Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Захад робіць усё, каб вайна з Расіяй пачалася ў Еўропе – Антонаў

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі Анатоль Антонаў
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі Анатоль Антонаў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2023
Падпісацца
Расійскі пасол у ЗША мяркуе, што лініі камунікацыі Масквы і Вашынгтона трэба захоўваць адкрытымі.
МІНСК, 27 кра – Sputnik. Захад робіць усё, каб вайна з Расіяй адбылася на еўрапейскай прасторы, аднак пры гэтым Вашынгтон хоча, каб яна была далей ад ЗША, такое меркаванне выказаў пасол РФ у Злучаных Штатах Амерыкі Анатоль Антонаў.
Ён адзначыў, што ЗША адправілі ва Украіну вялізную колькасць зброі. Прычым калі некалькі гадоў таму размова ішла аб пастаўках лёгкай і стралковай зброі, то зараз ужо гаворыцца аб самалётах.
"І нам пасля гэтага кажуць, што Захад не хоча з намі вайны? Па-мойму, робіцца ўсё толькі для таго, каб гэтая вайна пачалася на еўрапейскай прасторы, але пры гэтым, хачу адзначыць, амерыканцы не жадаюць, каб яна была блізка да тэрыторыі ЗША", - падкрэсліў пасол.
Дыпламат таксама падкрэсліў, што лініі камунікацыі Масквы і Вашынгтона трэба захоўваць адкрытымі – і Расія, і ЗША з’яўляюцца вядучымі ядзернымі дзяржавамі і пастаяннымі членамі Савета Бяспекі. Таму ў расійскага пасольства ёсць і захоўваюцца кантакты і з дзярждэпам, і ў Белым доме.
"...і мы максімальна іх выкарыстоўваем, каб данесці расійскія нацыянальныя інтарэсы", - падкрэсліў Антонаў.

Пастаўкі ўзбраенняў

Шэраг краін пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі.
Раней у сувязі з перадачай узбраенняў Кіеву Масква накіравала ноту краінам НАТА. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначаў, што нашпігоўванне Украіны зброяй не спрыяе поспеху расійска-ўкраінскіх перагавораў і нясе толькі негатыўны эфект.
Пяскоў таксама заявіў, што пастаўкі Захадам зброі Украіне прынцыпова нічога змяніць не змогуць, яны не здольны сарваць працэс дасягнення мэт спецаперацыі Расіі, і зробяць толькі горш украінскаму народу.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі таксама ўдакладняў, што краіны НАТА, ператварыўшыся ва ўдзельнікаў украінскага канфлікту, выступаюць адзіным блокам не як умоўныя праціўнікі Масквы, а як ворагі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: праз Украіну ўсіх нас уцягваюць у Трэцюю сусветную вайну
Лаўроў назваў шызафрэніяй ідэю аб перагаворах РФ і Украіны пасля наступлення УСУ
Пяскоў папярэдзіў аб наступствах паставак Кіеву снарадаў са збедненым уранам
Стужка навiн
0