https://bel.sputnik.by/20230509/putsn-suprats-ras-razvyazana-vayna-1075308957.html
Пуцін: супраць Расіі развязана вайна
Пуцін: супраць Расіі развязана вайна
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага прэзідэнта, Захад правакуе канфлікты і перавароты, знішчае традыцыйныя каштоўнасці. 09.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-09T10:41+0300
2023-05-09T10:41+0300
2023-05-09T11:15+0300
дзень перамогі
дзень перамогі - 2023
уладзімір пуцін
спецаперацыя
расія
захад
бяспека
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1c/1074938617_0:0:2918:1642_1920x0_80_0_0_68799c026a80c2413d6e1ec23b5dfb4c.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Супраць Расіі зноў развязана вайна, але краіна дала адпор міжнароднаму тэрарызму, яна таксама абароніць і жыхароў Данбаса, і гарантуе сваю бяспеку, пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на парадзе Перамогі.Паводле яго слоў, Расія хоча бачыць будучыню мірнай, свабоднай і стабільнай, а "любая ідэалогія перавагі па сваёй прыродзе агідная, злачынная і смяротная".Расійскі прэзідэнт адзначыў, што некаторыя краіны хочуць задушыць любыя суверэнныя цэнтры развіцця.Заходнія краіны правакуюць канфлікты і перавароты, знішчаюць традыцыйныя каштоўнасці, каб і надалей дыктаваць свае правілы, па сутнасці – сістэму грабяжу і насілля."Відаць, яны забыліся да чаго прывялі вар’яцкія дамаганні нацыстаў на сусветнае панаванне, забыліся, хто разграміў гэтае жахлівае татальнае зло, хто стаў сцяной за родную зямлю і не пашкадаваў сваіх жыццяў дзеля вызвалення народаў Еўропы", - падкрэсліў расійскі прэзідэнт.Ён нагадаў аб тым, што на Захадзе знішчаюцца мемарыялы і помнікі савецкім воінам і палкаводцам, ствараецца культ нацызму. Такі здзек – гэта таксама злачынства і рэваншызм тых, хто рыхтаваў новы паход на Расію.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз цывілізацыя знаходзіцца на пераломным рубяжы.Разменная манетаПа словах Пуціна, Кіеў стаў заложнікам дзяржаўнага перавароту і разменнай манетай у руках Захаду. Прычынай катастрофы, якую перажывае ўкраінскі народ, сталі надмерныя амбіцыі, фанабэрыстасць і ўседазволенасць кіеўскага рэжыму.Вопыт салідарнасціРасійскі прэзідэнт адзначыў, што вопыт салідарнасці і партнёрства ў гады агульнай пагрозы – гэта спадчына і трывалая апора ў той час, калі набірае моц рух да больш справядлівага, шматпалярнага свету.Пуцін таксама адзначыў, што ўся краіна гатова падтрымаць удзельнікаў ваеннай спецаперацыі і ганарыцца сваімі героямі.Ён таксама падкрэсліў, што прыезд лідараў краін СНД на парад Перамогі ў Маскву паказвае іх удзячнае стаўленне да подзвігу нашых продкаў, якія разам змагаліся і перамаглі. Уклад у гэтую перамогу ўнеслі ўсе народы СССР."Мы заўсёды будзем памятаць аб гэтым", - сказаў расійскі лідар.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/1c/1074938617_88:0:2819:2048_1920x0_80_0_0_ba83439c2a2a8de5c628a403386d0e0b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі - 2023, уладзімір пуцін, спецаперацыя, расія, захад, бяспека, палітыка, грамадства, навіны , парад перамогі ў маскве
дзень перамогі - 2023, уладзімір пуцін, спецаперацыя, расія, захад, бяспека, палітыка, грамадства, навіны , парад перамогі ў маскве
Пуцін: супраць Расіі развязана вайна
10:41 09.05.2023 (абноўлена: 11:15 09.05.2023) Па словах расійскага прэзідэнта, Захад правакуе канфлікты і перавароты, знішчае традыцыйныя каштоўнасці.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Супраць Расіі зноў развязана вайна, але краіна дала адпор міжнароднаму тэрарызму, яна таксама абароніць і жыхароў Данбаса, і гарантуе сваю бяспеку, пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, выступаючы на парадзе Перамогі.
Паводле яго слоў, Расія хоча бачыць будучыню мірнай, свабоднай і стабільнай, а "любая ідэалогія перавагі па сваёй прыродзе агідная, злачынная і смяротная".
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што некаторыя краіны хочуць задушыць любыя суверэнныя цэнтры развіцця.
"Іх мэта, і тут няма нічога новага, дабіцца распаду і знішчэння нашай краіны, перакрэсліць вынікі Другой Сусветнай вайны, канчаткова зламаць сістэму глабальнай бяспекі і міжнароднага права, задушыць любыя суверэнныя цэнтры развіцця", - сказаў Пуцін.
Заходнія краіны правакуюць канфлікты і перавароты, знішчаюць традыцыйныя каштоўнасці, каб і надалей дыктаваць свае правілы, па сутнасці – сістэму грабяжу і насілля.
"Відаць, яны забыліся да чаго прывялі вар’яцкія дамаганні нацыстаў на сусветнае панаванне, забыліся, хто разграміў гэтае жахлівае татальнае зло, хто стаў сцяной за родную зямлю і не пашкадаваў сваіх жыццяў дзеля вызвалення народаў Еўропы", - падкрэсліў расійскі прэзідэнт.
Ён нагадаў аб тым, што на Захадзе знішчаюцца мемарыялы і помнікі савецкім воінам і палкаводцам, ствараецца культ нацызму. Такі здзек – гэта таксама злачынства і рэваншызм тых, хто рыхтаваў новы паход на Расію.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што зараз цывілізацыя знаходзіцца на пераломным рубяжы.
Па словах Пуціна, Кіеў стаў заложнікам дзяржаўнага перавароту і разменнай манетай у руках Захаду. Прычынай катастрофы, якую перажывае ўкраінскі народ, сталі надмерныя амбіцыі, фанабэрыстасць і ўседазволенасць кіеўскага рэжыму.
"Ён стаў заложнікам дзяржаўнага перавароту і злачыннага рэжыму яго заходніх гаспадароў, які склаўся на яго базе, разменнай манетай у рэалізацыі іх жорсткіх карыслівых планаў", - сказаў расійскі прэзідэнт.
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што вопыт салідарнасці і партнёрства ў гады агульнай пагрозы – гэта спадчына і трывалая апора ў той час, калі набірае моц рух да больш справядлівага, шматпалярнага свету.
Пуцін таксама адзначыў, што ўся краіна гатова падтрымаць удзельнікаў ваеннай спецаперацыі і ганарыцца сваімі героямі.
Ён таксама падкрэсліў, што прыезд лідараў краін СНД на парад Перамогі ў Маскву паказвае іх удзячнае стаўленне да подзвігу нашых продкаў, якія разам змагаліся і перамаглі. Уклад у гэтую перамогу ўнеслі ўсе народы СССР.
"Мы заўсёды будзем памятаць аб гэтым", - сказаў расійскі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"