Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вядомы расійскі піяніст Юрый Розум выступіў у Мінску

© SputnikКанцэрт у гонар стагоддзя з дня нараджэння спевака-барытона Аляксандра Розума
Канцэрт у гонар стагоддзя з дня нараджэння спевака-барытона Аляксандра Розума - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2023
Падпісацца
У канцэрце ў памяць пра народнага артыста РСФСР Аляксандра Розума прыняў удзел яго сын.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Канцэрт у гонар стагоддзя з дня нараджэння спевака-барытона Аляксандра Розума адбыўся 20 красавіка ў мінскім Доме Масквы, паведамляе Sputnik.
Перад публікай выступілі яго сын – народны артыст Расіі Юрый Розум, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, заслужаны артыст Беларусі Алег Сямёнаў, мужчынскі хор "Всехсвятский".
Аляксандр Розум нарадзіўся ў падмаскоўным Рамашкаве ў шматдзетнай сям’і выхадца з Беларусі. У савецкі час ён праславіўся як спявак-барытон. У тым ліку выступаў у эфіры цэнтральнага ТБ, выкладаў у Інстытуце імя Гнесіных.
Яго сын Юрый праславіўся як піяніст: першыя яго гастролі за межамі СССР былі яшчэ ў брэжнеўскія часы.
У Беларусь Розум рэгулярна прыязджае апошнія восем гадоў, бо ў рэспубліцы працуе адзін з фондаў яго імя – арганізацыя падтрымлівае юных таленавітых музыкаў.
Сярод партнёраў канцэрта былі ўрад Масквы, пасольства Расіі ў Беларусі, Дом Масквы ў Мінску, Рассупрацоўніцтва, Вялікі тэатр Беларусі, Усіхсвяцкая парафія беларускай сталіцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Сяргей Ралдугін выступіў у Вялікім тэатры Беларусі – відэа
Дзіцячая пісьменніца заклікала не панікаваць з-за перапісвання "Чебурашки"
Зняты ў космасе фільм "Вызов" пакажуць у Беларусі
Стужка навiн
0