https://bel.sputnik.by/20230503/vaennyya-samalty-sd-buduts-patrulyavats-belaruskuyu-pavetranuyu-prastoru-1075066835.html
Ваенныя самалёты СД будуць патруляваць беларускую паветраную прастору
Ваенныя самалёты СД будуць патруляваць беларускую паветраную прастору
Беларускія ваенныя ў апошні час часта праводзяць вучэнні, праверкі і трэніроўкі, у бліжэйшы час пройдзе яшчэ адна праверка. 03.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-03T09:12+0300
2023-05-03T09:12+0300
2023-05-03T09:14+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
бяспека
ваенныя вучэнні
міністэрства абароны рб
навіны
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/07/1058527339_0:105:1268:818_1920x0_80_0_0_2f9f6c014bd8b9228e55f097bf67cfba.jpg
МІНСК, 3 мая – Sputnik. У маі пройдзе чарговы этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Беларусі, якія прыцягваюцца да рэагавання на крызісныя сітуацыі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.Гэты этап праверкі пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба УС – першага намесніка міністра абароны Беларусі Віктара Гулевіча.Адзначаецца, што ў праверцы ў першую чаргу прымуць удзел воінскія часці і падраздзяленні Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.У рамках мерапрыемстваў пройдуць вучэнні з удзелам сіл спецаперацый, ВПС, войск СПА, аператыўных камандаванняў, ракетных войск і артылерыі, а таксама іншых падраздзяленняў. Усяго для гэтай праверкі плануецца прызваць каля адной тысячы чалавек.Акрамя таго, беларускія экіпажы ВПС і войск СПА разам з экіпажамі ПКС Расіі будуць патруляваць паветраную прастору Беларусі.Праверкі і вучэнні ў армііБеларускія ваенныя апошнім часам часта праводзяць вучэнні, праверкі і трэніроўкі, часам у вучэннях задзейнічаны падраздзяленні іншых сілавых і праваахоўных структур – пагранічнікаў, унутраных войск МУС, спецпадраздзяленняў МНС. Ваенныя манеўры праходзяць на розных палігонах Беларусі, адпрацоўваюцца сучасныя сцэнарыі вучэнняў і вядзенні бою.Акрамя гэтага, ва Узброеных Сілах праводзяцца і раптоўныя праверкі, каб ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабовага складу да аператыўнага рэагавання. Напрыклад, зараз па даручэнні прэзідэнта і пад кіраўніцтвам Савета бяспекі ва Узброеных Сілах краіны праходзіць праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.На зборы прызваны ваеннаабавязаныя "партызаны". Разам з вайскоўцамі тэрміновай службы і афіцэрамі яны ўдзельнічаюць у баявым зладжванні, праходзяць вучэнні. Праверка боегатоўнасці для прызваных з запасу завершыцца да 9 мая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/07/1058527339_139:0:1268:847_1920x0_80_0_0_6fa92c7db1d1e58491bdf5a799769d65.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, бяспека, ваенныя вучэнні, міністэрства абароны рб, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, бяспека, ваенныя вучэнні, міністэрства абароны рб, навіны
Ваенныя самалёты СД будуць патруляваць беларускую паветраную прастору
09:12 03.05.2023 (абноўлена: 09:14 03.05.2023) Беларускія ваенныя ў апошні час часта праводзяць вучэнні, праверкі і трэніроўкі, у бліжэйшы час пройдзе яшчэ адна праверка.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. У маі пройдзе чарговы этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Беларусі, якія прыцягваюцца да рэагавання на крызісныя сітуацыі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны ў афіцыйным Telegram-канале ведамства.
Гэты этап праверкі пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба УС – першага намесніка міністра абароны Беларусі Віктара Гулевіча.
Адзначаецца, што ў праверцы ў першую чаргу прымуць удзел воінскія часці і падраздзяленні Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.
У рамках мерапрыемстваў пройдуць вучэнні з удзелам сіл спецаперацый, ВПС, войск СПА, аператыўных камандаванняў, ракетных войск і артылерыі, а таксама іншых падраздзяленняў. Усяго для гэтай праверкі плануецца прызваць каля адной тысячы чалавек.
"Выконваць вучэбна-баявыя задачы падраздзяленні будуць на некалькіх палігонах і ўчастках мясцовасці. Адной з асаблівасцей комплекснай праверкі будзе апрабацыя фарміравання атрадаў народнага апалчэння і выкананне імі вучэбна-баявых задач у інтарэсах падтрымання ваеннага становішча", - гаворыцца ў паведамленні беларускага абароннага ведамства.
Акрамя таго, беларускія экіпажы ВПС і войск СПА разам з экіпажамі ПКС Расіі будуць патруляваць паветраную прастору Беларусі.
Праверкі і вучэнні ў арміі
Беларускія ваенныя апошнім часам часта праводзяць вучэнні, праверкі і трэніроўкі, часам у вучэннях задзейнічаны падраздзяленні іншых сілавых і праваахоўных структур – пагранічнікаў, унутраных войск МУС, спецпадраздзяленняў МНС. Ваенныя манеўры праходзяць на розных палігонах Беларусі, адпрацоўваюцца сучасныя сцэнарыі вучэнняў і вядзенні бою.
Акрамя гэтага, ва Узброеных Сілах праводзяцца і раптоўныя праверкі, каб ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабовага складу да аператыўнага рэагавання. Напрыклад, зараз па даручэнні прэзідэнта і пад кіраўніцтвам Савета бяспекі ва Узброеных Сілах краіны праходзіць праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.
На зборы прызваны ваеннаабавязаныя "партызаны". Разам з вайскоўцамі тэрміновай службы і афіцэрамі яны ўдзельнічаюць у баявым зладжванні, праходзяць вучэнні. Праверка боегатоўнасці для прызваных з запасу завершыцца да 9 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Якую ваенную тэхніку будзе рабіць
ВПК Беларусі сумесна з РФ