https://bel.sputnik.by/20230509/z-kvetkam-pesnyam--shestsyam-u-belarus-adznachayuts-dzen-peramog--vdea-1075342042.html
З кветкамі, песнямі і шэсцямі: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі – відэа
З кветкамі, песнямі і шэсцямі: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі – відэа
Sputnik Беларусь
Святочныя шэсці, кветкі каля мемарыялаў, ваенныя песні, партрэты родных, якія ваявалі, і слёзы на вачах ветэранаў – глядзіце на відэа Sputnik, як у Мінску і... 09.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-09T18:54+0300
2023-05-09T18:54+0300
2023-05-09T19:17+0300
дзень перамогі
дзень перамогі - 2023
відэа
грамадства
свята
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075339551_0:82:1281:802_1920x0_80_0_0_73c23ba27d3f72135e6b8f6340d80ec4.jpg
Маштабнае святкаванне Дня Перамогі пачалося з самай раніцы 9 мая ва ўсіх рэгіёнах краіны. Беларусы пакідаюць кветкі каля манументаў савецкім воінам, успамінаюць родных, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне, і выказваюць сваю ўдзячнасць за мір ветэранам.БрэстУ Брэсце ваенны парад стартаваў у 9:30 раніцы з цэнтральнай плошчы горада, Урачыстую калону ўзначалілі машыны з ветэранамі, за імі – аркестр, мажарэткі, ваенныя, афіцыйныя асобы, дэлегацыі прадпрыемстваў, маладзёжныя арганізацыі.Калона фінішавала ў Брэсцкай крэпасці, дзе адбыўся ўрачысты мітынг і ўскладанне кветак да вечнага агню. Тут адбыўся і святочны канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.Затым святкаванне працягнулася як у самой цытадэлі, так і ва ўсіх раёнах Брэста, дзе былі арганізаваны святочныя пляцоўкі.ГроднаЧараду святочных мерапрыемстваў у Гродне адкрыў стылізаваны аўтамабільны парад, які праходзіў па вуліцы Дзяржынскага побач з плошчай Леніна і паркам Жылібера. Кожная машына была міні-інсталяцыяй, якая паказвае сцэнкі з ваеннага жыцця і пасляваенных гадоў.Пасля гэтага каля Вечнага агню ў парку Жылібера побач з помнікам загінулым воінам і партызанам прайшла цырымонія ўскладання кветак. Першымі гэта зрабілі гродзенскія ветэраны – удзельнікі вайны. Многім з іх ужо больш за сто гадоў. На свята іх прывезлі на рэтра-машынах часоў ВАВ.Самай душэўнай часткай урачыстых мерапрыемстваў стала шэсце пакаленняў. Тысячы людзей з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі, прайшліся па вуліцах Ажэшкі і Савецкай. Шэсце аб’яднала ў сабе беларускую акцыю "Беларусь памятае" і расійскую "Бессмертный полк". Шэсце завяршылася на плошчы Савецкай, тут яго ўдзельнікі далучыліся да ўрачыстага мітынгу, прымеркаванага да Дня Перамогі.Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу ў горадзе пачалася вялікая святочная праграма з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, выставай ваеннай тэхнікі, ваенна-палявой кухняй і салдацкай кашай. Увечары на Савецкай плошчы канцэрт Алега Газманава, святочны салют і канцэрт групы "Корни".ВіцебскУ Віцебску святочныя мерапрыемствы пачаліся ў 9 раніцы з шэсця, якое традыцыйна выйшла ад філармоніі і, прайшоўшы праз увесь цэнтр горада, скончылася мітынгам на плошчы Перамогі."Дзень Перамогі – гэта сапраўды народнае свята, урачыстае і журботнае, якое дарагое кожнай сям'і", - адзначыў падчас мітынгу кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін."Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў, жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў і не стомімся нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва. Пераацаніць гэты подзвіг немагчыма, і цяпер як ніколі важна, каб не памеркла памяць аб ім", - заявіў на мітынгу начальнік Віцебскага гарнізона, вайсковы камісар Віцебскай вобласці, палкоўнік Руслан Шкодзін.Святкаванне ў Віцебску працягнулася масавымі гуляннямі, на плошчы Перамогі каля манумента "Тры штыкі" зайграў духавы аркестр, а праз дарогу для гараджан паставілі сцэну, дзе арганізавалі святочны канцэрт і выставу ваеннай тэхнікі.ГомельДля ветэранаў у Гомелі разгарнулі адразу некалькі лакацый ва ўсіх раёнах. Самыя маштабныя мерапрыемствы традыцыйна праходзяць у цэнтры. У скверы імя Грамыкі раскінуліся гандлёвыя рады рамеснікаў. Самы хадавы тавар – пілоткі, георгіеўскія стужачкі і значкі з ваеннай сімволікай ад 2 і да 8 рублёў. Ахвотна бяруць і беларускія сувеніры, у асноўным ручной работы.