Тавараабарот ЕАЭС з Кітаем пастаянна расце – Сляпнёў

© PixabayГрузавы састаў, архіўнае фота
Грузавы састаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2023
Падпісацца
Рост тавараабароту назіраецца ўжо на працягу некалькіх гадоў, і, паводле прагнозаў экспертаў, ён будзе павялічвацца.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. У мінулым годзе тавараабарот ЕАЭС з Кітаем дасягнуў рэкорднай лічбы – каля 215 мільярдаў долараў, пра гэта падчас брыфінгу ў мультымедыйным прэс-цэнтры інфармацыйнага агенцтва Sputnik сказаў міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў.
"Па нашых лічбах – гэта каля 215 мільярдаў долараў, па кітайскіх лічбах нават яшчэ вышэй. Рост істотны, ён цяпер працягваецца і будзе расці далей", - адзначыў міністр.
Паводле слоў Сляпнёва, геаграфічнае становішча Саюза дае ўнікальныя магчымасці для развіцця ўнутрыкантынентальных калідораў "Поўнач-Поўдзень" і "Усход-Захад". У прыватнасці, добрым праектам стаў "Евразийский агроэкспресс". У 2022 годзе па маршруце было перавезена амаль 600 тысяч тон маржынальных аграхарчовых грузаў.
"У асноўным гэтыя ўсе пастаўкі ішлі ў Кітай. І пры гэтым яны ішлі з улікам кавідных абмежаванняў па вялікім крузе – праз Уладзівасток. У красавіку мы ўжо нарэшце рэалізавалі дамоўленасць з Кітайскай Народнай Рэспублікай і едзем напрамую праз Казахстан у Кітай. Гэта значнае скарачэнне па кіламетражы і па часе, зразумела", - распавёў Сляпнёў.
Ён таксама адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца выйсці на 750 тысяч тон на кітайскім напрамку. Магчыма, нават удасца перавысіць гэты аб’ём.
Пры гэтым па новым калідоры "Поўнач - Поўдзень" праз Казахстан, Туркменістан у напрамку Індыі чакаецца аб’ём перавозак у 100 тысяч тон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Брыфінг міністра па гандлі ЕЭК – новая гандлёвая палітыка ЕАЭС
Мэту развіцця ЕАЭС да 2045 года вызначаць у Маскве
Як гарантаваць бяспеку прадукцыі на адзіным рынку ЕАЭС – відэа
Стужка навiн
0