https://bel.sputnik.by/20230512/eksperty-raskazal-dze-mozhna-byudzhetna-pravests-vodpusk-1075406817.html
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
Sputnik Беларусь
Пры складанні спіска бюджэтных турыстычных напрамкаў, улічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей і цэны на прадукты ў крамах. 12.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-12T15:07+0300
2023-05-12T15:07+0300
2023-05-12T15:07+0300
турызм
грамадства
у свеце
навіны
адпачынак
тайланд
арменія
азербайджан
в'етнам
паўднёвая карэя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062189498_0:116:1920:1196_1920x0_80_0_0_2de05dc8b0a18a8f4758ed9673ae2c00.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Тайланд, Арменія, Азербайджан, В’етнам і Паўднёвая Карэя прызнаны самымі лепшымі краінамі для самастойна арганізаванага водпуску беражлівых турыстаў. Такімі данымі падзялілася Асацыяцыя тураператараў (АТАР).Пры складанні гэтага спіска ўлічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей, а таксама цэны на прадукты ў крамах.Пасля аналізу даных высветлілася, што ў сталіцах Тайланда, Арменіі, Азербайджана, В’етнама і Паўднёвай Карэі можна адпачыць чатыры дні і тры ночы ўсяго за суму ад 30 да 90 долараў.Спецыялісты адзначаюць, што гэтых грошай павінна хапіць на пражыванне ў хостэле, а таксама дзесяць паездак на грамадскім транспарце.Так, напрыклад, у сталіцы Арменіі – Ерэване на гэтыя мэты турысту спатрэбіцца 44,5 долара. Пералёт і харчаванне ў гэтую суму не ўваходзяць. У сталіцы дастаткова вялікі выбар хостэлаў, іх там больш за 270, а кошт начлегу ў іх стартуе ад 14 долараў. Кошт адной паездкі на грамадскім транспарце складае 0,25 долара. Стандартны набор прадуктаў на дзень у Ерэване абыходзіцца прыкладна ў 13 долараў.Баку таксама прыйдзецца да спадобы эканомным вандроўнікам. Так, размяшчэнне на ноч у адным з хостэлаў (а іх у Баку больш за 183) мінімум каштуе 9 долараў, харчаванне каштуе ад 12 долараў, а праезд на транспарце – 0,2 долара.Сталіца Тайланда замыкае тройку самых даступных для самастойных турыстаў гарадоў. Там 992 хостэлы, у якіх можна спыніцца мінімум за 17 долараў. Ежа абыдзецца мінімум у 17 долараў за дзень, а кошт білета на праезд у транспарце стартуе ад 0,82 долара.Для трохдзённага адпачынку ў Ханоі (В’етнам) будзе дастаткова 36 долараў. З іх на размяшчэнне на ноч у адным з 285 хостэлаў пойдзе 11 долараў, адна паездка на грамадскім транспарце абыдзецца ў 0,3 долара, а на харчаванне за дзень давядзецца патраціць мінімум 20 долараў.У Паўднёвай Карэі спатрэбіцца на дзень крыху больш за 90 долараў. У Сеуле вельмі шмат хостэлаў (578), і кошт размяшчэння там стартуе ад 27 долараў. Выдаткі на праезд – ад аднаго долара за білет, а на ежу ў дзень давядзецца выкласці ад 20 долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
тайланд
арменія
азербайджан
в'етнам
паўднёвая карэя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062189498_174:0:1881:1280_1920x0_80_0_0_0769f9eac6db289bdd3d3ddf6444dff2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
турызм, грамадства, у свеце, навіны , адпачынак, тайланд, арменія, азербайджан, в'етнам, паўднёвая карэя
турызм, грамадства, у свеце, навіны , адпачынак, тайланд, арменія, азербайджан, в'етнам, паўднёвая карэя
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
Пры складанні спіска бюджэтных турыстычных напрамкаў, улічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей і цэны на прадукты ў крамах.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Тайланд, Арменія, Азербайджан, В’етнам і Паўднёвая Карэя прызнаны самымі лепшымі краінамі для самастойна арганізаванага водпуску беражлівых турыстаў. Такімі данымі падзялілася Асацыяцыя тураператараў (АТАР).
Пры складанні гэтага спіска ўлічвалася колькасць хостэлаў, бясплатных славутасцей, а таксама цэны на прадукты ў крамах.
Пасля аналізу даных высветлілася, што ў сталіцах Тайланда, Арменіі, Азербайджана, В’етнама і Паўднёвай Карэі можна адпачыць чатыры дні і тры ночы ўсяго за суму ад 30 да 90 долараў.
Спецыялісты адзначаюць, што гэтых грошай павінна хапіць на пражыванне ў хостэле, а таксама дзесяць паездак на грамадскім транспарце.
Так, напрыклад, у сталіцы Арменіі – Ерэване на гэтыя мэты турысту спатрэбіцца 44,5 долара. Пералёт і харчаванне ў гэтую суму не ўваходзяць. У сталіцы дастаткова вялікі выбар хостэлаў, іх там больш за 270, а кошт начлегу ў іх стартуе ад 14 долараў. Кошт адной паездкі на грамадскім транспарце складае 0,25 долара. Стандартны набор прадуктаў на дзень у Ерэване абыходзіцца прыкладна ў 13 долараў.
Баку таксама прыйдзецца да спадобы эканомным вандроўнікам. Так, размяшчэнне на ноч у адным з хостэлаў (а іх у Баку больш за 183) мінімум каштуе 9 долараў, харчаванне каштуе ад 12 долараў, а праезд на транспарце – 0,2 долара.
Сталіца Тайланда замыкае тройку самых даступных для самастойных турыстаў гарадоў. Там 992 хостэлы, у якіх можна спыніцца мінімум за 17 долараў. Ежа абыдзецца мінімум у 17 долараў за дзень, а кошт білета на праезд у транспарце стартуе ад 0,82 долара.
Для трохдзённага адпачынку ў Ханоі (В’етнам) будзе дастаткова 36 долараў. З іх на размяшчэнне на ноч у адным з 285 хостэлаў пойдзе 11 долараў, адна паездка на грамадскім транспарце абыдзецца ў 0,3 долара, а на харчаванне за дзень давядзецца патраціць мінімум 20 долараў.
У Паўднёвай Карэі спатрэбіцца на дзень крыху больш за 90 долараў. У Сеуле вельмі шмат хостэлаў (578), і кошт размяшчэння там стартуе ад 27 долараў. Выдаткі на праезд – ад аднаго долара за білет, а на ежу ў дзень давядзецца выкласці ад 20 долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"