https://bel.sputnik.by/20230508/svabodnae-abarachenne-zbozhzha-z-ukrany-abmezhavana--pyats-erapeyskkh-kranakh-1075081108.html
Свабоднае абарачэнне збожжа з Украіны абмежавана ў пяці еўрапейскіх краінах
Свабоднае абарачэнне збожжа з Украіны абмежавана ў пяці еўрапейскіх краінах
Sputnik Беларусь
Меры, прынятыя ЕК, накіраваны на ўстараненне лагістычных цяжкасцей у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. 08.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-08T14:47+0300
2023-05-08T14:47+0300
2023-05-08T14:47+0300
еўрасаюз
эканоміка
украіна
збожжа
у свеце
экспарт
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1d/1068521030_0:177:3327:2048_1920x0_80_0_0_2b9c4e16ed2ebe0894c02a3b4630b39f.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Еўрапейская камісія ўвяла абмежаванне на свабоднае абарачэнне ўкраінскага збожжа ў пяці еўрапейскіх краінах. Гэтая мера будзе дзейнічаць да 5 ліпеня бягучага года, паведамляецца на сайце ЕК.Гэта рашэнне прынята камісіяй у адказ на абавязацельствы пяці дзяржаў зняць аднабаковыя меры адносна збожжа і некаторых іншых прадуктаў з Украіны.У ёй удакладняецца, што гэтыя прадукты могуць пакуль што толькі перавозіцца транзітам праз гэтыя краіны са "звычайнай працэдурай мытнага транзіту".Паралельна, указалі ў ЕК, Балгарыя, Венгрыя, Польшча і Славакія абавязаліся адмяніць уведзеныя імі аднабаковыя меры ў дачыненні да пшаніцы, кукурузы, рапсу, насення сланечніку і любых іншых прадуктаў, якія паступаюць з Украіны.Размяркоўваць па ўсім ЕС11 красавіка міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Польшчы Роберт Тэлюс пасля пасяджэння антыкрызіснага штаба, на якім была ўзнята праблема наплыву ўкраінскага збожжа, заявіў, што збожжа, якое паступае з Украіны, павінна размяркоўвацца па ўсіх краінах Еўрапейскага саюза.Ён таксама паведаміў, што звярнуўся па падтрымку ў гэтым пытанні да калег з Чэхіі, Румыніі, Балгарыі і Славакіі.Адзначыўшы, што Кіеву "трэба дапамагаць", Тэлюс выказаў меркаванне Варшавы, што краіны ЕС "павінны спраўляцца ўсе разам" – раўнамерна размяркоўваць украінскае збожжа паміж сабой, каб "цяжар неслі не толькі асобныя дзяржавы".Ліст Урсуле фон дэр ЛяйенУ канцы сакавіка прэм’ер-міністры Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і Славакіі звярнулі ўвагу кіраўніка Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляйен на крызіс, выкліканы наплывам украінскага збожжа.Яны напісалі ёй пісьмо, у якім заявілі, што "праблемы звязаны са значным павелічэннем паставак украінскай прадукцыі на рынкі краін-членаў ЕС, якія асабліва мяжуюць з Украінай або знаходзяцца побач з ёй". У пасланні таксама ўказвалася на беспрэцэдэнтны рост імпарту збожжавых, алейных культур, яек, птушкі, цукру, яблычнага соку, ягад, яблыкаў, мукі, мёду і макаронных вырабаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
еўрасаюз
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1d/1068521030_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_07b594a582763086030a3cf200ee080a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўрасаюз, эканоміка, украіна, збожжа, у свеце, экспарт, навіны
еўрасаюз, эканоміка, украіна, збожжа, у свеце, экспарт, навіны
Свабоднае абарачэнне збожжа з Украіны абмежавана ў пяці еўрапейскіх краінах
Меры, прынятыя ЕК, накіраваны на ўстараненне лагістычных цяжкасцей у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Еўрапейская камісія ўвяла абмежаванне на свабоднае абарачэнне ўкраінскага збожжа ў пяці еўрапейскіх краінах. Гэтая мера будзе дзейнічаць да 5 ліпеня бягучага года, паведамляецца на сайце ЕК.
Гэта рашэнне прынята камісіяй у адказ на абавязацельствы пяці дзяржаў зняць аднабаковыя меры адносна збожжа і некаторых іншых прадуктаў з Украіны.
"На працягу гэтага перыяду пшаніца, кукуруза, рапс і сланечнікавае насенне ўкраінскага паходжання могуць па-ранейшаму перадавацца для свабоднага абарачэння ва ўсіх дзяржавах-членах ЕС, акрамя пяці дзяржаў-членаў: Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі і Славакіі", - гаворыцца ў заяве ЕК.
У ёй удакладняецца, што гэтыя прадукты могуць пакуль што толькі перавозіцца транзітам праз гэтыя краіны са "звычайнай працэдурай мытнага транзіту".
Паралельна, указалі ў ЕК, Балгарыя, Венгрыя, Польшча і Славакія абавязаліся адмяніць уведзеныя імі аднабаковыя меры ў дачыненні да пшаніцы, кукурузы, рапсу, насення сланечніку і любых іншых прадуктаў, якія паступаюць з Украіны.
11 красавіка міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Польшчы Роберт Тэлюс пасля пасяджэння антыкрызіснага штаба, на якім была ўзнята праблема наплыву ўкраінскага збожжа, заявіў, што збожжа, якое паступае з Украіны, павінна размяркоўвацца па ўсіх краінах Еўрапейскага саюза.
Ён таксама паведаміў, што звярнуўся па падтрымку ў гэтым пытанні да калег з Чэхіі, Румыніі, Балгарыі і Славакіі.
Адзначыўшы, што Кіеву "трэба дапамагаць", Тэлюс выказаў меркаванне Варшавы, што краіны ЕС "павінны спраўляцца ўсе разам" – раўнамерна размяркоўваць украінскае збожжа паміж сабой, каб "цяжар неслі не толькі асобныя дзяржавы".
Ліст Урсуле фон дэр Ляйен
У канцы сакавіка прэм’ер-міністры Польшчы, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і Славакіі звярнулі ўвагу кіраўніка Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляйен на крызіс, выкліканы наплывам украінскага збожжа.
Яны напісалі ёй пісьмо, у якім заявілі, што "праблемы звязаны са значным павелічэннем паставак украінскай прадукцыі на рынкі краін-членаў ЕС, якія асабліва мяжуюць з Украінай або знаходзяцца побач з ёй". У пасланні таксама ўказвалася на беспрэцэдэнтны рост імпарту збожжавых, алейных культур, яек, птушкі, цукру, яблычнага соку, ягад, яблыкаў, мукі, мёду і макаронных вырабаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"