https://bel.sputnik.by/20230516/zakhodnya-spetssluzhby-ne-aslablyayuts-aktynasts-na-terytory-ras--pyasko-1075573510.html
Заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі – Пяскоў
Заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі – Пяскоў
Sputnik Беларусь
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне Злучаных Штатаў Амерыкі стварыла Telegram-канал і праз яго спрабуе вербаваць расіян. 16.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-16T15:11+0300
2023-05-16T15:11+0300
2023-05-16T15:11+0300
спецаперацыя
цру
расія
зша
у свеце
грамадства
бяспека
telegram
дзмітрый пяскоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/15/1072515386_0:228:3072:1956_1920x0_80_0_0_d9ff4e35162a6b7fdc6fccb43c84bc93.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. ЦРУ і іншыя заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Раней амерыканская спецслужба завяла Telegram-канал, дзе апублікавала прапагандысцкае відэа на рускай мове. Пасля яго з’явілася публікацыя, у якой гаварылася, што ЦРУ мае намер атрымаць інфармацыю аб эканоміцы і вышэйшым кіраўніцтве Расіі.У іншым пасце спецслужба паведаміла, што ўпершыню з’явілася ў Telegram і разлічвае наладзіць кантакт з тымі, хто хоча ўзаемадзейнічаць з ЦРУ. Супрацоўнікі ўпраўлення, якія маюць дачыненне да гэтага праекта, заявілі, што маюць намер атрымаць ад расіян інфармацыю, неабходную ЗША.Пяскоў адзначыў, што спецыяльныя службы Расіі павінны маніторыць гэтую прастору і не аслабляць сваю актыўнасць, улічваючы пастаянную дзейнасць заходніх спецслужбаў на тэрыторыі краіны.Ён таксама заявіў, што ў Крамлі пакуль што не звярнулі ўвагу на гэты Telegram-канал."Не, шчыра кажучы, пакуль што не звярталі ўвагу. Не маю інфармацыі, не ведаю, але перакананы, што нашы спецыяльныя службы належным чынам манітораць і гэту прастору таксама", - сказаў Пяскоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/15/1072515386_313:0:3044:2048_1920x0_80_0_0_a186210314eea976983f265f783a834d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, цру, расія, зша, у свеце, грамадства, бяспека, telegram, дзмітрый пяскоў
спецаперацыя, цру, расія, зша, у свеце, грамадства, бяспека, telegram, дзмітрый пяскоў
Заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі – Пяскоў
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне Злучаных Штатаў Амерыкі стварыла Telegram-канал і праз яго спрабуе вербаваць расіян.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. ЦРУ і іншыя заходнія спецслужбы не аслабляюць актыўнасці на тэрыторыі Расіі, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Раней амерыканская спецслужба завяла Telegram-канал, дзе апублікавала прапагандысцкае відэа на рускай мове. Пасля яго з’явілася публікацыя, у якой гаварылася, што ЦРУ мае намер атрымаць інфармацыю аб эканоміцы і вышэйшым кіраўніцтве Расіі.
У іншым пасце спецслужба паведаміла, што ўпершыню з’явілася ў Telegram і разлічвае наладзіць кантакт з тымі, хто хоча ўзаемадзейнічаць з ЦРУ. Супрацоўнікі ўпраўлення, якія маюць дачыненне да гэтага праекта, заявілі, што маюць намер атрымаць ад расіян інфармацыю, неабходную ЗША.
Пяскоў адзначыў, што спецыяльныя службы Расіі павінны маніторыць гэтую прастору і не аслабляць сваю актыўнасць, улічваючы пастаянную дзейнасць заходніх спецслужбаў на тэрыторыі краіны.
Ён таксама заявіў, што ў Крамлі пакуль што не звярнулі ўвагу на гэты Telegram-канал.
"Не, шчыра кажучы, пакуль што не звярталі ўвагу. Не маю інфармацыі, не ведаю, але перакананы, што нашы спецыяльныя службы належным чынам манітораць і гэту прастору таксама", - сказаў Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Кібератакі супраць Расіі распрацоўваюцца з удзелам Пентагона – ФСБ