https://bel.sputnik.by/20230509/rasyskya-vaennyya-nanesl-dary-pa-rezervakh--skladakh-boeprypasa-usu-1075323763.html
Расійскія ваенныя нанеслі ўдары па рэзервах і складах боепрыпасаў УСУ
Расійскія ваенныя нанеслі ўдары па рэзервах і складах боепрыпасаў УСУ
Sputnik Беларусь
За мінулыя суткі на данецкім напрамку былі знішчаны больш за 465 украінскіх вайскоўцаў і наёмнікаў. 09.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-09T15:19+0300
2023-05-09T15:19+0300
2023-05-09T15:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
бяспека
міністэрства абароны рф
ігар канашэнкаў
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0e/1073190934_0:292:2617:1764_1920x0_80_0_0_4a0ce9d9c49f46c57845a60399e36e72.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. У ноч на аўторак быў нанесены ўдар па пунктах часовай дыслакацыі рэзерваў узброеных сіл Украіны, а таксама па складах боепрыпасаў, пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расіі."Усе прызначаныя мэты і аб’екты былі паспяхова знішчаны", - заявілі ў Мінабароны.У ведамстве адзначылі, што ў выніку начных удараў высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці было спынена вылучэнне рэзерваў арміі Украіны і дастаўка боепрыпасаў у раёны баявых дзеянняў."Сёння ноччу УС РФ нанесены засяроджаны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і паветранага базіравання па пунктах часовай дыслакацыі рэзерваў праціўніка, а таксама складам боепрыпасаў", - адзначыў Канашэнкаў.Паводле яго слоў, усе мэты засяроджанага ўдару дасягнуты. "Усе прызначаныя аб’екты знішчаны. (…) спынена вылучэнне рэзерваў, а таксама дастаўка боепрыпасаў у раёны вядзення баявых дзеянняў", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства генерал-лейтэнант Ігар Канашэнкаў.Ён расказаў, што за мінулыя суткі на данецкім напрамку знішчана больш за 400 украінскіх вайскоўцаў.Паводле слоў Канашэнкава, на гэтым напрамку таксама былі знішчаны 2 танкі, шэсць баявых браніраваных машын, шэсць аўтамабіляў, баявая машына РСЗА "Град", дзве гаўбіцы Д-20, а таксама дзве гаўбіцы Д-30.СПА Расіі збілі Су-25 узброеных сіл Украіны, таксама за суткі перахоплены тры снарады РСЗА "Ураган" і HIMARS, адна тактычная ракета "Кропка-У".Акрамя гэтага, знішчаны 10 украінскіх беспілотнікаў каля шэрага населеных пунктаў ЛНР, ДНР, у Запарожскай і Херсонскай вобласці.Як раней паведамляла Мінабароны, усяго з пачатку СВА было знішчана больш за 400 украінскіх ваенных самалётаў, 230 верталётаў, больш за 4 тысячы БПЛА, больш за 420 ЗРК, больш за 9 тысяч танкаў і браніраваных машын.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0e/1073190934_265:0:2617:1764_1920x0_80_0_0_0bcfff233677959a12f61d88d0c1fb78.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, ігар канашэнкаў, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф, ігар канашэнкаў, навіны
Расійскія ваенныя нанеслі ўдары па рэзервах і складах боепрыпасаў УСУ
За мінулыя суткі на данецкім напрамку былі знішчаны больш за 465 украінскіх вайскоўцаў і наёмнікаў.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. У ноч на аўторак быў нанесены ўдар па пунктах часовай дыслакацыі рэзерваў узброеных сіл Украіны, а таксама па складах боепрыпасаў, пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расіі.
"Усе прызначаныя мэты і аб’екты былі паспяхова знішчаны", - заявілі ў Мінабароны.
У ведамстве адзначылі, што ў выніку начных удараў высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці было спынена вылучэнне рэзерваў арміі Украіны і дастаўка боепрыпасаў у раёны баявых дзеянняў.
"Сёння ноччу УС РФ нанесены засяроджаны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога і паветранага базіравання па пунктах часовай дыслакацыі рэзерваў праціўніка, а таксама складам боепрыпасаў", - адзначыў Канашэнкаў.
Паводле яго слоў, усе мэты засяроджанага ўдару дасягнуты. "Усе прызначаныя аб’екты знішчаны. (…) спынена вылучэнне рэзерваў, а таксама дастаўка боепрыпасаў у раёны вядзення баявых дзеянняў", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства генерал-лейтэнант Ігар Канашэнкаў.
Ён расказаў, што за мінулыя суткі на данецкім напрамку знішчана больш за 400 украінскіх вайскоўцаў.
"За суткі на гэтым напрамку знішчаны больш як 465 украінскіх ваеннаслужачых і наёмнікаў", - удакладніў ён.
Паводле слоў Канашэнкава, на гэтым напрамку таксама былі знішчаны 2 танкі, шэсць баявых браніраваных машын, шэсць аўтамабіляў, баявая машына РСЗА "Град", дзве гаўбіцы Д-20, а таксама дзве гаўбіцы Д-30.
СПА Расіі збілі Су-25 узброеных сіл Украіны, таксама за суткі перахоплены тры снарады РСЗА "Ураган" і HIMARS, адна тактычная ракета "Кропка-У".
Акрамя гэтага, знішчаны 10 украінскіх беспілотнікаў каля шэрага населеных пунктаў ЛНР, ДНР, у Запарожскай і Херсонскай вобласці.
Як раней паведамляла Мінабароны, усяго з пачатку СВА было знішчана больш за 400 украінскіх ваенных самалётаў, 230 верталётаў, больш за 4 тысячы БПЛА, больш за 420 ЗРК, больш за 9 тысяч танкаў і браніраваных машын.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"