Беларускія спартсмены прымуць удзел у гульнях "Дети Азии" ў 2024 годзе

© TEAM BYКаманда Беларусі на адкрыцці ІІ зімовых гульняў "Дети Азии"
Каманда Беларусі на адкрыцці ІІ зімовых гульняў Дети Азии - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2023
Падпісацца
На мінулых Міжнародных спартыўных гульнях "Дети Азии" беларускія атлеты заваявалі 11 медалёў.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Беларускія спартсмены прымуць удзел у VIII Міжнародных спартыўных Гульнях "Дети Азии", якія пройдуць у Якуцку ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-службе якуцкага ўрада.
Праўленне міжнароднага камітэта гэтых спаборніцтваў разгледзела заяўку Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
"На пасяджэнні было вырашана дапусціць каманды Беларусі да ўдзелу ў VIII Міжнародных спартыўных Гульнях "Дети Азии", якія пройдуць у 2024 годзе ў Якуцку", - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што ў гэтым годзе беларускія атлеты заваявалі 11 медалёў на ІІ зімовых Міжнародных спартыўных Гульнях "Дети Азии", якія прайшлі ў Кузбасе. Тады ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 850 спартсменаў, ад Беларусі выступалі 68 юных атлетаў.
Як падкрэсліў прэзідэнт міжнароднага камітэта "Дети Азии" Уладзімір Максімаў, місія Гульняў – прасоўванне алімпійскіх каштоўнасцей і развіццё дзіцяча-юнацкага спорту.
"У дзяцей павінна быць магчымасць спаборнічаць у канкурэнцыі з аднагодкамі з іншых краін, бо такі вопыт, несумненна, спатрэбіцца ім у вялікім спорце", - лічыць Максімаў.
Міжнародныя спартыўныя гульні "Дети Азии" праводзяцца адзін раз у чатыры гады пад патранажам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Спаборніцтвы ахопліваюць усю Азію, а таксама некаторыя еўрапейскія краіны.
Першыя Гульні "Дети Азии" прайшлі ў 1996 годзе ў Якуціі, а ў 2024 годзе гэтыя спартыўныя спаборніцтвы пройдуць ужо восьмы раз і правесці іх плануецца зноў у гэтым рэгіёне – Якуцку.
Гульні пройдуць з 25 чэрвеня па 7 ліпеня. Паводле папярэдніх звестак, удзельнічаць у іх плануюць больш за 30 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Дзяржфлагі Беларусі і Расіі будуць забаронены на ЧС па хакеі ў Рызе
Кіраўнік НАК Лукашэнка: Мінск працягне дыялог з міжнароднымі федэрацыямі
Беларускія "рукапашнікі" заваявалі 12 медалёў на турніры ў Маскве
Стужка навiн
0