Тут жа на летняй эстрадзе праходзіць акцыя "Вальс Перамогі", адкрылі якую ўдзельнікі танцавальнага калектыву "Натхненне". "У гэты дзень без ваенных песень нікуды. Яны ў душы ў кожнага: ад ветэрана да моладзі. Сёння будзем танцаваць ажно тры гадзіны, далучайцеся", - запрашаюць закружыцца ў вальсе танцоры.Шматлюдна на цэнтральнай плошчы Гомеля. Каля драмтэатра – канцэртная праграма, ля ўвахода ў парк – гандлёвыя рады, дзе можна перакусіць і ўспомніць гісторыі відавочцаў тых страшных падзей.Атмасферна і ў самім парку. Тут побач з фантанам каля палаца Румянцавых і Паскевічаў удзельнікі гарадскога конкурсу на лепшае выкананне танцуюць "Майскі вальс". У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі каля 30 калектываў, нумары лепшых убачылі гамяльчане ў Дзень Перамогі.МагілёўСвяточным канцэртам і народнымі гуляннямі адзначылі Дзень Перамогі ў Магілёве. Маштабная праграма была арганізавана ў Пячэрскім лесапарку, на цэнтральнай эстрадзе тут адбыўся канцэрт з удзелам гарадскіх творчых калектываў, акрамя таго, на Салдацкай паляне ў парку былі арганізаваны лазерны лабірынт, тэматычная пляцоўка гарваенкамата і спартыўна-гульнявая пляцоўка. Таксама працавалі сувенірныя рады, а ўсе ахвочыя маглі пачаставацца салдацкай кашай.МінскУ Мінску з раніцы сотні чалавек сабраліся каля Манумента Перамогі – гараджане і госці горада ўскладалі кветкі да Вечнага агню і помнікаў гарадам-героям. У цэнтры горада мінчане з сем’ямі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі.Святкаванне праходзіць па ўсім горадзе. Напрыклад, на вялікай пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны" арганізавана некалькі зон: аб’екты грамадскага харчавання, дзіцячая зона, канцэртная пляцоўка, гандлёвыя рады з сувенірамі, невялікая экспазіцыя рознай спецыяльнай тэхнікі і шмат тэматычных фотазон.Самыя масавыя гулянні разгарнуліся ў цэнтры – тысячы людзей прыйшлі на пляцоўку каля Палаца спорту, дзе гучыць музыка, арганізаваны конкурсы і паказальныя выступленні, а таксама арганізаваны гандлёвыя рады.Завершыцца маштабнае святкаванне Дня Перамогі святочным салютам за гадзіну да поўначы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075339551_50:0:1229:884_1920x0_80_0_0_9005259344159039c52421babe0f6695.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі - 2023, відэа, грамадства, свята, у беларусі, беларусь, видео
дзень перамогі - 2023, відэа, грамадства, свята, у беларусі, беларусь, видео
З кветкамі, песнямі і шэсцямі: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі – відэа
18:54 09.05.2023 (абноўлена: 19:17 09.05.2023) Святочныя шэсці, кветкі каля мемарыялаў, ваенныя песні, партрэты родных, якія ваявалі, і слёзы на вачах ветэранаў – глядзіце на відэа Sputnik, як у Мінску і рэгіёнах святкуюць Дзень Перамогі.
Маштабнае святкаванне Дня Перамогі пачалося з самай раніцы 9 мая ва ўсіх рэгіёнах краіны. Беларусы пакідаюць кветкі каля манументаў савецкім воінам, успамінаюць родных, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне, і выказваюць сваю ўдзячнасць за мір ветэранам.
У Брэсце ваенны парад стартаваў у 9:30 раніцы з цэнтральнай плошчы горада, Урачыстую калону ўзначалілі машыны з ветэранамі, за імі – аркестр, мажарэткі, ваенныя, афіцыйныя асобы, дэлегацыі прадпрыемстваў, маладзёжныя арганізацыі.
Калона фінішавала ў Брэсцкай крэпасці, дзе адбыўся ўрачысты мітынг і ўскладанне кветак да вечнага агню. Тут адбыўся і святочны канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Затым святкаванне працягнулася як у самой цытадэлі, так і ва ўсіх раёнах Брэста, дзе былі арганізаваны святочныя пляцоўкі.
Чараду святочных мерапрыемстваў у Гродне адкрыў стылізаваны аўтамабільны парад, які праходзіў па вуліцы Дзяржынскага побач з плошчай Леніна і паркам Жылібера. Кожная машына была міні-інсталяцыяй, якая паказвае сцэнкі з ваеннага жыцця і пасляваенных гадоў.
Пасля гэтага каля Вечнага агню ў парку Жылібера побач з помнікам загінулым воінам і партызанам прайшла цырымонія ўскладання кветак. Першымі гэта зрабілі гродзенскія ветэраны – удзельнікі вайны. Многім з іх ужо больш за сто гадоў. На свята іх прывезлі на рэтра-машынах часоў ВАВ.
