https://bel.sputnik.by/20230504/krabavyya-palachk-papulyarnay-mark-zno-dazvoll-pradavats-u-belarus-1075150865.html
Крабавыя палачкі папулярнай маркі зноў дазволілі прадаваць у Беларусі
Крабавыя палачкі папулярнай маркі зноў дазволілі прадаваць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Два месяцы таму Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі крабавыя палачкі адной з марак, бо ў іх складзе быў знойдзены недапушчальны падсаладжальнік. 04.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-04T11:55+0300
2023-05-04T11:55+0300
2023-05-04T11:55+0300
прадукты
прадукты харчавання
морапрадукты
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
дзяржстандарт рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/09/1073041586_0:629:2112:1817_1920x0_80_0_0_3ceb5d2fe84723e12bcce51b708cf249.jpg
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Крабавыя палачкі пастэрызаваныя VICI зноў дазволілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі, такое рашэнне прыняў Дзяржстандарт, выключыўшы гэтую прадукцыю са спіска небяспечнай.Нагадаем, што прычынай забароны продажу крабавых палачак адной з самых папулярных у Беларусі марак стала выкарыстанне недапушчальнага харчовага дадатку – падсаладжальніка сорбіт Е420.Такім чынам, прадукцыя не адпавядала патрабаванням якасці. Увозіць і прадаваць гэтую рыбную прадукцыю ў краіне было забаронена з 9 сакавіка.Аднак праз два месяцы Дзяржстандарт змяніў сваё рашэнне.Што тычыцца рыбных бургераў гэтага ж вытворцы, якія разам з крабавымі палачкамі ў пачатку сакавіка гэтага года былі забаронены да ўвозу і продажу, то гэтая забарона да гэтага часу застаецца ў сіле. Прычынай гэтага рашэнне Дзяржстандарту таксама стала наяўнасць у прадукцыі падсаладжальніка сорбіт Е420.Дзяржстандарт рэгулярна выяўляе прадукцыю, якая паступае ў продаж з парушэннямі. Так, у мінулым годзе пад забарону ўвозу і продажу ў Беларусі трапіла 1 381 найменне небяспечнай прадукцыі.Лідарам "антырэйтынгу" з’яўляецца электратэхнічная прадукцыя – 34% ад агульнай колькасці выяўленай небяспечнай прадукцыі. Другое месца па парушэннях займаюць прадукты харчавання (25%), на тавары для дзяцей і падлеткаў прыпадае 15%, цацкі – 11%, вырабы лёгкай прамысловасці – 6%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/09/1073041586_0:232:2112:1816_1920x0_80_0_0_e190f4bf689aef0295c7ce8c3fdefa30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прадукты, прадукты харчавання, морапрадукты, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , дзяржстандарт рб
прадукты, прадукты харчавання, морапрадукты, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , дзяржстандарт рб
Крабавыя палачкі папулярнай маркі зноў дазволілі прадаваць у Беларусі
Два месяцы таму Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі крабавыя палачкі адной з марак, бо ў іх складзе быў знойдзены недапушчальны падсаладжальнік.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Крабавыя палачкі пастэрызаваныя VICI зноў дазволілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі, такое рашэнне прыняў Дзяржстандарт, выключыўшы гэтую прадукцыю са спіска небяспечнай.
Нагадаем, што прычынай забароны продажу крабавых палачак адной з самых папулярных у Беларусі марак стала выкарыстанне недапушчальнага харчовага дадатку – падсаладжальніка сорбіт Е420.
Такім чынам, прадукцыя не адпавядала патрабаванням якасці. Увозіць і прадаваць гэтую рыбную прадукцыю ў краіне было забаронена з 9 сакавіка.
Аднак праз два месяцы Дзяржстандарт змяніў сваё рашэнне.
"Дазволены ўвоз і абарачэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 2 мая 2023 года", - гаворыцца на сайце ведамства.
Што тычыцца рыбных бургераў гэтага ж вытворцы, якія разам з крабавымі палачкамі ў пачатку сакавіка гэтага года былі забаронены да ўвозу і продажу, то гэтая забарона да гэтага часу застаецца ў сіле. Прычынай гэтага рашэнне Дзяржстандарту таксама стала наяўнасць у прадукцыі падсаладжальніка сорбіт Е420.
Дзяржстандарт рэгулярна выяўляе прадукцыю, якая паступае ў продаж з парушэннямі. Так, у мінулым годзе пад забарону ўвозу і продажу ў Беларусі трапіла 1 381 найменне небяспечнай прадукцыі.
Лідарам "антырэйтынгу" з’яўляецца электратэхнічная прадукцыя – 34% ад агульнай колькасці выяўленай небяспечнай прадукцыі. Другое месца па парушэннях займаюць прадукты харчавання (25%), на тавары для дзяцей і падлеткаў прыпадае 15%, цацкі – 11%, вырабы лёгкай прамысловасці – 6%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінспорту вызначыла
нормы расходаў на харчаванне дзяцей у спартыўных лагерах
Беларусь плануе амаль удвая павялічыць
экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай