https://bel.sputnik.by/20230502/ltva-admyanla-rezhym-nadzvychaynaga-stanovshcha-na-myazhy-z-belarussyu--rasyay-1075019354.html
Літва адмяніла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Літва адмяніла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Sputnik Беларусь
Грамадзяне Літвы маюць магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь з 2022 года, дазвол дзейнічае да канца 2023-га. 02.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-02T12:54+0300
2023-05-02T12:54+0300
2023-05-02T12:54+0300
літва
мяжа
беларусь
бяспека
у свеце
надзвычайнае становішча
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/13/1074606073_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_1b6c26023668806ccd73b66236432317.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Рэжым надзвычайнага становішча (НС) на мяжы Літвы з Беларуссю і Расіяй спыняе дзейнічаць у ноч на 3 мая, пра гэта паведаміла МУС прыбалтыйскай рэспублікі.Нагадаем, што ўлады Літвы аб’явілі надзвычайнае становішча на прыгранічнай з Беларуссю і Расіяй тэрыторыі з-за вялікай колькасці нелегальных мігрантаў у 2021 годзе. Рэжым неаднаразова працягваўся, у тым ліку – з-за падзей ва Украіне. У Вільнюсе матывавалі гэта тым, што гэтыя меры ўзмоцняць нацыянальную бяспеку.Апошні раз урад працягваў рэжым надзвычайнага становішча 14 сакавіка 2023 года, тэрмін яго дзеяння заканчваўся 2 мая.Рэжым надзвычайнай сітуацыіРэжым НС ужываецца ў пагранічнай зоне і на адлегласці пяці кіламетраў ад яе ўглыб тэрыторыі літоўскай рэспублікі. Уезд у раёны, дзе дзейнічае спецыяльны рэжым, магчымы толькі па спецыяльных пропусках. Гэтае правіла не распаўсюджваецца на мясцовых жыхароў.Пры гэтым паводле рашэння беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі грамадзяне Літвы маюць права на бязвізавы ўезд у Беларусь. За ўвесь перыяд па стане на 15 красавіка 2023 года гэтай магчымасцю скарысталіся больш за 80 тысяч грамадзян суседняй рэспублікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/13/1074606073_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_c26775b1ab59162d5973b19a74d0904e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, мяжа, беларусь, бяспека, у свеце, надзвычайнае становішча, навіны
літва, мяжа, беларусь, бяспека, у свеце, надзвычайнае становішча, навіны
Літва адмяніла рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй
Грамадзяне Літвы маюць магчымасць бязвізавага ўезду ў Беларусь з 2022 года, дазвол дзейнічае да канца 2023-га.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Рэжым надзвычайнага становішча (НС) на мяжы Літвы з Беларуссю і Расіяй спыняе дзейнічаць у ноч на 3 мая, пра гэта паведаміла МУС прыбалтыйскай рэспублікі.
"З 24:00 аўторка рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Расійскай Федэрацыяй і Беларуссю адмяняецца", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Нагадаем, што ўлады Літвы аб’явілі надзвычайнае становішча на прыгранічнай з Беларуссю і Расіяй тэрыторыі з-за вялікай колькасці нелегальных мігрантаў у 2021 годзе. Рэжым неаднаразова працягваўся, у тым ліку – з-за падзей ва Украіне. У Вільнюсе матывавалі гэта тым, што гэтыя меры ўзмоцняць нацыянальную бяспеку.
Апошні раз урад працягваў рэжым надзвычайнага становішча 14 сакавіка 2023 года, тэрмін яго дзеяння заканчваўся 2 мая.
Рэжым надзвычайнай сітуацыі
Рэжым НС ужываецца ў пагранічнай зоне і на адлегласці пяці кіламетраў ад яе ўглыб тэрыторыі літоўскай рэспублікі. Уезд у раёны, дзе дзейнічае спецыяльны рэжым, магчымы толькі па спецыяльных пропусках. Гэтае правіла не распаўсюджваецца на мясцовых жыхароў.
Пры гэтым паводле рашэння беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі грамадзяне Літвы маюць права на бязвізавы ўезд у Беларусь. За ўвесь перыяд па стане на 15 красавіка 2023 года гэтай магчымасцю скарысталіся больш за 80 тысяч грамадзян суседняй рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" З-за карупцыі:
Літва абмяжуе працу двух ПП на мяжы з Беларуссю