https://bel.sputnik.by/20230511/dyrektar-symbal-bay-pavel-belavus-prygavorany-da-13-gado-pazbalennya-vol-1075409422.html
Дырэктар "Сымбаль Бай" Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі
Дырэктар "Сымбаль Бай" Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі
Sputnik Беларусь
Крымінальная справа разглядалася за зачыненымі дзвярамі, але прыгавор суд абвясціў у адкрытым фармаце. 11.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-11T16:27+0300
2023-05-11T16:27+0300
2023-05-11T16:27+0300
грамадства
суд
бяспека
злачынства
пратэсты пасля выбараў у беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
экстрэмізм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0b/1075406273_0:148:1280:869_1920x0_80_0_0_eb20138f759da0d279efa1c8013f0e94.jpg
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Мінскі гарадскі суд 11 мая абвясціў абвінаваўчы прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да дырэктара ТАА "Сымбаль Бай", Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.Сацсеткі "Symbal.by" прызнаны беларускім судом экстрэмісцкімі.Самае вялікае пакаранне – 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) – Белавус атрымаў за здраду дзяржаве. За арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, Белавус атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, за публічныя заклікі да захопу ўлады – 4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем – 4 гады пазбаўлення волі. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Суд пастанавіў улічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай з 23 снежня 2021 года.Суд таксама пастанавіў прымяніць спецыяльную канфіскацыю да аўтамабіля Renault, які належаў Белавусу, тэлефон, мультыварку і ноўтбук суд пакінуў пад арыштам для пагашэння штрафу.Грошы на рахунках грамадзяніна і "Сымбаль Бай" пастаноўлена накіраваць на выкананне прыгавору.На абвяшчэнні рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 15 хвілін. У зале суда акрамя журналістаў прысутнічалі родныя і блізкія абвінавачанага.Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0b/1075406273_33:41:1258:960_1920x0_80_0_0_848fecf0830cfce15866ad1e6d66be49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, суд, бяспека, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , экстрэмізм
грамадства, суд, бяспека, злачынства, пратэсты пасля выбараў у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , экстрэмізм
Дырэктар "Сымбаль Бай" Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі
Крымінальная справа разглядалася за зачыненымі дзвярамі, але прыгавор суд абвясціў у адкрытым фармаце.
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Мінскі гарадскі суд 11 мая абвясціў абвінаваўчы прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да дырэктара ТАА "Сымбаль Бай", Павел Белавус прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Сацсеткі "Symbal.by" прызнаны беларускім судом экстрэмісцкімі.
Самае вялікае пакаранне – 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) – Белавус атрымаў за здраду дзяржаве. За арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, Белавус атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, за публічныя заклікі да захопу ўлады – 4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем – 4 гады пазбаўлення волі. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд пастанавіў улічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай з 23 снежня 2021 года.
Суд таксама пастанавіў прымяніць спецыяльную канфіскацыю да аўтамабіля Renault, які належаў Белавусу, тэлефон, мультыварку і ноўтбук суд пакінуў пад арыштам для пагашэння штрафу.
Грошы на рахунках грамадзяніна і "Сымбаль Бай" пастаноўлена накіраваць на выкананне прыгавору.
На абвяшчэнні рэзалютыўнай часткі прыгавору суду спатрэбілася каля 15 хвілін. У зале суда акрамя журналістаў прысутнічалі родныя і блізкія абвінавачанага.
Прыгавор неканчатковы і можа быць абскарджаны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"