https://bel.sputnik.by/20230517/mzhnarodny-zbroevy-salon-milex-2023-adkrysya--mnsku--vdea-1075613020.html
Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа
Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа
Sputnik Беларусь
Найноўшае ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку прадставяць айчынныя збройнікі, а таксама кампаніі расійскага, кітайскага і іранскага ваенпрама. Форум... 17.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-17T11:23+0300
2023-05-17T11:23+0300
2023-05-17T11:23+0300
відэа
milex
відэа
выстава
узбраенні
бяспека
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/11/1075612146_0:115:1280:835_1920x0_80_0_0_27b940f913dde2cce1084b7da31496e7.jpg
Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 адкрылася ў беларускай сталіцы 17 мая, форум будзе працаваць на працягу чатырох дзён. На выставу прывезлі як новыя распрацоўкі беларускага ваенпрама, так і работы збройнікаў з Расіі, Кітая і іншых краін.Форум адкрыўся яркім светлавым шоу ў Мінск-арэне з удзелам цыркавых артыстаў, гледачы ўбачылі нумар эквілібрыстаў на палотнах, якое прадоўжылася выступленнем дзіцячых калектываў.На адкрыцці MILEX выступіў кіраўнік беларускага Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік беларускага Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.У прыватнасці, на выставе наведвальнікі ўбачаць навінку ад беларускага Дзяржкамваенпрама – лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490100-217, а таксама – комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка", дапрацаваны гранатамёт "Сапфір" і мадэрнізаваны танк Т-72 БМ2, які хутка паступіць на ўзбраенне.Больш за 150 сваіх распрацовак прывезлі на выставу расіяне, "Ростех" сярод іншага прадставіць ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД-90А, шматмэтавы звышманеўраны знішчальнік Су-35, баявыя верталёты Мі-28НЭ і Ка-52 у розных мадэрнізацыях. "Рособоронэкспорт" прадэманструе танк Т-90МС, БТР-82А, цяжкую агнямётную сістэму ТГС-1А і супрацьтанкавы ракетны комплекс "Корнет-ЭМ".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/11/1075612146_8:0:1273:949_1920x0_80_0_0_97783e8bbe10ba29622af7599f29d7f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
milex, відэа, выстава, узбраенні, бяспека, мінск, у беларусі, беларусь, видео
milex, відэа, выстава, узбраенні, бяспека, мінск, у беларусі, беларусь, видео
Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа
Найноўшае ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку прадставяць айчынныя збройнікі, а таксама кампаніі расійскага, кітайскага і іранскага ваенпрама. Форум працягнецца па 20 мая. Як адкрывалі выставу, глядзіце на відэа Sputnik.
Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 адкрылася ў беларускай сталіцы 17 мая, форум будзе працаваць на працягу чатырох дзён. На выставу прывезлі як новыя распрацоўкі беларускага ваенпрама, так і работы збройнікаў з Расіі, Кітая і іншых краін.
Форум адкрыўся яркім светлавым шоу ў Мінск-арэне з удзелам цыркавых артыстаў, гледачы ўбачылі нумар эквілібрыстаў на палотнах, якое прадоўжылася выступленнем дзіцячых калектываў.
На адкрыцці MILEX выступіў кіраўнік беларускага Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў і кіраўнік беларускага Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
"Нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку, сярод гасцей нашага мерапрыемства ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў свету, што красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах", - адзначыў Хрэнін на адкрыцці выставы.
У прыватнасці, на выставе наведвальнікі ўбачаць навінку ад беларускага Дзяржкамваенпрама – лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490100-217, а таксама – комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка", дапрацаваны гранатамёт "Сапфір" і мадэрнізаваны танк Т-72 БМ2, які хутка паступіць на ўзбраенне.
Больш за 150 сваіх распрацовак прывезлі на выставу расіяне, "Ростех" сярод іншага прадставіць ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД-90А, шматмэтавы звышманеўраны знішчальнік Су-35, баявыя верталёты Мі-28НЭ і Ка-52 у розных мадэрнізацыях. "Рособоронэкспорт" прадэманструе танк Т-90МС, БТР-82А, цяжкую агнямётную сістэму ТГС-1А і супрацьтанкавы ракетны комплекс "Корнет-ЭМ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Ад вінтовак да авіяцыі: што
Расія пакажа на MILEX-2023