https://bel.sputnik.by/20230502/ekspaztsyyu-genatsyd-belaruskaga-naroda-adkryl--vtsebsku-1075052658.html
Экспазіцыю "Генацыд беларускага народа" адкрылі ў Віцебску
Экспазіцыю "Генацыд беларускага народа" адкрылі ў Віцебску
Sputnik Беларусь
Частку матэрыялаў, сабраных у ходзе расследавання дзеянняў нямецкай арміі падчас ВАВ, прадставіла для выставы Віцебская гарадская пракуратура. 02.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-02T17:57+0300
2023-05-02T17:57+0300
2023-05-02T17:57+0300
генацыд
выстава
віцебск
вялікая айчынная вайна
гісторыя
грамадства
пракуратура
мнс беларусі
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/02/1075035211_0:42:800:492_1920x0_80_0_0_edc19cce7a5fce3d507960aa979d870d.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, была адкрыта ў Цэнтры бяспекі МНС у Віцебску.Акрамя самой экспазіцыі, прысвечанай генацыду, на выставе прадстаўлены VR-праект студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта "Полацкі рубеж".Пляцоўка віртуальнай рэальнасці будзе функцыянаваць на працягу ўсяго часу работы экспазіцыі. Любы жадаючы, апрануўшы VR-акуляры, зможа паўдзельнічаць у віртуальнай ваеннай аперацыі па абароне Полацка падчас наступлення нямецкіх войск у 1941 годзе. Згодна са сцэнарыем, баец будзе знаходзіцца ў ДАКе Полацкага ўмацаванага раёна, атрымліваць баявыя заданні і выконваць іх.Як адзначылі Віцебскія ратавальнікі, ідэя стварэння экспазіцыі ўзнікла пасля таго, як у красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.На выставе прадстаўлены матэрыялы, сабраныя пракуратурай Віцебска падчас расследавання зверстваў фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі вобласці і абласнога цэнтра. Акрамя таго, экспазіцыю дапамаглі дапоўніць Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей і гімназія №4 горада Віцебска.Экспазіцыя "Генацыд беларускага народа" прапрацуе ў Цэнтры бяспекі МНС горада Віцебска да 16 мая. Яна будзе адкрыта для наведвальнікаў з 8:00 да 18:00, уваход па папярэднім запісе. Падобныя выстаўкі будуць арганізаваны ў цэнтрах бяспекі горада Барані Аршанскага раёна і Наваполацка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2023
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/02/1075035211_45:0:756:533_1920x0_80_0_0_1fe3a4204d2f01c47f618d9c0382a41e.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    генацыд, выстава, віцебск, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, пракуратура, мнс беларусі, у беларусі, беларусь, навіны 
генацыд, выстава, віцебск, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, пракуратура, мнс беларусі, у беларусі, беларусь, навіны 
Экспазіцыю "Генацыд беларускага народа" адкрылі ў Віцебску
Частку матэрыялаў, сабраных у ходзе расследавання дзеянняў нямецкай арміі падчас ВАВ, прадставіла для выставы Віцебская гарадская пракуратура.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, была адкрыта ў Цэнтры бяспекі МНС у Віцебску.
Акрамя самой экспазіцыі, прысвечанай генацыду, на выставе прадстаўлены VR-праект студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта "Полацкі рубеж".
"Каб данесці да моладзі інфармацыю аб жахах, якія адбываліся падчас Вялікай Айчыннай вайны, з ёй трэба размаўляць на сучаснай мове, таму мы вырашылі дапоўніць экспазіцыю незвычайнай віртуальнай пляцоўкай", - адзначыў на адкрыцці выставы начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін.
Пляцоўка віртуальнай рэальнасці будзе функцыянаваць на працягу ўсяго часу работы экспазіцыі. Любы жадаючы, апрануўшы VR-акуляры, зможа паўдзельнічаць у віртуальнай ваеннай аперацыі па абароне Полацка падчас наступлення нямецкіх войск у 1941 годзе. Згодна са сцэнарыем, баец будзе знаходзіцца ў ДАКе Полацкага ўмацаванага раёна, атрымліваць баявыя заданні і выконваць іх.
Як адзначылі Віцебскія ратавальнікі, ідэя стварэння экспазіцыі ўзнікла пасля таго, як у красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
На выставе прадстаўлены матэрыялы, сабраныя пракуратурай Віцебска падчас расследавання зверстваў фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі вобласці і абласнога цэнтра. Акрамя таго, экспазіцыю дапамаглі дапоўніць Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей і гімназія №4 горада Віцебска.
Экспазіцыя "Генацыд беларускага народа" прапрацуе ў Цэнтры бяспекі МНС горада Віцебска да 16 мая. Яна будзе адкрыта для наведвальнікаў з 8:00 да 18:00, уваход па папярэднім запісе. Падобныя выстаўкі будуць арганізаваны ў цэнтрах бяспекі горада Барані Аршанскага раёна і Наваполацка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"