https://bel.sputnik.by/20230516/rasya-tsyaper-mozha-razmyashchats-zbroyu-dze-khocha-myadzvedze-ab-deanansatsy-dzuse-1075587667.html
Расія цяпер можа размяшчаць зброю, дзе хоча: Мядзведзеў аб дэанансацыі ДЗУСЕ
Расія цяпер можа размяшчаць зброю, дзе хоча: Мядзведзеў аб дэанансацыі ДЗУСЕ
Sputnik Беларусь
Раней удзел Расіі ў ДЗУСЕ быў прыпынены, але ў той жа час Масква фармальна заставалася ўдзельнікам Дагавора. 16.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-16T16:21+0300
2023-05-16T16:21+0300
2023-05-16T16:23+0300
дзусе
расія
бяспека
палітыка
узбраенні
дзмітрый мядзведзеў
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0c/1075460591_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_2f41bdccd0cfecce3a492987f8956358.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Цяпер Расіі нішто не перашкаджае размяшчаць зброю там, дзе Масква хоча – уключаючы расійскую частку Еўропы, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета Бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.Дзярждума на пленарным пасяджэнні ў аўторак прыняла закон аб дэнансацыі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).Па словах Мядзведзева, гэты дакумент даўно страціў сваю актуальнасць для Расіі.Намеснік старшыні Савета бяспекі ўдакладніў, што цяпер і па лініі раней прыпыненых міжнародных абавязацельстваў Маскве "нішто не перашкаджае размяшчаць нашу зброю там, дзе мы хочам, для абароны нацыянальных інтарэсаў".Што за дагаворУзаемадзеянне ў рамках ДЗУСЕ існуе ўжо больш за 30 гадоў. Дакумент быў падпісаны ў 1990 годзе ў сталіцы Францыі паўнамоцнымі прадстаўнікамі 16 дзяржаў-удзельніц НАТА і шасці дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД).Ад НАТА дакумент падпісалі: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя, ад АВД: Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія.Дагавор набыў моц 9 лістапада 1992 года.Пазней з’явіўся так званы адаптаваны дакумент аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яго ратыфікавалі толькі чатыры дзяржавы: Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна.У 2007 годзе Расія прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ. Як растлумачылі тады ў Маскве, "да таго часу, пакуль краіны НАТА не ратыфікуюць Пагадненне аб адаптацыі і не пачнуць добрасумленна выконваць гэты дакумент".У Дзярждуму праект аб дэнансацыі ДЗУСЕ быў унесены 10 мая, ужо 16 мая закон быў прыняты.Як заявіў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, дадзенае рашэнне было прынята дэпутатамі з мэтай забеспячэння бяспекі Расіі і кіруючыся інтарэсамі грамадзян краіны.Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў растлумачыў, што працэдура выхаду Расіі з Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе зойме каля паўгода.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/0c/1075460591_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_3125decc709eb6e1a1585715ba7e2f1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзусе, расія, бяспека, палітыка, узбраенні, дзмітрый мядзведзеў, навіны
дзусе, расія, бяспека, палітыка, узбраенні, дзмітрый мядзведзеў, навіны
Расія цяпер можа размяшчаць зброю, дзе хоча: Мядзведзеў аб дэанансацыі ДЗУСЕ
16:21 16.05.2023 (абноўлена: 16:23 16.05.2023) Раней удзел Расіі ў ДЗУСЕ быў прыпынены, але ў той жа час Масква фармальна заставалася ўдзельнікам Дагавора.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Цяпер Расіі нішто не перашкаджае размяшчаць зброю там, дзе Масква хоча – уключаючы расійскую частку Еўропы, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета Бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
Дзярждума на пленарным пасяджэнні ў аўторак прыняла закон аб дэнансацыі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).
Па словах Мядзведзева, гэты дакумент даўно страціў сваю актуальнасць для Расіі.
"Дзярждума дэнансавала ДЗУСЕ. Туды яму і дарога. Гэты дакумент страціў для нас актуальнасць яшчэ ў 2007 годзе", - адзначыў палітык у сваім Тelegram-канале.
Намеснік старшыні Савета бяспекі ўдакладніў, што цяпер і па лініі раней прыпыненых міжнародных абавязацельстваў Маскве "нішто не перашкаджае размяшчаць нашу зброю там, дзе мы хочам, для абароны нацыянальных інтарэсаў".
Узаемадзеянне ў рамках ДЗУСЕ існуе ўжо больш за 30 гадоў. Дакумент быў падпісаны ў 1990 годзе ў сталіцы Францыі паўнамоцнымі прадстаўнікамі 16 дзяржаў-удзельніц НАТА і шасці дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД).
Ад НАТА дакумент падпісалі: Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя, ад АВД: Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія.
Дагавор набыў моц 9 лістапада 1992 года.
Пазней з’явіўся так званы адаптаваны дакумент аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яго ратыфікавалі толькі чатыры дзяржавы: Расія, Беларусь, Казахстан і Украіна.
У 2007 годзе Расія прыпыніла ўдзел у ДЗУСЕ. Як растлумачылі тады ў Маскве, "да таго часу, пакуль краіны НАТА не ратыфікуюць Пагадненне аб адаптацыі і не пачнуць добрасумленна выконваць гэты дакумент".
У Дзярждуму праект аб дэнансацыі ДЗУСЕ быў унесены 10 мая, ужо 16 мая закон быў прыняты.
Як заявіў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, дадзенае рашэнне было прынята дэпутатамі з мэтай забеспячэння бяспекі Расіі і кіруючыся інтарэсамі грамадзян краіны.
Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў растлумачыў, што працэдура выхаду Расіі з Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе зойме каля паўгода.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"