https://bel.sputnik.by/20230421/zyugana-ab-fashyzme-karychnevaya-karosta-zno-raspazaetstsa-pa-planetse-1074708126.html
Зюганаў аб фашызме: карычневая кароста зноў распаўзаецца па планеце
Зюганаў аб фашызме: карычневая кароста зноў распаўзаецца па планеце
Sputnik Беларусь
У Мінску ў дзень нараджэння Леніна пройдзе антыфашысцкі форум, у якім прымуць удзел прадстаўнікі каля 50 краін. 21.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-21T11:53+0300
2023-04-21T11:53+0300
2023-04-21T11:56+0300
генадзь зюганаў
у беларусі
беларусь
палітыка
фашызм
грамадства
антыфашысцкі форум
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/15/1074705188_0:222:1280:942_1920x0_80_0_0_cca8bb4a9a321fc41e1f419ab28f1fda.jpg
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Самае вялікае зло, якое з’явілася на планеце, – гэта фашызм, заявіў журналістам кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў перад пачаткам XIV з’езда Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), перадае карэспандэнт Sputnik.Зюганаў, як і прадстаўнікі шэрага іншых замежных кампартый, запрошаны на з’езд у якасці госця, а 22 красавіка ён прыме ўдзел у антыфашысцкім форуме ў Мінску.Ён таксама адзначыў, што фашызм – гэта і цяпер рэальная пагроза. У тым ліку развязана супрацьстаянне "супраць рускага свету".Зюганаў дадаў, што для яго прыезд у Беларусь – заўсёды вялікае свята. Калісьці ён праходзіў тут частку службы ў арміі і прымаў прысягу.Па словах лідара КПРФ, у антыфашысцкім форуме ў Мінску прымуць удзел прадстаўнікі 50 краін.З’езд КПБАсноўная мэта XIV з’езда КПБ, які праходзіць у Мінску 21 красавіка, – падрыхтоўка партыі да перарэгістрацыі. Яна пройдзе гэтай вясной у сувязі з нядаўна прынятым новым законам аб палітычных партыях.З’езду папярэднічае Другі Антыфашысцкі форум, які адбудзецца ў Мінску 22 красавіка. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі органаў улады, дыпламаты, вучоныя-гісторыкі, работнікі культуры.Таксама на форум запрошаны прадстаўнікі кампартый Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і іншых краін.Форум пройдзе па ініцыятыве Мінабароны Расіі для інфармавання сусветнай супольнасці аб рэальных пагрозах неанацызму. Першы такі з’езд адбыўся ў жніўні 2022 года ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Патриот”. Тады ў ім прынялі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць дэлегацый замежных дзяржаў і ваенныя аташэ 26 краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/15/1074705188_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_d9b6e45d016ccdd16052607982b2411a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генадзь зюганаў, у беларусі, беларусь, палітыка, фашызм, грамадства, антыфашысцкі форум
генадзь зюганаў, у беларусі, беларусь, палітыка, фашызм, грамадства, антыфашысцкі форум
Зюганаў аб фашызме: карычневая кароста зноў распаўзаецца па планеце
11:53 21.04.2023 (абноўлена: 11:56 21.04.2023) У Мінску ў дзень нараджэння Леніна пройдзе антыфашысцкі форум, у якім прымуць удзел прадстаўнікі каля 50 краін.
МІНСК, 21 кра – Sputnik. Самае вялікае зло, якое з’явілася на планеце, – гэта фашызм, заявіў журналістам кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў перад пачаткам XIV з’езда Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), перадае карэспандэнт Sputnik.
Зюганаў, як і прадстаўнікі шэрага іншых замежных кампартый, запрошаны на з’езд у якасці госця, а 22 красавіка ён прыме ўдзел у антыфашысцкім форуме ў Мінску.
"Гэта зло (фашызм – Sputnik) радзіў фінансавы капітал... Сёння зноў гэтая карычневая кароста распаўзаецца па ўсёй планеце. Для нас прынцыпова важна паказаць, што перш за ўсё фашысты распраўляліся з камуністамі, сацыялістамі, прафсаюзамі", - сказаў Генадзь Зюганаў.
Ён таксама адзначыў, што фашызм – гэта і цяпер рэальная пагроза. У тым ліку развязана супрацьстаянне "супраць рускага свету".
Зюганаў дадаў, што для яго прыезд у Беларусь – заўсёды вялікае свята. Калісьці ён праходзіў тут частку службы ў арміі і прымаў прысягу.
Па словах лідара КПРФ, у антыфашысцкім форуме ў Мінску прымуць удзел прадстаўнікі 50 краін.
Асноўная мэта XIV з’езда КПБ, які праходзіць у Мінску 21 красавіка, – падрыхтоўка партыі да перарэгістрацыі. Яна пройдзе гэтай вясной у сувязі з нядаўна прынятым новым законам аб палітычных партыях.
З’езду папярэднічае Другі Антыфашысцкі форум, які адбудзецца ў Мінску 22 красавіка. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі органаў улады, дыпламаты, вучоныя-гісторыкі, работнікі культуры.
Таксама на форум запрошаны прадстаўнікі кампартый Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і іншых краін.
Форум пройдзе па ініцыятыве Мінабароны Расіі для інфармавання сусветнай супольнасці аб рэальных пагрозах неанацызму. Першы такі з’езд адбыўся ў жніўні 2022 года ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Патриот”. Тады ў ім прынялі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць дэлегацый замежных дзяржаў і ваенныя аташэ 26 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка: у шэрагу суседніх краін
узняў галаву неанацызмГенпракурор Швед: Расія перадала Мінску
новыя даныя аб генацыдзе