Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Аркестр каля дома: як віншуюць ветэранаў у Беларусі

© Sputnik / Мария АмелинаВіншаванне ветэрана ў Гомелі
Віншаванне ветэрана ў Гомелі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Падпісацца
Кветкі, падарункі і "День Победы" пад акампанемент ваеннага аркестра. Перад 9 Мая ў Беларусі зноў запусцілі серыю канцэртаў каля пад’ездаў, дзе жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай.
Многім ветэранам Вялікай Айчыннай ужо не пад сілу прымаць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах. Для іх арганізуюць святочныя міні-канцэрты проста каля пад’ездаў.
Падобны фармат віншаванняў выкарыстоўваюць ужо трэці год, але кожны раз як першы. Слёзы, абдымкі і, вядома, словы на дарогу ад галоўных герояў свята. Глядзіце, як гэта было ў адным з гомельскіх двароў.
На гадзінніку – 9:58. Каля пад’езда сабраліся школьнікі, вайскоўцы, улады, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў – ціхі двор ледзь умясціў усіх жадаючых. З вокнаў выглядаюць суседзі, усе чакаюць галоўнага гледача – 98-гадовага Пятра Пчалінцава. Роўна ў 10 ветэран выходзіць да гасцей у светлым касцюме, з медалямі на грудзях.
© Sputnik / Мария АмелинаВіншаванне ў дварах дома дазваляюць ветэранам, якія ўжо не могуць прымаць удзел у маштабных мерапрыемствах, не заставацца ўбаку
Поздравление ветерана в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Віншаванне ў дварах дома дазваляюць ветэранам, якія ўжо не могуць прымаць удзел у маштабных мерапрыемствах, не заставацца ўбаку
На вайне ён з 16 гадоў. У 41-м пад Масквой будаваў дзоты, а ў жніўні 1942-га быў прыняты на службу ў 73-і полк 16-й дывізіі войск НКУС па ахове чыгуначных збудаванняў. Спачатку суправаджаў цягнікі, пазней стаў прыёмшчыкам грузаў, а потым і дыспетчарам. Кажа, вайна па ім, у адрозненне ад шматлікіх таварышаў па службе, прайшлася не так жорстка, але кроў таксама прыйшлося праліць. Пасля вайны Пётр Ільіч застаўся на Беларускай магістралі і адпрацаваў там 54 гады.
© Sputnik / Мария АмелинаПятра Пчалінцава ў горадзе шануюць і віншуюць кожны год
Поздравление ветерана в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Пятра Пчалінцава ў горадзе шануюць і віншуюць кожны год
У гонар ветэрана аркестр вайсковай часці 5525 выконвае "День Победы". Падпяваюць нават суседзі на балконах. Урачысты момант кранае да глыбіні душы.

"Адчуванні неверагодныя. Дзякуй", - узрушаны ветэран моцна цісне руку вакалісту.

Школьнікам Пётр Пчалінцаў кажа, на першы погляд, простыя, але важныя словы: старанна вучыцца, сумленна працаваць на карысць краіны, а галоўнае – берагчы мір, таму што няма нічога больш каштоўнага на гэтым свеце.
© Sputnik / Мария АмелинаСуседзі не менш зацікаўлена назіраюць за тым, што адбываецца, і падпяваюць, каб павіншаваць героя
Поздравление ветерана в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Суседзі не менш зацікаўлена назіраюць за тым, што адбываецца, і падпяваюць, каб павіншаваць героя
Сёння ў Гомелі пражываюць 37 удзельнікаў і 8 інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, 10 блакаднікаў Ленінграда, больш за 40 працаўнікоў тылу. Кожнага напярэдадні Дня Перамогі чакаюць падарункі і знакі ўвагі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Сляды нямецкай акупацыі: бункеры і ДАКі ў Мінску
Пераломны 1943-і: Sputnik адкрывае фотавыставу ў Брэсцкай крэпасці – відэа
Салют на Дзень Перамогі ў Мінску: дзе глядзець?
Стужка навiн
0