https://bel.sputnik.by/20230428/belarus-natselena-na-tryvalyya-adnosny-z-rkutskay-voblastsyu--galochanka-1074900652.html
Беларусь нацэлена на трывалыя адносіны з Іркуцкай вобласцю – Галоўчанка
Беларусь нацэлена на трывалыя адносіны з Іркуцкай вобласцю – Галоўчанка
Sputnik Беларусь
Іркуцкая вобласць з’яўляецца для Мінска даўнім і важным партнёрам як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах. 28.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-28T09:04+0300
2023-04-28T09:04+0300
2023-04-28T09:04+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
раман галоўчанка
іркуцк
эканоміка
навіны
іркуцкая вобласць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073695531_0:0:2816:1585_1920x0_80_0_0_6b26baf0e06776c1f9409193912473cd.jpg
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Беларусь і Іркуцкая вобласць за два месяцы бягучага года павялічылі паказчык тавараабароту, аб гэтым паведаміў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Ігарам Кобзевым.Паводле слоў Галоўчанкі, у беларускага боку ёсць дакладная нацэленасць і асаблівая ўвага да выбудоўвання трывалых, узаемавыгадных адносін з Іркуцкай вобласцю. Як падкрэсліў прэм’ер, гэты расійскі рэгіён з’яўляецца для Беларусі даўнім і важным партнёрам як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах.Кіраўнік беларускага ўрада паведаміў, што паказчыкі тавараабароту паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю за першыя два месяцы бягучага года паказваюць невялікі рост – каля 6%."Гэта дае падставу для пэўнага аптымізму. Але тут усё ў нашых руках, неабходна прыкласці ўсе магчымыя сумесныя намаганні для таго, каб забяспечыць устойлівую станоўчую дынаміку ўзаемнага гандлю на працягу ўсяго года", - дадаў Галоўчанка.Узаемная цікавасць і дапамога"Вы ведаеце, якая ўвага надаецца з боку прэзідэнтаў нашых краін развіццю ўласнага авіябудавання, у першую чаргу грамадзянскага. Мы добра гэтую тэму ведаем. Перад расійскай авіябудаўнічай галіной стаіць задача рэалізаваць маштабныя праекты па нарошчванні аб’ёмаў выпуску суднаў грамадзянскай авіяцыі, не гаворачы ўжо аб ваеннай", - адзначыў беларускі прэм’ер.Паводле яго слоў, прадпрыемствы Беларусі ўжо актыўна падключыліся да рэалізацыі гэтай задачы, яны дапамагаюць з пастаўкамі авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў.Акрамя таго, Галоўчанка назваў і новыя напрамкі для супрацоўніцтва: лясную гаспадарку і будаўніцтва.Рабочы візіт па рэгіёнах РасііПрэм’ер-міністр Беларусі цяпер знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. У яго планах – за тры дні наведаць тры расійскія рэгіёны: Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі.Візіт стартаваў з Новасібірска, там Галоўчанка наведаў завод паўправадніковых прыбораў "Восток", дзе бакі адзначылі асаблівую важнасць узаемадзеяння ў галіне вытворчасці мікраэлектронікі паміж гэтым новасібірскім прадпрыемствам і беларускімі "Планарам" і "Інтэгралам".Таксама прэм’ер-міністр і губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў наведалі кірмаш беларускіх тавараў. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя пабывала на зборачнай і буйнамеханічнай вытворчасці "Сибэлектропривода", што вырабляе электрарухавікі і электрагенератары, у тым ліку для вялікагрузных самазвалаў БЕЛАЗ.Цяпер урадавая дэлегацыя Беларусі працуе ў Іркуцку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
іркуцк
іркуцкая вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1b/1073695531_49:0:2778:2047_1920x0_80_0_0_0f45e48781c0a4eaa92b2e6cb3f9b4e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, раман галоўчанка, іркуцк, эканоміка, навіны , іркуцкая вобласць
саюзная дзяржава, беларусь, расія, раман галоўчанка, іркуцк, эканоміка, навіны , іркуцкая вобласць
Беларусь нацэлена на трывалыя адносіны з Іркуцкай вобласцю – Галоўчанка
Іркуцкая вобласць з’яўляецца для Мінска даўнім і важным партнёрам як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах.
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Беларусь і Іркуцкая вобласць за два месяцы бягучага года павялічылі паказчык тавараабароту, аб гэтым паведаміў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага рэгіёна Ігарам Кобзевым.
"На Беларусь і Расію цяпер аказваецца маштабны знешні націск, таму як ніколі важна ўзаемная падтрымка і мабілізацыя ўсіх існуючых унутраных рэсурсаў для далейшага ўмацавання нашага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў прэм’ер-міністр, відэа з сустрэчы апублікавала прэс-служба Саўміна ў афіцыйным Telegram-канале.
Паводле слоў Галоўчанкі, у беларускага боку ёсць дакладная нацэленасць і асаблівая ўвага да выбудоўвання трывалых, узаемавыгадных адносін з Іркуцкай вобласцю. Як падкрэсліў прэм’ер, гэты расійскі рэгіён з’яўляецца для Беларусі даўнім і важным партнёрам як у гандлі, так і ў інвестыцыйнай і культурнай сферах.
Кіраўнік беларускага ўрада паведаміў, што паказчыкі тавараабароту паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю за першыя два месяцы бягучага года паказваюць невялікі рост – каля 6%.
"Гэта дае падставу для пэўнага аптымізму. Але тут усё ў нашых руках, неабходна прыкласці ўсе магчымыя сумесныя намаганні для таго, каб забяспечыць устойлівую станоўчую дынаміку ўзаемнага гандлю на працягу ўсяго года", - дадаў Галоўчанка.
Узаемная цікавасць і дапамога
"Вы ведаеце, якая ўвага надаецца з боку прэзідэнтаў нашых краін развіццю ўласнага авіябудавання, у першую чаргу грамадзянскага. Мы добра гэтую тэму ведаем. Перад расійскай авіябудаўнічай галіной стаіць задача рэалізаваць маштабныя праекты па нарошчванні аб’ёмаў выпуску суднаў грамадзянскай авіяцыі, не гаворачы ўжо аб ваеннай", - адзначыў беларускі прэм’ер.
Паводле яго слоў, прадпрыемствы Беларусі ўжо актыўна падключыліся да рэалізацыі гэтай задачы, яны дапамагаюць з пастаўкамі авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў.
Акрамя таго, Галоўчанка назваў і новыя напрамкі для супрацоўніцтва: лясную гаспадарку і будаўніцтва.
Рабочы візіт па рэгіёнах Расіі
Прэм’ер-міністр Беларусі цяпер знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. У яго планах – за тры дні наведаць тры расійскія рэгіёны: Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі.
Візіт стартаваў з Новасібірска, там Галоўчанка наведаў завод паўправадніковых прыбораў "Восток", дзе бакі адзначылі асаблівую важнасць узаемадзеяння ў галіне вытворчасці мікраэлектронікі паміж гэтым новасібірскім прадпрыемствам і беларускімі "Планарам" і "Інтэгралам".
Таксама прэм’ер-міністр і губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў наведалі кірмаш беларускіх тавараў. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя пабывала на зборачнай і буйнамеханічнай вытворчасці "Сибэлектропривода", што вырабляе электрарухавікі і электрагенератары, у тым ліку для вялікагрузных самазвалаў БЕЛАЗ.
Цяпер урадавая дэлегацыя Беларусі працуе ў Іркуцку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"