https://bel.sputnik.by/20230502/mnyust-zaregstrava-partyyu-belaya-rus-1075020760.html
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
Sputnik Беларусь
Устаноўчы з’езд новай партыі прайшоў у Мінску 18 сакавіка, у шэрагах гэтай палітычнай арганізацыі каля 16 тыс чалавек. 02.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-02T13:17+0300
2023-05-02T13:17+0300
2023-05-02T13:17+0300
партыя
"белая русь"
палітыка
грамадства
міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/02/1075015581_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_89be2382de616204f3a62052335d5794.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Кіраўнік "Белай Русі" Алег Раманаў атрымаў пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі партыі з рук міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі, паведаміў Мінюст Беларусі.Устаноўчы з’езд быў арганізаваны ў Мінску 18 сакавіка 2023 года сіламі аднайменнага грамадскага аб’яднання. На з’ездзе было каля тысячы дэлегатаў, а ў рады партыі ўвайшлі прыкладна 16 тысяч чалавек.Кіраўніком партыі выбралі таго ж чалавека, што і быў кіраўніком "Белай Русі" як грамадскай арганізацыі – Алега Раманава. Ён да нядаўняга часу быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта, а таксама з’яўляецца членам Савета Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці.У Вышэйшы палітсавет партыі ўвайшоў 71 чалавек. Гэта парламентарыі, міністры, урачы і нават вадзіцель аднаго з аўтапаркаў. У савеце ёсць і журналісты: Рыгор Азаронак і Андрэй Крывашэеў.Партыя створана пасля нядаўняга прыняцця новага закона аб палітпартыях і падтрымлівае курс дзеючай улады.Новы закон мяркуе перарэгістрацыю старых партый і ліквідацыю некаторых з іх. Прычына ў тым, што зменены парог мінімальнай колькасці членаў партыі. Раней было дастаткова адной тысячы чалавек, а цяпер – не менш за пяць тысяч. Абавязкова таксама мець аргструктуры ва ўсіх абласцях і Мінску.Пасля ўстаноўчага з’езда партыі, выступаючы з пасланнем да народа і Нацыянальнага схода, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне не будзе партыі ўлады."…Замежных агентаў, праплачаных з-за мяжы, у нашым палітычным полі не будзе. Кропка! Роўна як і партыі ўлады – таксама не будзе. Для тых, хто забыўся, з якой праграмай я ішоў на першыя выбары прэзідэнта, нагадаю: "Ні з левымі, ні з правымі, ні з партыяй, а са сваім народам!". Мая пазіцыя не змянілася", - сказаў тады кіраўнік дзяржавы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/02/1075015581_27:0:1160:850_1920x0_80_0_0_889175eb0125ff5ce4df17824251c79a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
партыя, "белая русь", палітыка, грамадства, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны
партыя, "белая русь", палітыка, грамадства, міністэрства юстыцыі рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
Устаноўчы з’езд новай партыі прайшоў у Мінску 18 сакавіка, у шэрагах гэтай палітычнай арганізацыі каля 16 тыс чалавек.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Кіраўнік "Белай Русі" Алег Раманаў атрымаў пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі партыі з рук міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі, паведаміў Мінюст Беларусі.
"Беларуская партыя "Белая Русь" афіцыйна зарэгістравана", - растлумачылі ў міністэрстве.
Устаноўчы з’езд быў арганізаваны ў Мінску 18 сакавіка 2023 года сіламі аднайменнага грамадскага аб’яднання. На з’ездзе было каля тысячы дэлегатаў, а ў рады партыі ўвайшлі прыкладна 16 тысяч чалавек.
Кіраўніком партыі выбралі таго ж чалавека, што і быў кіраўніком "Белай Русі" як грамадскай арганізацыі – Алега Раманава. Ён да нядаўняга часу быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта, а таксама з’яўляецца членам Савета Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці.
У Вышэйшы палітсавет партыі ўвайшоў 71 чалавек. Гэта парламентарыі, міністры, урачы і нават вадзіцель аднаго з аўтапаркаў. У савеце ёсць і журналісты: Рыгор Азаронак і Андрэй Крывашэеў.
Партыя створана пасля нядаўняга прыняцця новага закона аб палітпартыях і падтрымлівае курс дзеючай улады.
Новы закон мяркуе перарэгістрацыю старых партый і ліквідацыю некаторых з іх. Прычына ў тым, што зменены парог мінімальнай колькасці членаў партыі. Раней было дастаткова адной тысячы чалавек, а цяпер – не менш за пяць тысяч. Абавязкова таксама мець аргструктуры ва ўсіх абласцях і Мінску.
Пасля ўстаноўчага з’езда партыі, выступаючы з пасланнем да народа і Нацыянальнага схода, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне не будзе партыі ўлады.
"…Замежных агентаў, праплачаных з-за мяжы, у нашым палітычным полі не будзе. Кропка! Роўна як і партыі ўлады – таксама не будзе. Для тых, хто забыўся, з якой праграмай я ішоў на першыя выбары прэзідэнта, нагадаю: "Ні з левымі, ні з правымі, ні з партыяй, а са сваім народам!". Мая пазіцыя не змянілася", - сказаў тады кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"