Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Памятаем кожнага, хто загінуў: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтрам урачыстых мерапрыемстваў сёлета стала Плошча Перамогі, дзе ўсклаў вянкі да манумента і выступіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Цэнтрам урачыстых мерапрыемстваў сёлета стала Плошча Перамогі, дзе ўсклаў вянкі да манумента і выступіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2023
Падпісацца
Дзень Перамогі ў Беларусі – дзяржаўнае свята, у гэты дзень як у рэспубліцы, так і ў многіх краінах праходзіць шэраг святочных мерапрыемстваў.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Дзень Перамогі стаў сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах, аб гэтым гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды 9 мая.
Тэкст апублікавала ў аўторак прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў скрозь час выступае вялікай сілай, якая аб'ядноўвае, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, якія не ведалі жахаў вайны і нягод пасляваеннага аднаўлення", - гаворыцца ў віншаванні.

Паводле слоў Лукашэнкі, праўда перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, а таксама забяспечваюць абарону і працвітанне роднай краіны. Сучаснікі робяць усё для таго, каб ніхто і ніколі не змог зламаць і знішчыць Беларусь.
У гэтыя дні наша краіна аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, знішчыў фашысцкае зло, даў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна будзе апошняй.
У Беларусі памятаюць кожнага, хто загінуў на вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячныя тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бяссмертным подзвігу.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў ветэранам Вялікай айчыннай вайны моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а кожнай беларускай сям’і – шчасця, міру і дабра.

Святочныя мерапрыемствы ў Мінску

У Дзень Перамогі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы і канцэрты.
У Мінску святочны марафон, канцэртная праграма "На ўсіх адна Вялікая Перамога" каля Палаца спорту ён працягнецца з 12:00 да 23:00.
У 19:00 у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" пройдзе ўскладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў цэнтры Мінска. Далучыцца да акцыі можа любы ахвочы.
У 21:30 на Кастрычніцкай плошчы пачнецца святочны гала-канцэрт "Песні міру на вайне".
Тэматычныя канцэрты, народныя гулянні, кірмашы, грамадзянска-патрыятычныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы, тэматычныя кінапраграмы і выставы ваеннай тэхнікі, "палявая кухня" з салдацкай кашай, інтэрактыўныя зоны, конкурсы патрыятычнай песні таксама запланаваны ва ўсіх раёнах беларускай сталіцы. Усяго налічваецца больш за 240 пунктаў.

Мерапрыемствы ў абласных цэнтрах

Раніцай у Віцебску пройдуць святочнае шэсце, мітынг, ускладанне кветак і вянкоў да манумента ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Днём у розных раёнах горада запланаваны канцэрты.
У Гродне акрамя "шэсця пакаленняў", урачыстага мітынгу, канцэртных праграм і цырымоній ускладання кветак пройдзе парад стылізаваных аўтамабіляў і выстава.
У Гомелі адбудзецца шэсце ветэранаў і моладзі ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае", цырымонія ўскладання кветак і мітынг, а таксама ўрачыстае праходжанне воінскіх падраздзяленняў, выстава ваеннай тэхнікі і канцэрты.
У Магілёве ўлады арганізуюць урачысты марш воінскіх часцей абласнога гарнізона, шэсце-парад ветэранаў, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі і грамадскасці "Беларусь памятае", мітынг з ускладаннем кветак, а таксама святочныя канцэрты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мінпрацы назвала колькасць ветэранаў ВАВ у Беларусі
Урон ад нямецкай акупацыі БССР: хто і як ацаніў
Праз 80 гадоў: праўда вайны вачамі савецкіх ваенных фотакораў
Стужка навiн
0