ДПК стварае на мяжы дадатковыя манеўраныя групы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПагранічная служба Беларусі на мяжы з Украінай
Пагранічная служба Беларусі на мяжы з Украінай - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2023
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт у аўторак правёў нараду па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове дзяржмяжы.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Дзяржпагранкамітэт стварае на мяжы дадатковыя манеўраныя групы, аб гэтым заявіў кіраўнік ДПК Анатоль Лапо пасля нарады ў беларускага лідара ў аўторак.
Лапо адзначыў, што абстаноўка на мяжы зімой і летам мяняецца.
"Калі зімой участкі дзесьці непраходныя або цяжкапраходныя, то вясной – летам яны агаляюцца. Натуральна, кіраўнік дзяржавы як галоўнакамандуючы цікавіцца, якія мы меры прымаем", - цытуе старшыню Дзяржпагранкамітэта БелТА.
Паводле яго слоў, сітуацыя на межах рэспублікі зараз кантралюемая і прагназуемая, але ўзмацніцца прыйшлося.

"Мы ў мінулым адну манеўраную групу сфарміравалі ў мазырскім атрадзе (гэта каля 300 чалавек). Цяпер абстаноўка такая, што мы вымушаны фарміраваць адну мангрупу на лідскім напрамку, другую – як рэзерв на брэсцкім напрамку. Будзе восень – можа, яны там не патрэбны будуць, будзем перакідваць на іншы напрамак", - дадаў Лапо.

Што такое манеўраная група

Манеўраныя групы з’яўляюцца асноўным рэзервам пагранатрадаў. Іх задзейнічаюць на ўчастках мяжы, дзе змяняецца ці абвастраецца абстаноўка.
Падраздзяленні могуць у кароткія тэрміны прыбыць на складаныя ўчасткі, а вайскоўцы манеўраных груп добра падрыхтаваны і аснашчаны. Іх галоўная задача – гэта хутка і зладжана рэагаваць на любыя інцыдэнты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
КДБ Беларусі прагназіруе значнае абвастрэнне абстаноўкі вакол Беларусі
Лукашэнка: учасціліся выпадкі пранікнення на тэрыторыю Беларусі дыверсантаў
Беларуская армія гатова адбіць любую агрэсію – Гулевіч
Стужка навiн
0