https://bel.sputnik.by/20230511/belaruska-rasysk-dzelavy-forum-proydze--ekatsyarynburgu--lpen-1075395524.html
Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені
Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі Мінпрама Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук і беларускіх бірж прадставяць рэспубліку на форуме, які будзе часткай "Иннопрома-2023". 11.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-11T11:15+0300
2023-05-11T11:15+0300
2023-05-11T11:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
выстава
прамысловасць
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0b/1075394252_0:59:3536:2048_1920x0_80_0_0_5b12b39070ec97e9860846ad93bc5f91.jpg
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Асноўнай тэмай беларуска-расійскага дзелавога форуму, які ўключаны ў праграму маштабнай выставы "Иннопром-2023" у Екацярынбургу, будзе імпартазамяшчэнне, паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.Паводле яго слоў, ад Беларусі на форуме выступяць прадстаўнікі Мінпрама, Нацыянальнай акадэміі навук і бірж. Акрамя замяшчэння імпарту яны абмяркуюць кааперацыю.Намеснік міністра лічыць, што "Иннопром" – гэта адна з галоўных выставачных пляцовак для прамысловасці ў СНД. А з улікам таго, што туды прыедуць прадстаўнікі прыкладна 50 краін, можна значна пашырыць дзелавыя кантакты.Беларусь разгорне маштабную экспазіцыю. У тым ліку там будзе тэхніка МТЗ, МАЗа, "Амкадора". Рэспубліка пакажа новы магістральны цягач класа "Еўра 6".Як адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў, на "Иннопроме-2023" прадставяць амаль усе сектары беларускай эканомікі.Раней паведамлялася, што Беларусь выбрана ў 2023 годзе стратэгічным партнёрам екацярынбургскага форуму-выставы."Иннопром" праходзіць у сталіцы Уральскай федэральнай акругі з 2010 года. Гэта адна з базавых дзелавых пляцовак прамысловага сектара Расіі. На яе прыязджаюць патэнцыяльныя пакупнікі як з расійскіх рэгіёнаў, так і іншых краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0b/1075394252_285:0:3016:2048_1920x0_80_0_0_bf6a90d1974964a331c38a57812cfc0b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, выстава, прамысловасць, эканоміка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, выстава, прамысловасць, эканоміка, навіны
Беларуска-расійскі дзелавы форум пройдзе ў Екацярынбургу ў ліпені
Прадстаўнікі Мінпрама Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук і беларускіх бірж прадставяць рэспубліку на форуме, які будзе часткай "Иннопрома-2023".
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Асноўнай тэмай беларуска-расійскага дзелавога форуму, які ўключаны ў праграму маштабнай выставы "Иннопром-2023" у Екацярынбургу, будзе імпартазамяшчэнне, паведаміў журналістам намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.
Паводле яго слоў, ад Беларусі на форуме выступяць прадстаўнікі Мінпрама, Нацыянальнай акадэміі навук і бірж. Акрамя замяшчэння імпарту яны абмяркуюць кааперацыю.
"…і, магчыма, абмеркаванне нейкіх новых трэндаў і напрамкаў у прынцыпе ў сферы прамысловасці", - дадаў Харытончык.
Намеснік міністра лічыць, што "Иннопром" – гэта адна з галоўных выставачных пляцовак для прамысловасці ў СНД. А з улікам таго, што туды прыедуць прадстаўнікі прыкладна 50 краін, можна значна пашырыць дзелавыя кантакты.
Беларусь разгорне маштабную экспазіцыю. У тым ліку там будзе тэхніка МТЗ, МАЗа, "Амкадора". Рэспубліка пакажа новы магістральны цягач класа "Еўра 6".
Як адзначыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў, на "Иннопроме-2023" прадставяць амаль усе сектары беларускай эканомікі.
"Як краіна-партнёр мы забудоўваем найбуйнейшую нашу экспазіцыю ў нашай сучаснай гісторыі. Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе складаць больш як 3 тысячы квадратных метраў", - адзначыў Мятлікаў.
Раней паведамлялася, што Беларусь выбрана ў 2023 годзе стратэгічным партнёрам екацярынбургскага форуму-выставы.
"Иннопром" праходзіць у сталіцы Уральскай федэральнай акругі з 2010 года. Гэта адна з базавых дзелавых пляцовак прамысловага сектара Расіі. На яе прыязджаюць патэнцыяльныя пакупнікі як з расійскіх рэгіёнаў, так і іншых краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларуская выстава на "Иннопроме" зойме 3 тыс кв метраў – Галоўчанка
Пархомчык: для Еўропы сумна, што яна
адмовілася ад беларускай прадукцыі