https://bel.sputnik.by/20230502/papa-nakrovae-z-vztam-u-belarus-arkhbskupa-gudzherotsts-1075010978.html
Папа накіроўвае з візітам у Беларусь архібіскупа Гуджэроцці
Папа накіроўвае з візітам у Беларусь архібіскупа Гуджэроцці
Sputnik Беларусь
Нагодай для візіту ў Мінск былога папскага нунцыя, добра вядомага ў Беларусі, стануць урачыстасці ў Будславе. 02.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-02T10:14+0300
2023-05-02T10:14+0300
2023-05-02T10:14+0300
клаўдыё гуджэроцці
будслаў
ркц
рымска-каталіцкая царква
у беларусі
беларусь
рэлігія
грамадства
каталікі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101900/64/1019006478_102:424:2898:1997_1920x0_80_0_0_baa7902236989185a0f2d656feeb9d51.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Папы Рымскі Францыск прыняў рашэнне накіраваць у Беларусь з візітам былога нунцыя ў Мінску архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, падставай для візіту стануць урачыстасці ў Будславе, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.Архібіскуп Гуджэроцці ўзначальваў пасольства Ватыкана ў Мінску ў 2011-2015 гадах, ён добра вядомы ў Беларусі. Будучы апостальскім нунцыем, падтрымліваў міжканфесійныя кантакты, а таксама кантакты з беларускімі ўладамі. Прыязджаў ён у Беларусь і пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці апостальскага нунцыя.Будслаўскі фестываль – адно з самых вядомых і масавых каталіцкіх мерапрыемстваў у Беларусі. Вобраз Будслаўскай іконы Божай Маці – цудатворны, гэта самая ўшанаваная каталіцкая святыня ў Беларусі. На 400-годдзе святыні на Будслаўскі фэст сабралася каля 50 тысяч паломнікаў, не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін – Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.Будслаўскія ўрачыстасці, як правіла, праходзяць у першых чыслах ліпеня.Што да анансаванага візіту архібіскупа Гуджэроцці, варта адзначыць, што, калі ён з'язджаў з Беларусі пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці нунцыя, то развітальны візіт здзейсніў у Будслаў. Ён неаднаразова прысутнічаў на Будслаўскім фестывалі, які ў 2018 годзе быў уключаны ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.Прыязджаў Гуджэроці ў Беларусь і ў канцы 2020 года – тады ён сустракаўся з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
будслаў
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101900/64/1019006478_501:448:2566:1997_1920x0_80_0_0_9049c81fda42b92f1a43816f703cce65.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
клаўдыё гуджэроцці, будслаў, ркц, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, рэлігія, грамадства, каталікі, навіны
клаўдыё гуджэроцці, будслаў, ркц, рымска-каталіцкая царква, у беларусі, беларусь, рэлігія, грамадства, каталікі, навіны
Папа накіроўвае з візітам у Беларусь архібіскупа Гуджэроцці
Нагодай для візіту ў Мінск былога папскага нунцыя, добра вядомага ў Беларусі, стануць урачыстасці ў Будславе.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Папы Рымскі Францыск прыняў рашэнне накіраваць у Беларусь з візітам былога нунцыя ў Мінску архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, падставай для візіту стануць урачыстасці ў Будславе, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.
Архібіскуп Гуджэроцці ўзначальваў пасольства Ватыкана ў Мінску ў 2011-2015 гадах, ён добра вядомы ў Беларусі. Будучы апостальскім нунцыем, падтрымліваў міжканфесійныя кантакты, а таксама кантакты з беларускімі ўладамі. Прыязджаў ён у Беларусь і пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці апостальскага нунцыя.
"Папа Францыск прызначыў прэфекта дэпартамента ўсходніх цэркваў архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці сваім спецыяльным пасланнікам (легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудатворнага абраза Будслаўскай Божай Маці", - паведамілі ў РКЦ у Беларусі.
Будслаўскі фестываль – адно з самых вядомых і масавых каталіцкіх мерапрыемстваў у Беларусі. Вобраз Будслаўскай іконы Божай Маці – цудатворны, гэта самая ўшанаваная каталіцкая святыня ў Беларусі. На 400-годдзе святыні на Будслаўскі фэст сабралася каля 50 тысяч паломнікаў, не толькі з Беларусі, але і з суседніх краін – Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Будслаўскія ўрачыстасці, як правіла, праходзяць у першых чыслах ліпеня.
Што да анансаванага візіту архібіскупа Гуджэроцці, варта адзначыць, што, калі ён з'язджаў з Беларусі пасля заканчэння сваёй місіі ў якасці нунцыя, то развітальны візіт здзейсніў у Будслаў. Ён неаднаразова прысутнічаў на Будслаўскім фестывалі, які ў 2018 годзе быў уключаны ў спісак нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА.
Прыязджаў Гуджэроці ў Беларусь і ў канцы 2020 года – тады ён сустракаўся з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У Будслаўскім касцёле хутка
могуць аднавіцца службы