https://bel.sputnik.by/20230506/u-gomel-sa-svechak-vyklal-smval-78-y-gadavny-z-dnya-peramog--vdea-1075257927.html
У Гомелі са свечак выклалі сімвал 78-й гадавіны з Дня Перамогі – відэа
У Гомелі са свечак выклалі сімвал 78-й гадавіны з Дня Перамогі – відэа
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў абласным цэнтры правялі грамадзянска-патрыятычную акцыю "Гомель памятае". Моладзь запаліла 800 лампадак у памяць аб тых, хто... 06.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-06T13:34+0300
2023-05-06T13:34+0300
2023-05-06T13:34+0300
дзень перамогі
дзень перамогі - 2023
відэа
гомель
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/06/1075256266_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_0af18dad32d108638f088554a316b319.jpg
Кроплі дажджу сцякаюць па свежых гваздзіках, па дзве чырвоныя кветкі ляжыць ля кожнай таблічкі з іменем героя. Уздоўж мемарыяльнага комплексу расцягнулася чарга з маладых людзей з лампадкамі, якія яны запальваюць са словамі падзякі тым, хто аддаў жыццё за перамогу над фашызмам.Самаму юнаму ўдзельніку акцыі сем гадоў. Дзіму прывяла з сабой маці, у іх сям’і ваяваў прапрадзед хлопчыка.Непадалёк ганарліва размахвае сцягам Данецкай Народнай Рэспублікі статны мужчына з памятным знакам у выглядзе георгіеўскага крыжа на грудзях. Сяргей Ланавенка – добраахвотнік з Беларусі, які стаў на абарону рубяжоў ДНР. Баец з пазыўным Бульба прайшоў шлях ад валанцёра да байца аднаго з падраздзяленняў. Браў Марыупаль і вызваляў ад УСУ Запорожжа. Ці яму не ведаць цану перамогі."Я тут па клічы сэрца, тройчы паранены і зараз праходжу лячэнне пасля ранення, але духам не зламаны. Асабіста выводзіў з-пад абстрэлаў людзей у Марыупалі, таму для мяне вайна – гэта не проста ўспаміны, я відавочца страшнай трагедыі ў нашы дні", - падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik мужчына.Побач з Ланаванкам гамяльчанка Наталля Пешэвіч. Яна расказала, што шмат яе знаёмых апынуліся на тэрыторыі ДНР і ЛНР, іх выбар беларуска прыняла і падтрымала яшчэ дзевяць гадоў таму."Мы разумеем, чаму яны захацелі стаць самастойнай маладой рэспублікай, аказваем дапамогу і падтрымку, бываем у іх у гасцях з рознымі місіямі. У ДНР, нягледзячы на ваенныя дзеянні, любяць і чакаюць Дзень Перамогі. Калі прыязджаеш у Данецк і бачыш кантраст ваенных дзеянняў – вялікая колькасць разбураных будынкаў і пры гэтым кожны помнік акультураны і з’яўляюцца новыя – разумееш, што ніхто не забыты: ні героі Вялікай Айчыннай, ні людзі, якія ўдзельнічалі ў эвакуацыі пасля Чарнобыльскай аварыі, не забытыя дзеці, якім давялося жыць у гэты нялёгкі час зараз, і байцы, якія аддалі жыццё за незалежнасць маладой рэспублікі", - падзялілася Наталля.Гэтая акцыя заклікана выхаваць у падрастаючага пакалення паважлівыя адносіны да гісторыі, гераічнага мінулага сваёй Радзімы, да подзвігаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, упэўнены яе арганізатары з гарадской арганізацыі ГА "БРСМ".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/06/1075256266_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_d9b1104927c325914b46e56b48cd53a4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі - 2023, відэа, гомель, видео, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
дзень перамогі - 2023, відэа, гомель, видео, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
У Гомелі са свечак выклалі сімвал 78-й гадавіны з Дня Перамогі – відэа
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў абласным цэнтры правялі грамадзянска-патрыятычную акцыю "Гомель памятае". Моладзь запаліла 800 лампадак у памяць аб тых, хто ваяваў за мір будучых пакаленняў.
Кроплі дажджу сцякаюць па свежых гваздзіках, па дзве чырвоныя кветкі ляжыць ля кожнай таблічкі з іменем героя. Уздоўж мемарыяльнага комплексу расцягнулася чарга з маладых людзей з лампадкамі, якія яны запальваюць са словамі падзякі тым, хто аддаў жыццё за перамогу над фашызмам.
Самаму юнаму ўдзельніку акцыі сем гадоў. Дзіму прывяла з сабой маці, у іх сям’і ваяваў прапрадзед хлопчыка.
"У гады Вялікай Айчыннай вайны ў нас загінулі дзяды і прадзеды, мы разумеем, што гэта дата для гісторыі нашай краіны вельмі значная. Імёны герояў жывыя, пакуль мы іх памятаем", - беражліва закрываючы ад дажджу агонь свечкі рукой гаворыць жанчына.
Непадалёк ганарліва размахвае сцягам Данецкай Народнай Рэспублікі статны мужчына з памятным знакам у выглядзе георгіеўскага крыжа на грудзях. Сяргей Ланавенка – добраахвотнік з Беларусі, які стаў на абарону рубяжоў ДНР. Баец з пазыўным Бульба прайшоў шлях ад валанцёра да байца аднаго з падраздзяленняў. Браў Марыупаль і вызваляў ад УСУ Запорожжа. Ці яму не ведаць цану перамогі.
"Я тут па клічы сэрца, тройчы паранены і зараз праходжу лячэнне пасля ранення, але духам не зламаны. Асабіста выводзіў з-пад абстрэлаў людзей у Марыупалі, таму для мяне вайна – гэта не проста ўспаміны, я відавочца страшнай трагедыі ў нашы дні", - падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik мужчына.
Побач з Ланаванкам гамяльчанка Наталля Пешэвіч. Яна расказала, што шмат яе знаёмых апынуліся на тэрыторыі ДНР і ЛНР, іх выбар беларуска прыняла і падтрымала яшчэ дзевяць гадоў таму.
"Мы разумеем, чаму яны захацелі стаць самастойнай маладой рэспублікай, аказваем дапамогу і падтрымку, бываем у іх у гасцях з рознымі місіямі. У ДНР, нягледзячы на ваенныя дзеянні, любяць і чакаюць Дзень Перамогі. Калі прыязджаеш у Данецк і бачыш кантраст ваенных дзеянняў – вялікая колькасць разбураных будынкаў і пры гэтым кожны помнік акультураны і з’яўляюцца новыя – разумееш, што ніхто не забыты: ні героі Вялікай Айчыннай, ні людзі, якія ўдзельнічалі ў эвакуацыі пасля Чарнобыльскай аварыі, не забытыя дзеці, якім давялося жыць у гэты нялёгкі час зараз, і байцы, якія аддалі жыццё за незалежнасць маладой рэспублікі", - падзялілася Наталля.
Гэтая акцыя заклікана выхаваць у падрастаючага пакалення паважлівыя адносіны да гісторыі, гераічнага мінулага сваёй Радзімы, да подзвігаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, упэўнены яе арганізатары з гарадской арганізацыі ГА "БРСМ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"