пасля некалькіх заплываў у лебедзяў пачалася аквадыскатэка. Вось вам верхні брэйк.
Пасля некалькіх заплываў у лебедзяў пачалася аквадыскатэка. Вось вам верхні брэйк.
© Sputnik / Татьяна Федоренко І нават цверк.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Хто за класіку, не забывае пра Чайкоўскага і выконвае легендарны "танец маленькіх лебедзяў".
Хто за класіку, не забывае пра Чайкоўскага і выконвае легендарны "танец маленькіх лебедзяў".
© Sputnik / Татьяна Федоренко Ну і куды ж без беларускай полькі з фірменным паваротам галавы падчас Па ў бок руху.
Ну і куды ж без беларускай полькі з фірменным паваротам галавы падчас Па ў бок руху.
© Sputnik / Татьяна Федоренко Лебедзі так расчулілі сваёй канцэртнай праграмай гледача, што той аж строс рукавом слязу.
Лебедзі так расчулілі сваёй канцэртнай праграмай гледача, што той аж строс рукавом слязу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь , чытайце нас у Дзэн , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники " і "ВКонтакте "
Палескія зубры : зазірнулі на абед да тых, хто жыве на волі – фота
Travel-фатаграфія года : ад выгібаў пустыні Наміб да Унутранай Манголіі