Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусаў запрасілі ў школу па інжынерных навуках Саюзнай дзяржавы

CC BY-SA 4.0 / Novqwer / Главный корпус НовГУГалоўны корпус Наўгародскага Дзяржаўнага Універсітэта ў Вялікім Ноўгарадзе
Галоўны корпус Наўгародскага Дзяржаўнага Універсітэта ў Вялікім Ноўгарадзе - Sputnik Беларусь, 1920, 22.04.2023
Падпісацца
Спецыялізаванае навучанне ў школе праходзяць 50 студэнтаў з Расіі і 50 з Рэспублікі Беларусь.
МІНСК, 22 кра – Sputnik, Іна Грышук. Беларускія студэнты бяруць удзел у курсах павышэння кваліфікацыі ў рамках школы па інжынерных навуках Саюзнай дзяржавы, якая пачала працаваць ва ўніверсітэце імя Яраслава Мудрага ў Вялікім Ноўгарадзе.
Школа па інжынерных навуках для беларускіх і расійскіх студэнтаў праходзіць з 17 па 30 красавіка на базе Перадавой інжынернай школы Наўгародскага ўніверсітэта, паведамляе прэс-служба ВНУ. У занятках бяруць удзел 100 чалавек. Палова з іх – гэта студэнты, магістранты і бакалаўры з наўгародскай і іншых расійскіх ВНУ, яшчэ 50 чалавек – гэта беларускія студэнты.
Як паведамляюць у Наўгародскім універсітэце, адукацыйная праграма праходзіць па шасці розных кірунках. Гэта кіраванне грамадзянскімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі, нейрасеткі, распрацоўка мадэлей віртуальнай рэальнасці, праектаванне аўтаматычных сістэм, распрацоўка радыёэлектронных мадэлей.
Шосты – заключны – адукацыйны блок дапаможа студэнтам наладзіць сацыякультурныя сувязі. Рабятам арганізуюць сумесныя экскурсіі па славутасцях найстарэйшага горада Расіі.
Акрамя таго, у рамках работы школы па інжынерных навуках студэнты сустрэнуцца з кіраўнікамі і інжынерамі прадпрыемстваў радыёэлектроннай прамысловасці Вялікага Ноўгарада. Вядома, што для беларускіх удзельнікаў школы навучанне, праезд, пражыванне ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.
Перадавая інжынерная школа ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага пачала дзейнічаць у Вялікім Ноўгарадзе ў 2022 годзе. Гэта адна з 30 перадавых інжынерных школ, якія былі створаны на базе лепшых інжынерных ВНУ Расіі і якія выйгралі федэральны конкурс Міністэрства навукі і асветы РФ.
Яна стваралася як пляцоўка для падрыхтоўкі спецыялістаў інжынернага профілю для высокатэхналагічных галін прамысловасці. Таксама гэты праект закліканы дапамагчы развіццю вытворчасцей і рабоце над імпартазамяшчэннем у розных сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
За што школьнікі і студэнты могуць атрымаць грашовую прэмію, вызначыла Мінадукацыі
Беларусы паступаюць у ВНУ РФ, нягледзячы на магчымую адмену адтэрміноўкі ад арміі
Больш за 20 краін прымуць удзел у Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі
Стужка навiн
0