https://bel.sputnik.by/20230504/stala-vyadoma-dze--mnsku-na-dzen-peramog-daduts-svyatochnyya-salyuty-1075162345.html
Стала вядома, дзе ў Мінску на Дзень Перамогі дадуць святочныя салюты
Стала вядома, дзе ў Мінску на Дзень Перамогі дадуць святочныя салюты
Sputnik Беларусь
Агнявыя пазіцыі салютных установак будуць размешчаны адразу ў шасці кропках беларускай сталіцы, пачнецца феерверк у 23:00. 04.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-04T15:14+0300
2023-05-04T15:14+0300
2023-05-05T18:28+0300
перамога
салют
мінск
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
афіша
дзень перамогі
дзень перамогі - 2023
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0a/1062576882_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_7856bc604045c96488048205d20ed614.jpg
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Святочныя салюты ў беларускай сталіцы дадуць адразу ў некалькіх кропках, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.Паводле яе інфармацыі, у Мінску на 9 мая штогод вячэрняе неба азарае святочны салют, гэты год не стане выключэннем. Больш за тое, агнявыя пазіцыі салютных установак будуць размешчаны адразу ў шасці кропках.Так, святочныя светлавыя залпы будуць запушчаны:Пачнецца феерверк у 23:00.Нагадаем, асноўным месцам святочных гулянняў у Мінску стане пляцоўка каля Палаца спорту. Там напярэдадні Дня Перамогі (7 і 8 мая) для жыхароў і гасцей Мінска будзе праходзіць канцэрт, яго праграма разлічана да 22:00, а 9 мая канцэрт працягнецца да 23:00.Там жа з 6 па 9 мая пройдуць універсальныя кірмашы, дзе прадставяць шырокі асартымент нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання і шмат іншага.З 6 па 8 мая ўніверсальны кірмаш каля Палаца спорту будзе працаваць практычна ўвесь дзень – з 12:00 да 22:00, а 9 мая – у Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – і таго даўжэй, а менавіта з 11:00 да 23:00.Акрамя таго, у чацвер, 4 мая, напярэдадні Дня Перамогі ў мінскім Доме Масквы адкрыюцца дзве фотавыставы, прысвечаныя 80-годдзю Сталінградскай бітвы і героям спецыяльнай ваеннай аперацыі.Пасля адкрыцця пройдзе канцэрт у гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прымуць удзел вядомыя расійскія і беларускія выканаўцы. У якасці спецыяльнага госця запрошаны спявак, кампазітар і паэт, заслужаны артыст Расіі Сяргей Рагожын, які вядомы па ўдзеле ў савецкай і расійскай рок-групе "АукцЫон".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0a/1062576882_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_ad44372c4dd599dd8c2e21f79d209ef1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамога, салют, мінск, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , афіша, дзень перамогі - 2023
перамога, салют, мінск, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны , афіша, дзень перамогі - 2023
Стала вядома, дзе ў Мінску на Дзень Перамогі дадуць святочныя салюты
15:14 04.05.2023 (абноўлена: 18:28 05.05.2023) Агнявыя пазіцыі салютных установак будуць размешчаны адразу ў шасці кропках беларускай сталіцы, пачнецца феерверк у 23:00.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Святочныя салюты ў беларускай сталіцы дадуць адразу ў некалькіх кропках, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Паводле яе інфармацыі, у Мінску на 9 мая штогод вячэрняе неба азарае святочны салют, гэты год не стане выключэннем. Больш за тое, агнявыя пазіцыі салютных установак будуць размешчаны адразу ў шасці кропках.
Так, святочныя светлавыя залпы будуць запушчаны:
на набярэжнай у мікрараёне Дразды;
на пляцоўцы каля культурна-спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна";
каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Пачнецца феерверк у 23:00.
Нагадаем, асноўным месцам святочных гулянняў у Мінску стане пляцоўка каля Палаца спорту. Там напярэдадні Дня Перамогі (7 і 8 мая) для жыхароў і гасцей Мінска будзе праходзіць канцэрт, яго праграма разлічана да 22:00, а 9 мая канцэрт працягнецца да 23:00.
Там жа з 6 па 9 мая пройдуць універсальныя кірмашы, дзе прадставяць шырокі асартымент нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання і шмат іншага.
З 6 па 8 мая ўніверсальны кірмаш каля Палаца спорту будзе працаваць практычна ўвесь дзень – з 12:00 да 22:00, а 9 мая – у Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – і таго даўжэй, а менавіта з 11:00 да 23:00.
Акрамя таго, у чацвер, 4 мая, напярэдадні Дня Перамогі ў мінскім Доме Масквы адкрыюцца дзве фотавыставы, прысвечаныя 80-годдзю Сталінградскай бітвы і героям
спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Пасля адкрыцця пройдзе канцэрт у гонар 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім прымуць удзел вядомыя расійскія і беларускія выканаўцы. У якасці спецыяльнага госця запрошаны спявак, кампазітар і паэт, заслужаны артыст Расіі Сяргей Рагожын, які вядомы па ўдзеле ў савецкай і расійскай рок-групе "АукцЫон".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Сад памяці" для герояў: Гродна далучылася да міжнароднай акцыі
Блакаднікі Ленінграда ў Гродне
атрымаюць падарункі з Расіі