https://bel.sputnik.by/20230419/trenazhory-dlya-aes-belarus--rosatom-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1074614961.html
Трэнажоры для АЭС: Беларусь і "Росатом" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Трэнажоры для АЭС: Беларусь і "Росатом" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Каб персанал БелАЭС мог аператыўна прымаць правільныя рашэнні ў выпадку аварыйнай сітуацыі, супрацоўнікі станцыі будуць праходзіць падрыхтоўку на спецыяльных... 19.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-19T15:12+0300
2023-04-19T15:12+0300
2023-04-19T15:12+0300
белаэс
саюзная дзяржава
белаэс у астраўцы
беларусь
"росатом"
пагадненне
эканоміка
бяспека
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Дзяржкарпарацыя "Росатом" і Беларусь будуць сумесна займацца падрыхтоўкай кадраў для Беларускай АЭС, гэта прадугледжана рамачным пагадненнем, якое было падпісана ў сераду на выставе "ТІБО-2023", паведамляе Sputnik.Дакумент падпісаны паміж ДВА "Белэнерга", ААТ "Белэнергарамналадка", АТ "Инженерно-технический центр "Джэт" і краінавым офісам дзяржкарпарацыі "Росатом" у Беларусі.Як расказаў журналістам генеральны дырэктар "Белэнерга" Павел Дрозд, дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню будзе наладжана работа па стварэнні трэнажораў для падрыхтоўкі персаналу БелАЭС.Кіраўнік арганізацыі расказаў, што ў планах адкрыць 12 станцый высокага ціску, для якіх неабходна навучыць персанал правільна дзейнічаць.Кіраўнік фірмы АТ "Инженерно-технический центр "Джэт" Аляксей Кавалевіч расказаў, што адзін поўнамаштабны трэнажор ужо ўстаноўлены на Беларускай атамнай станцыі. Разам з тым, кампанія гатова прапанаваць самыя сучасныя і навукаёмістыя трэнажоры як для атамных, так і цеплавых станцый."Трэнажоры павышаюць бяспеку і забяспечваюць надзейную эксплуатацыю АЭС і цеплавых станцый, за кошт гэтага скарачаюцца і эканамічныя выдаткі, бо любое прыпыненне аб’екта – гэта страта грошай. А затрымкі часцей за ўсё адбываюцца з-за чалавечага фактару. Спадзяемся, што з дапамогай нашых трэнажораў колькасць такіх затрымак будзе зведзена да мінімуму, а можа і наогул не будзе", - паведаміў ён.Такія трэнажоры ўстаноўлены на ўсіх расійскіх атамных станцыях, таксама ў гэтым напрамку "Росатом" шмат працуе за мяжой, напрыклад, у Кітаі, Індыі, Венгрыі і Іране.Беларуская АЭСБудаўніцтва БелАЭС пачалося ў 2013 годзе і вядзецца сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021 года.Атамны энергаблок выпрацаваў ужо больш за 12,5 млрд кВт/г электраэнергіі. Па даных беларускіх улад, гэта дазволіла замясціць звыш 3 млрд кубаметраў прыроднага газу, які паступае з Расіі, і зэканоміць больш за 400 млн долараў.Што да другога блока станцыі, то ўвесці яго ў прамысловую эксплуатацыю плануецца ў кастрычніку 2023 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, белаэс у астраўцы, беларусь, "росатом", пагадненне, эканоміка, бяспека, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, белаэс у астраўцы, беларусь, "росатом", пагадненне, эканоміка, бяспека, грамадства, навіны
Трэнажоры для АЭС: Беларусь і "Росатом" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Каб персанал БелАЭС мог аператыўна прымаць правільныя рашэнні ў выпадку аварыйнай сітуацыі, супрацоўнікі станцыі будуць праходзіць падрыхтоўку на спецыяльных трэнажорах.
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Дзяржкарпарацыя "Росатом" і Беларусь будуць сумесна займацца падрыхтоўкай кадраў для Беларускай АЭС, гэта прадугледжана рамачным пагадненнем, якое было падпісана ў сераду на выставе "ТІБО-2023", паведамляе Sputnik.
Дакумент падпісаны паміж ДВА "Белэнерга", ААТ "Белэнергарамналадка", АТ "Инженерно-технический центр "Джэт" і краінавым офісам дзяржкарпарацыі "Росатом" у Беларусі.
Як расказаў журналістам генеральны дырэктар "Белэнерга" Павел Дрозд, дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню будзе наладжана работа па стварэнні трэнажораў для падрыхтоўкі персаналу БелАЭС.
"Трэнажоры неабходны, каб супрацоўнікі станцыі ведалі, як дзейнічаць не толькі пры нармальнай рабоце абсталявання, але і ў час аварыйнай сітуацыі. Каб персанал умеў хутка і правільна ацаніць свае дзеянні, неабходна спецыяльная падрыхтоўка, а для гэтага і патрэбны трэнажоры", - адзначыў ён.
Кіраўнік арганізацыі расказаў, што ў планах адкрыць 12 станцый высокага ціску, для якіх неабходна навучыць персанал правільна дзейнічаць.
Кіраўнік фірмы АТ "Инженерно-технический центр "Джэт" Аляксей Кавалевіч расказаў, што адзін поўнамаштабны трэнажор ужо ўстаноўлены на Беларускай атамнай станцыі. Разам з тым, кампанія гатова прапанаваць самыя сучасныя і навукаёмістыя трэнажоры як для атамных, так і цеплавых станцый.
"Трэнажоры павышаюць бяспеку і забяспечваюць надзейную эксплуатацыю АЭС і цеплавых станцый, за кошт гэтага скарачаюцца і эканамічныя выдаткі, бо любое прыпыненне аб’екта – гэта страта грошай. А затрымкі часцей за ўсё адбываюцца з-за чалавечага фактару. Спадзяемся, што з дапамогай нашых трэнажораў колькасць такіх затрымак будзе зведзена да мінімуму, а можа і наогул не будзе", - паведаміў ён.
Такія трэнажоры ўстаноўлены на ўсіх расійскіх атамных станцыях, таксама ў гэтым напрамку "Росатом" шмат працуе за мяжой, напрыклад, у Кітаі, Індыі, Венгрыі і Іране.
Будаўніцтва БелАЭС пачалося ў 2013 годзе і вядзецца сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021 года.
Атамны энергаблок выпрацаваў ужо больш за 12,5 млрд кВт/г электраэнергіі. Па даных беларускіх улад, гэта дазволіла замясціць звыш 3 млрд кубаметраў прыроднага газу, які паступае з Расіі, і зэканоміць больш за 400 млн долараў.
Што да другога блока станцыі, то ўвесці яго ў прамысловую эксплуатацыю плануецца ў кастрычніку 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Росатом" і саюз будаўнікоў Беларусі
падпісалі пагадненне