https://bel.sputnik.by/20230504/agulny-abm-vaennay-dapamog-zsha-ukrane-dasyagnu-364-mlrd-dolara-1075143079.html
Агульны аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне дасягнуў 36,4 млрд долараў
Агульны аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне дасягнуў 36,4 млрд долараў
Sputnik Беларусь
Шэраг заходніх краін, у тым ліку ЗША, пастаўляюць ва Украіну зброю з самага пачатку расійскай спецаперацыі. 04.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-04T09:11+0300
2023-05-04T09:11+0300
2023-05-04T09:11+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
зша
украіна
фінансаванне
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/05/1067576154_0:262:3067:1987_1920x0_80_0_0_be0eb1193e4d37c4b0e14e6a9dd632fd.jpg
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Агульны аб’ём ваеннай дапамогі, аказанай Вашынгтонам Кіеву з пачатку працы адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна, дасягнуў 36,4 мільярда долараў, пра гэта паведамілі ў Пентагоне.З пачатку расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ЗША выдзелілі Украіне ваенную дапамогу ў аб’ёме 35,7 мільярда долараў.Чарговы пакетНапярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што санкцыянаваў выдзяленне Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі, сума складае каля 300 мільёнаў долараў.У яго ўвойдуць дадатковыя запасы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, а таксама снарады для гаўбіц і іншых відаў артылерыі, супрацьтанкавыя і стралковыя ўзбраенні, грузавікі і прычэпы для транспарціроўкі цяжкай тэхнікі.Пастаўкі зброіШэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.У студзені Вашынгтон паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі ў аб’ёме 2,5 млрд долараў. У яго ўваходзяць БМП Bradley, гаўбіцы, бронемашыны, боезапас для РСЗА HIMARS і іншыя прадметы ўзбраення.Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне.Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што пастаўкі Захадам наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ з боку Расіі з выкарыстаннем больш магутнай зброі.Пры гэтым, паводле слоў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, узбраенне, якое шэраг краін перадае ва Украіну, трапляе ў рукі тэрарыстаў, і гэта адбіваецца на стабільнасці як у Еўропе, так і свеце ў цэлым.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
зша
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/05/1067576154_202:0:2933:2048_1920x0_80_0_0_14c77dcd1f48e5007663d67a54742ef8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, зша, украіна, фінансаванне, бяспека, палітыка, навіны
спецаперацыя, зша, украіна, фінансаванне, бяспека, палітыка, навіны
Агульны аб’ём ваеннай дапамогі ЗША Украіне дасягнуў 36,4 млрд долараў
Шэраг заходніх краін, у тым ліку ЗША, пастаўляюць ва Украіну зброю з самага пачатку расійскай спецаперацыі.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Агульны аб’ём ваеннай дапамогі, аказанай Вашынгтонам Кіеву з пачатку працы адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна, дасягнуў 36,4 мільярда долараў, пра гэта паведамілі ў Пентагоне.
"Супольна Злучаныя Штаты забяспечылі больш за 36,4 мільярды долараў дапамогі ў бяспецы Украіне з пачатку (працы) адміністрацыі Байдэна", - гаворыцца ў заяве.
З пачатку расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі ЗША выдзелілі Украіне ваенную дапамогу ў аб’ёме 35,7 мільярда долараў.
Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што санкцыянаваў выдзяленне Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі, сума складае каля 300 мільёнаў долараў.
У яго ўвойдуць дадатковыя запасы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, а таксама снарады для гаўбіц і іншых відаў артылерыі, супрацьтанкавыя і стралковыя ўзбраенні, грузавікі і прычэпы для транспарціроўкі цяжкай тэхнікі.
Шэраг краін, у тым ліку і ЗША, пастаўляе зброю ва Украіну з самага пачатку расійскай спецаперацыі. Масква неаднаразова заяўляла, што падобныя дзеянні толькі пагоршаць сітуацыю.
У студзені Вашынгтон паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі ў аб’ёме 2,5 млрд долараў. У яго ўваходзяць БМП Bradley, гаўбіцы, бронемашыны, боезапас для РСЗА HIMARS і іншыя прадметы ўзбраення.
Раней стала вядома, што ў бюджэце ЗША на 2023 год прадугледжана 858 мільярдаў долараў на патрэбы абароны і 45 мільярдаў – на дапамогу Украіне.
Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін заяўляў, што пастаўкі Захадам наступальнага ўзбраення Кіеву прывядуць да глабальнай катастрофы і мер у адказ з боку Расіі з выкарыстаннем больш магутнай зброі.
Пры гэтым, паводле слоў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу, узбраенне, якое шэраг краін перадае ва Украіну, трапляе ў рукі тэрарыстаў, і гэта адбіваецца на стабільнасці як у Еўропе, так і свеце ў цэлым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Армія Украіны страціла за красавік больш за 15 тысяч чалавек – Шайгу