Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Машыну пісьменніка Прылепіна ўзарвалі на трасе, ёсць загінулыя

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПісьменнік, сустаршыня партыі "Справедливая Россия За Правду" Захар Прылепін
Пісьменнік, сустаршыня партыі Справедливая Россия За Правду Захар Прылепін - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2023
Падпісацца
Вадзіцель, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля, памёр на месцы, пісьменнік атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Машыну пісьменніка Захара Прылепіна ўзарвалі на трасе ў Ніжагародскай вобласці. У выніку выбуху вадзіцель аўтамабіля загінуў, пісьменнік атрымаў раненні, перадае РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.
"Выбух адбыўся на трасе ў Борскім раёне, на месца трагедыі едуць супрацоўнікі экстранных службаў, паліцыі, Следчага камітэта", - расказаў субяседнік агенцтва.
У экстраных службах расказалі, што пісьменнік знаходзіўся ў сямейнай паездцы ў вёсцы Піянерскае, якое знаходзіцца ў Ніжагародскай вобласці. Падчас руху аўтамабіль, у салоне якога знаходзіўся Прылепін, узарваўся. Сам пісьменнік шпіталізаваны, у выніку выбуху ён атрымаў шэраг траўм. Вадзіцель, які знаходзіўся за рулём, памёр на месцы.
Гаворачы аб прычынах здарэння, супрацоўнікі службаў абазначылі выбуховую прыладу, якая была закладзена ў дно машыны. Тым не менш, будуць разгледжаны і іншыя версіі, сярод якіх няспраўнасць аўтамабіля.
У прэс-службе пісьменніка сказалі, што ён у парадку, але пакуль што не змаглі праінфармаваць аб тым, што адбылося.
На навіну аб падрыве аўтамабіля Захара Прылепіна амаль адразу адрэагавала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, адзначыўшы, што Вашынгтон і НАТА "выкармілі яшчэ адну міжнародную тэрарыстычную ячжйку" у выглядзе кіеўскага рэжыму.
"Бэн Ладэн, ІДІЛ (ІДІЛ - ранейшая назва забароненай у РФ тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" - Sputnik), зараз (прэзідэнт Украіны Уладзімір - Sputnik) Зяленскі з галаварэзамі. Прамая адказнасць ЗША і Брытаніі. Молімся за Захара", - напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.
Яшчэ адно гучнае здарэнне, звязанае з падрывам аўтамабіля, адбылося летам мінулага года. Нагадаем, расійская журналістка Дар'я Дугіна загінула 20 жніўня падчас выбуху аўтамабіля, за рулём якога яна знаходзілася. Праз два дні ФСБ заявіла, што за гэтым забойствам стаяць спецслужбы Украіны, а выканаўца – украінка Наталля Воўк.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ФСБ прадухіліла тэракт супраць аднаго з кіраўнікоў Запарожскай АЭС
Расія будзе адказваць справай на атаку дронаў
ФСБ назвала арганізатараў тэракта ў Пецярбургу, дзе загінуў Уладлен Татарскі
Стужка навiн
0