Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Диктант Победы" напісалі ў Мінску

© Sputnik / Екатерина Воробьева"Диктант Победы" напісалі ў Мінску
Диктант Победы напісалі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Падпісацца
У Беларусі для правядзення дыктанта было арганізавана 11 пляцовак, прынялі ўдзел у напісанні каля 300 чалавек.
МІНСК, 27 кра – Sputnik. У напісанні дыктанта прынялі ўдзел больш за 300 чалавек, для гэтых мэт задзейнічалі шэсць аўдыторый, распавяла дырэктар філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта Ірына Селязнёва.
У гэтым годзе ўдзельнікам прыйшлося адказваць на пытанні, якія тычацца Нюрнбергскага працэсу, перамогі Чырвонай арміі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, вызвалення Данбаса ад нямецка-фашысцкай акупацыі і прарыву блакады Ленінграда.
Паўдзельнічаць у міжнароднай асветніцка-патрыятычнай акцыі вырашылі школьнікі Заводскага раёна, студэнты мінскіх ВНУ, выкладчыкі, супрацоўнікі Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
Дарэчы, кіраўніцтва ўніверсітэта дапоўніла праект "Важной переменой" – перад пачаткам дыктанта ў кожнай з аўдыторый выступіў дакладчык, які расказаў аб важнай падзеі ВАВ.
Сярод тых, хто вырашыў праверыць свае веды па гісторыі – настаўнік рускай мовы і літаратуры школы №143 Мінска Алена Ураева. Педагог бярэ ўдзел у акцыі з моманту яе заснавання.
"Калі дыктант праходзіў першы раз, то было значна менш удзельнікаў. З кожным годам іх становіцца больш і гэта не можа не радаваць. Асабіста для мяне ўдзел у гэтым праекце – гэта магчымасць аддаць даніну памяці продкам, якія заваявалі для нас мір", - адзначыла настаўніца.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваАлена Ураева прымае ўдзел у акцыі з моманту яе заснавання – сёння яна прыйшла з вучнямі
Елена Ураева принимает участие в акции с момента ее основания - сегодня она пришла с учеником - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Алена Ураева прымае ўдзел у акцыі з моманту яе заснавання – сёння яна прыйшла з вучнямі
Алена прыйшла не адна, а са сваімі вучнямі. Самаму малодшаму – Дзянісу Русаковічу – 11 гадоў. Хлопчык захапляецца гісторыяй і марыць быць вайскоўцам.
"Я ўпершыню пішу дыктант Перамогі. Вядома, я рыхтаваўся: трэніраваўся на іншых дыктантах. Сёння былі розныя заданні – і цяжкія, і лягчэйшыя. Некаторыя выконваў па інтуіцыі. Найскладаней было адказаць на пытанні, звязаныя з карцінамі і вершамі", - распавёў хлопчык.
Удзельнікі створанага на базе 143 школы ваенна-патрыятычнага клуба "Зубр" Алег Трафіменкаў і Канстанцін Барсукоў – амаль выдатнікі па гісторыі. Ніжэй за 8 балаў па гэтым прадмеце рабяты не атрымліваюць. Аднак школьнікі прызналіся, што над заданнямі дыктанта Перамогі прыйшлося паламаць галаву.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваАлег Трафіменкаў і Канстанцін Барсукоў прызналіся, што над заданнямі дыктанта прыйшлося паламаць галаву
Олег Трафименков и Константин Барсуков признались, что над заданиями диктанта пришлось поломать голову - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Алег Трафіменкаў і Канстанцін Барсукоў прызналіся, што над заданнямі дыктанта прыйшлося паламаць галаву
Сярод тых, хто пісаў дыктант, аказаліся і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Рабяты па ўласным жаданні вырашылі праверыць сябе. Як высветлілася, гісторыю роднай краіны яны ведаюць лепш за Сусветную.
"Мы, як грамадзяне сваёй краіны, а тым больш як студэнты акадэміі, павінны цікавіцца і ведаць сваю гісторыю", - адзначылі яны.
Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі вырашылі праверыць сябе па ўласным жаданні
Студенты Белорусской государственной академии авиации решили проверить себя по собственному желанию - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі вырашылі праверыць сябе па ўласным жаданні
На напісанне "Диктанта Победы" адводзілася ўсяго 45 хвілін, аднак усе паспелі адказаць на пытанні.
Як расказала дырэктар філіяла, з усіх удзельнікаў па свеце павінны вызначыць 20 пераможцаў, якіх запросяць на парад Перамогі на Красную плошчу ў Маскву.
Нагадаем, "Диктант Победы" – міжнародная акцыя аб падзеях 1941-1945 гадоў.
Дыктант упершыню прайшоў у 2019 годзе, удзел у акцыі тады прынялі больш за 150 тысяч чалавек. У 2020-м акцыя адбылася 3 верасня і была прымеркавана да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.
За два гады "Диктант Победы" напісалі 1,5 мільёна чалавек па ўсім свеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Саюзны праект "Без срока давности" прэзентуюць 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці
Лукашэнка: у фашызму няма чалавечага твару, але ёсць імёны
Грамадства павінна больш ведаць аб зверствах здраднікаў – Грызлоў
Стужка навiн
0