Самай душэўнай часткай урачыстых мерапрыемстваў стала шэсце пакаленняў. Тысячы людзей з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі, прайшліся па вуліцах Ажэшкі і Савецкай. Шэсце аб’яднала ў сабе беларускую акцыю "Беларусь памятае" і расійскую "Бессмертный полк". Шэсце завяршылася на плошчы Савецкай, тут яго ўдзельнікі далучыліся да ўрачыстага мітынгу, прымеркаванага да Дня Перамогі.
Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу ў горадзе пачалася вялікая святочная праграма з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, выставай ваеннай тэхнікі, ваенна-палявой кухняй і салдацкай кашай. Увечары на Савецкай плошчы канцэрт Алега Газманава, святочны салют і канцэрт групы "Корни".
У Віцебску святочныя мерапрыемствы пачаліся ў 9 раніцы з шэсця, якое традыцыйна выйшла ад філармоніі і, прайшоўшы праз увесь цэнтр горада, скончылася мітынгам на плошчы Перамогі.
"Дзень Перамогі – гэта сапраўды народнае свята, урачыстае і журботнае, якое дарагое кожнай сям'і", - адзначыў падчас мітынгу кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
"Мы памятаем усіх бязвінных ахвяр цынічных эксперыментаў, жахлівай жорсткасці гітлераўскіх катаў і не стомімся нагадваць народам Еўропы аб тым, хто паставіў кропку ў самай кровапралітнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва. Пераацаніць гэты подзвіг немагчыма, і цяпер як ніколі важна, каб не памеркла памяць аб ім", - заявіў на мітынгу начальнік Віцебскага гарнізона, вайсковы камісар Віцебскай вобласці, палкоўнік Руслан Шкодзін.
Святкаванне ў Віцебску працягнулася масавымі гуляннямі, на плошчы Перамогі каля манумента "Тры штыкі" зайграў духавы аркестр, а праз дарогу для гараджан паставілі сцэну, дзе арганізавалі святочны канцэрт і выставу ваеннай тэхнікі.
Для ветэранаў у Гомелі разгарнулі адразу некалькі лакацый ва ўсіх раёнах. Самыя маштабныя мерапрыемствы традыцыйна праходзяць у цэнтры. У скверы імя Грамыкі раскінуліся гандлёвыя рады рамеснікаў. Самы хадавы тавар – пілоткі, георгіеўскія стужачкі і значкі з ваеннай сімволікай ад 2 і да 8 рублёў. Ахвотна бяруць і беларускія сувеніры, у асноўным ручной работы.
Тут жа на летняй эстрадзе праходзіць акцыя "Вальс Перамогі", адкрылі якую ўдзельнікі танцавальнага калектыву "Натхненне". "У гэты дзень без ваенных песень нікуды. Яны ў душы ў кожнага: ад ветэрана да моладзі. Сёння будзем танцаваць ажно тры гадзіны, далучайцеся", - запрашаюць закружыцца ў вальсе танцоры.
Шматлюдна на цэнтральнай плошчы Гомеля. Каля драмтэатра – канцэртная праграма, ля ўвахода ў парк – гандлёвыя рады, дзе можна перакусіць і ўспомніць гісторыі відавочцаў тых страшных падзей.
Атмасферна і ў самім парку. Тут побач з фантанам каля палаца Румянцавых і Паскевічаў удзельнікі гарадскога конкурсу на лепшае выкананне танцуюць "Майскі вальс". У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі каля 30 калектываў, нумары лепшых убачылі гамяльчане ў Дзень Перамогі.
Святочным канцэртам і народнымі гуляннямі адзначылі Дзень Перамогі ў Магілёве. Маштабная праграма была арганізавана ў Пячэрскім лесапарку, на цэнтральнай эстрадзе тут адбыўся канцэрт з удзелам гарадскіх творчых калектываў, акрамя таго, на Салдацкай паляне ў парку былі арганізаваны лазерны лабірынт, тэматычная пляцоўка гарваенкамата і спартыўна-гульнявая пляцоўка. Таксама працавалі сувенірныя рады, а ўсе ахвочыя маглі пачаставацца салдацкай кашай.
У Мінску з раніцы сотні чалавек сабраліся каля Манумента Перамогі – гараджане і госці горада ўскладалі кветкі да Вечнага агню і помнікаў гарадам-героям. У цэнтры горада мінчане з сем’ямі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі.
Святкаванне праходзіць па ўсім горадзе. Напрыклад, на вялікай пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны" арганізавана некалькі зон: аб’екты грамадскага харчавання, дзіцячая зона, канцэртная пляцоўка, гандлёвыя рады з сувенірамі, невялікая экспазіцыя рознай спецыяльнай тэхнікі і шмат тэматычных фотазон.
Самыя масавыя гулянні разгарнуліся ў цэнтры – тысячы людзей прыйшлі на пляцоўку каля Палаца спорту, дзе гучыць музыка, арганізаваны конкурсы і паказальныя выступленні, а таксама арганізаваны гандлёвыя рады.
Завершыцца маштабнае святкаванне Дня Перамогі святочным салютам за гадзіну да поўначы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" У Мінску адзначылі Дзень Перамогі песнямі, танцамі і салдацкай кашай – фота