https://bel.sputnik.by/20230510/slyady-zakazchyka-terakta-u-belarus-vyaduts-va-ukranu--tb-1075365495.html
Сляды заказчыкаў тэрактаў у Беларусі вядуць ва Украіну – ТБ
Сляды заказчыкаў тэрактаў у Беларусі вядуць ва Украіну – ТБ
Sputnik Беларусь
Пра тое, што рыхтаваліся дыверсіі на 9 мая, журналістам распавёў кіраўнік КДБ Іван Церцель. 10.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-10T11:50+0300
2023-05-10T11:50+0300
2023-05-10T14:17+0300
тэракт
украіна
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
кдб рб
грамадства
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_0:71:2049:1223_1920x0_80_0_0_b1c62295f5b0775cd505de27bd55d193.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прадухіліў некалькі тэрактаў, якія планаваліся на 9 мая, сляды заказчыка гэтых злачынстваў вядуць ва Украіну, паведаміў тэлеканал АНТ са спасылкай на інфармацыю Камітэта дзяржбяспекі краіны.Паводле яе слоў, выбуховыя прыстасаванні былі замаскіраваны пад бытавыя прыборы, якія прыбылі ў краіну з-за мяжы.Анансуючы фільм-расследаванне, якое канал пакажа сёння ўвечары, дыктар адзначыла: паводле звестак КДБ, розныя людзі атрымалі пасылкі з заданнем – забраць і не задаваць лішніх пытанняў"."А ў патрэбны час пасылкі павінны былі актываваць, каб справакаваць ахвяры, ускалыхнуць сітуацыю ў краіне. Сляды заказчыка тэрактаў вядуць ва Украіну", - распавялі ў эфіры ТБ.Пра тое, што рыхтаваліся дыверсіі на 9 мая, журналістам распавёў кіраўнік КДБ Іван Церцель. Гаворачы аб раскрытых злачынствах, звязаных з падрыхтоўкай тэрактаў, кіраўнік КДБ адзначыў важнасць дапамогі грамадзян спецслужбам. "Простая пільнасць грамадзян важна для працы спецслужбаў", - падкрэсліў Церцель.Гаворачы пра фільм, які КДБ рыхтаваў разам з ТБ, Церцель адзначыў, што ў ім будзе паказана, што бывае, "калі нашу моладзь, нашых студэнтаў спрабуюць уцягнуць у здзяйсненне тэрактаў". "Часам людзі не ўсведамляюць, што паступаюць недзе на мяжы парушэння закона. А на самай справе яны ўступілі ўжо, скажам так, амаль у пекла", - адзначыў ён.Паводле яго слоў, для беларускіх грамадзян, асабліва для моладзі, якіх уцягваюць у дадзеную злачынную дзейнасць, "наступствы могуць быць вельмі цяжкія"."Разам з тым, Камітэт дзяржбяспекі заўсёды нацэлены па даручэнні кіраўніка дзяржавы на абарону грамадзян, іх інтарэсаў. І людзей, якія могуць патрапіць у вельмі непрыемныя сітуацыі, звязаныя з шантажом, уцягваннем у экстрэмісцкую, тэрарыстычную дзейнасць, я заклікаю, каб звярталіся ў кампетэнтныя органы, у КДБ, МУС. Мы дапаможам, ціхую працу, як мы кажам, зробім", - сказаў ён.Ён удакладніў, што размова ідзе аб тым, што "гэта былі спробы тэрактаў на нашай тэрыторыі, лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі".Адзначаючы складанае становішча ў свеце, кіраўнік КДБ сказаў: "Мы чакаем эскалацыі абстаноўкі вакол нашай краіны".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101348/96/1013489666_45:0:1676:1223_1920x0_80_0_0_38cf2d4678f57ee6faf64b5b0fa4df23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, украіна, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , кдб рб, грамадства, спецаперацыя
тэракт, украіна, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны , кдб рб, грамадства, спецаперацыя
Сляды заказчыкаў тэрактаў у Беларусі вядуць ва Украіну – ТБ
11:50 10.05.2023 (абноўлена: 14:17 10.05.2023) Пра тое, што рыхтаваліся дыверсіі на 9 мая, журналістам распавёў кіраўнік КДБ Іван Церцель.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прадухіліў некалькі тэрактаў, якія планаваліся на 9 мая, сляды заказчыка гэтых злачынстваў вядуць ва Украіну, паведаміў тэлеканал АНТ са спасылкай на інфармацыю Камітэта дзяржбяспекі краіны.
"Напярэдадні свята Вялікай Перамогі і непасрэдна ў сам дзень 9 мая ў Беларусі планавалі ажыццявіць адразу некалькі тэрактаў. КДБ спыніў гэтыя спробы, паведаміў кіраўнік ведамства Іван Церцель", - расказала ў эфіры ТБ тэлевядучая.
Паводле яе слоў, выбуховыя прыстасаванні былі замаскіраваны пад бытавыя прыборы, якія прыбылі ў краіну з-за мяжы.
Анансуючы фільм-расследаванне, якое канал пакажа сёння ўвечары, дыктар адзначыла: паводле звестак КДБ, розныя людзі атрымалі пасылкі з заданнем – забраць і не задаваць лішніх пытанняў".
"А ў патрэбны час пасылкі павінны былі актываваць, каб справакаваць ахвяры, ускалыхнуць сітуацыю ў краіне. Сляды заказчыка тэрактаў вядуць ва Украіну", - распавялі ў эфіры ТБ.
Пра тое, што рыхтаваліся дыверсіі на 9 мая, журналістам распавёў кіраўнік КДБ Іван Церцель. Гаворачы аб раскрытых злачынствах, звязаных з падрыхтоўкай тэрактаў, кіраўнік КДБ адзначыў важнасць дапамогі грамадзян спецслужбам. "Простая пільнасць грамадзян важна для працы спецслужбаў", - падкрэсліў Церцель.
Гаворачы пра фільм, які КДБ рыхтаваў разам з ТБ, Церцель адзначыў, што ў ім будзе паказана, што бывае, "калі нашу моладзь, нашых студэнтаў спрабуюць уцягнуць у здзяйсненне тэрактаў". "Часам людзі не ўсведамляюць, што паступаюць недзе на мяжы парушэння закона. А на самай справе яны ўступілі ўжо, скажам так, амаль у пекла", - адзначыў ён.
Паводле яго слоў, для беларускіх грамадзян, асабліва для моладзі, якіх уцягваюць у дадзеную злачынную дзейнасць, "наступствы могуць быць вельмі цяжкія".
"Разам з тым, Камітэт дзяржбяспекі заўсёды нацэлены па даручэнні кіраўніка дзяржавы на абарону грамадзян, іх інтарэсаў. І людзей, якія могуць патрапіць у вельмі непрыемныя сітуацыі, звязаныя з шантажом, уцягваннем у экстрэмісцкую, тэрарыстычную дзейнасць, я заклікаю, каб звярталіся ў кампетэнтныя органы, у КДБ, МУС. Мы дапаможам, ціхую працу, як мы кажам, зробім", - сказаў ён.
Ён удакладніў, што размова ідзе аб тым, што "гэта былі спробы тэрактаў на нашай тэрыторыі, лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі".
Адзначаючы складанае становішча ў свеце, кіраўнік КДБ сказаў: "Мы чакаем эскалацыі абстаноўкі вакол нашай краіны".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" ФСБ і КДБ накрылі сетку: Лукашэнка распавёў пра затрыманне тэрарыста