Захарава: куратары Кіева ўнушылі яму пачуццё ўсёдазволенасці
10:53 04.05.2023 (абноўлена: 10:55 04.05.2023)
© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава
© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ
/ Падпісацца
У расійскім знешнепалітычным ведамстве адзначаюць, што за ўсе дзеянні кіеўскага рэжыму павінны ў першую чаргу адказваць яго заходнія куратары.
МІНСК, 4 мая – Sputnik. Заходнія куратары ўнушылі кіеўскім уладам пачуццё ўсёдазволенасці, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі Марыя Захарава.
"За ўсё тое, што робіць кіеўскі рэжым, у першую чаргу адказваюць яго вашынгтонскія, лонданскія і, у цэлым, натаўскія стваральнікі і куратары", - напісала яна ў сваім Telegram-канале.
На думку дыпламата, заходнія куратары кіеўскага рэжыму нясуць адказнасць за тое, што ўнушылі Кіеву пачуццё безадказнасці за свае дзеянні.
Захарава таксама адзначыла, што менавіта Захад знішчыў законную ўладу ва Украіне.
"Яны знішчылі законную ўладу ва Украіне, паставілі ў руля авантурыстаў і бандытаў, забяспечылі іх грашыма і зброяй, унушылі пачуццё абсалютнай усёдазволенасці і беспакаранасці", - адзначыла яна, удакладніўшы, што менавіта заходнія куратары забяспечылі "палітычнае прыкрыццё і ваеннае суправаджэнне" кіеўскім уладам.
Атака БПЛА на Крэмль
Як раней паведаміла прэс-служба Крамля, у ноч на сераду Украіна паспрабавала з дапамогай двух беспілотнікаў нанесці ўдар па крамлёўскай рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Расійскія спецслужбы і вайскоўцы аператыўна вывелі варожыя дроны са строю. Пуцін не пацярпеў і працягвае працаваць у звычайным рэжыме.
У Крамлі расцанілі гэта нападзенне як спланаваны тэракт і замах на кіраўніка дзяржавы.
У прэс-службе кіраўніка расійскай дзяржавы адзначылі, што Масква пакідае за сабой права прыняць меры ў адказ тады і так, як палічыць патрэбным.
Пазней паслом РФ у ЗША Анатолем Антонавым была зроблена заява, аб тым, што Масква дасць адказ на тэрарыстычны выпад Украіны ў выглядзе атакі беспілотнікаў на Крэмль, калі палічыць неабходным. Паводле слоў дыпламата, у Маскве спадзяваліся, што ў вашынгтонскай адміністрацыі "хопіць сіл і годнасці для таго, каб асудзіць гэты тэрарыстычны акт".
Пры гэтым Антонаў нагадаў аб падзеях 11 верасня 2001 года.
"Свет памятае, як у 2001 годзе расійскі прэзідэнт быў першым, хто працягнуў руку амерыканскаму народу, які зазнаў тады тэрарыстычнае нападзенне. Усё забыта", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пяскоў: атака на Крэмль расцэньваецца як тэракт і замах на Пуціна
Ноччу кіеўскі рэжым паспрабаваў нанесці ўдар БПЛА па Крамлі