https://bel.sputnik.by/20230512/belarus-ratyfkavala-zmeny--dagavor-eaes-pa-pdv-1075405616.html
Беларусь ратыфікавала змены ў дагавор ЕАЭС па ПДВ
Беларусь ратыфікавала змены ў дагавор ЕАЭС па ПДВ
Sputnik Беларусь
Пратакол аб зменах у Дагавор аб ЕАЭС быў падпісаны ў пачатку снежня 2022 года ў Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. 12.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-12T12:53+0300
2023-05-12T12:53+0300
2023-05-12T12:53+0300
еаэс
дагавор
пдв
у беларусі
беларусь
навіны
еўразійскі эканамічны савет
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_0:162:3065:1886_1920x0_80_0_0_ab136693ba20635571d8b36c77e301b2.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваў пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС.Дакумент №264-З ад 5 мая апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Змяненні закрануць парадак спагнання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме.Нагадаем, што ў красавіку гэты законапраект спачатку быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента, а затым ухвалены Саветам Рэспублікі.Пратаколам прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні трансгранічнай пакупкі паслугі ў электроннай форме на тэрыторыі ЕАЭС абкладанне падаткам на дададзеную вартасць будзе адбываецца па месцы знаходжання пакупніка.Раней адзінага падыходу па гэтым пытанні ў саюзе не было, што прыводзіла ў тым ліку да двайнога падаткаабкладання. Акрамя гэтага, узнікалі сітуацыі, калі такая камерцыйная дзейнасць увогуле не абкладалася падаткам ні ў адной з дзяржаў-удзельніц ЕАЭС.Нагадаем, што ў склад Еўразійскага эканамічнага саюза ўваходзяць пяць краін – Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102324/27/1023242792_169:0:2897:2046_1920x0_80_0_0_e2a1610b14b2687631a625d9aaa223a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, дагавор, пдв, у беларусі, беларусь, навіны , еўразійскі эканамічны савет, эканоміка
еаэс, дагавор, пдв, у беларусі, беларусь, навіны , еўразійскі эканамічны савет, эканоміка
Беларусь ратыфікавала змены ў дагавор ЕАЭС па ПДВ
Пратакол аб зменах у Дагавор аб ЕАЭС быў падпісаны ў пачатку снежня 2022 года ў Бішкеку на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім ратыфікаваў пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС.
Дакумент №264-З ад 5 мая апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змяненні закрануць парадак спагнання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме.
"Ратыфікаваць пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года ў частцы вызначэння парадку спагнання ўскосных падаткаў пры аказанні паслуг у электроннай форме, падпісаны ў Бішкеку 9 снежня 2022 года", - гаворыцца ў тэксце.
Нагадаем, што ў красавіку гэты законапраект спачатку быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента, а затым ухвалены Саветам Рэспублікі.
Пратаколам прадугледжваецца, што пры ажыццяўленні трансгранічнай пакупкі паслугі ў электроннай форме на тэрыторыі ЕАЭС абкладанне падаткам на дададзеную вартасць будзе адбываецца па месцы знаходжання пакупніка.
Раней адзінага падыходу па гэтым пытанні ў саюзе не было, што прыводзіла ў тым ліку да двайнога падаткаабкладання. Акрамя гэтага, узнікалі сітуацыі, калі такая камерцыйная дзейнасць увогуле не абкладалася падаткам ні ў адной з дзяржаў-удзельніц ЕАЭС.
Нагадаем, што ў склад Еўразійскага эканамічнага саюза ўваходзяць пяць краін – Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"