Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў: парламенты Расіі і Беларусі – неад’емнае звяно ў інтэграцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Падпісацца
Дэпутаты павінны забяспечыць аператыўнае заканадаўчае рэагаванне на адкрыта варожыя дзеянні заходніх краін, мяркуе дыпламат.
МІНСК, 27 кра – Sputnik. Парламенты Расіі і Беларусі з’яўляюцца неад’емным звяном у інтэграцыйных працэсах дзвюх краін, заявіў Sputnik расійскі пасол у Мінску Барыс Грызлоў.
Ён нагадаў, што 29 красавіка будзе адзначацца Дзень саюзнага парламентарызму. Дыпламат адзначыў, што Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі зарэкамендаваў сябе як унікальная пляцоўка для ўзаемадзеяння парламентарыяў дзвюх краін і на справе даказаў сваю эфектыўнасць.
Грызлоў падкрэсліў, што расійскія і беларускія дэпутаты і сенатары рэгулярна папаўняюць і ўдасканальваюць сфарміраваную за гады плённага супрацоўніцтва шырокую нарматыўную базу, "якая забяспечвае развіццё і працвітанне нашых брацкіх дзяржаў".
"Саюзныя парламентарыі вядуць актыўную работу па ўсіх важнейшых напрамках расійска-беларускага супрацоўніцтва – ад эканамічнай і сацыяльнай палітыкі да бяспекі, экалогіі і гуманітарнай сферы", - запэўніў дыпламат.

Саюзныя праграмы

Ён таксама дадаў, што парламенты Расіі і Беларусі сёння паспяхова вырашаюць маштабныя задачы па інтэграцыі нарматыўна-прававой базы дзвюх дзяржаў, у тым ліку ў рамках рэалізацыі саюзных праграм.
"Вялізны аб’ём работы ў сувязі з гэтым ускладзены на дэпутатаў Дзярждумы РФ, якія, як і іх беларускія калегі, максімальна адказна падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў і дабіваюцца вялікіх поспехаў", - канстатаваў Грызлоў.

Заканадаўчыя адказы на санкцыі

Кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва адзначыў, што ў цяперашніх умовах, калі ЗША і іншыя заходнія краіны вядуць гібрыдную вайну супраць Расіі, на парламент ускладзена важная функцыя – забяспечыць максімальна аператыўнае заканадаўчае рэагаванне.
"Сёння дэпутатам у найкарацейшыя тэрміны неабходна прапрацоўваць каласальную колькасць законапраектаў, накіраваных на абарону дзяржавы ад знешніх пагроз, умацаванне суверэнітэту і развіццё расійскай эканомікі ва ўмовах санкцыйнага націску з боку заходніх краін", - растлумачыў пасол.

Дэпутаты ў зоне СВА

Акрамя таго, дыпламат нагадаў, што расійскія парламентарыі рэгулярна выязджаюць у зону правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі – не дзеля піяру. Яны аказваюць рэальную падтрымку мірным жыхарам, арміі і бежанцам, дастаўляюць гуманітарную дапамогу – рэчы і прадукты.
Паводле слоў Грызлова, многія з іх заяўляюць аб гатоўнасці ўступіць у рады Узброеных Сіл і з афіцэраў запасу стаць страявымі афіцэрамі.
"Некаторыя ўжо прымаюць непасрэдны ўдзел у СВА", - сказаў на заканчэнне пасол Расіі ў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Галоўчанка расказаў, у чым сакрэт поспеху супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Беларусь – Расія: новыя інтэграцыйныя праекты Саюзнай дзяржавы
Грошы з саюзнага бюджэту пойдуць на праграму для Данбаса
Стужка навiн
0